Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адкрыўшы дзверы магнітнай карткай, я закінуў партфель у кут, сцягнуў туфлі, не расшнуроўваючы іх, і паваліўся на шырокі ложак.

Я дрэнна сябе адчуваў, што было характэрна для мяне пры моцнай стомленасці. Вельмі балеў страўнік і нылі цягліцы ў нагах – тыповыя сімптомы маёй дарожнай хваробы.

Хацелася забрацца пад коўдру і забыцца хутчэй, але ў мяне не было сіл нават зняць адзенне, не кажучы ўжо пра тое, каб схадзіць у душ – чаго настойліва патрабавала спатнелае цела.

Так я і ляжаў амаль дзве гадзіны, пагрузіўшыся ў свае думкі.

Вынік сённяшняга дня быў цалкам заканамерны і чаканы. Я спадзяваўся незразумела на што, замаўляючы квіткі ў Нью-Ёрк. Надзеі больш не было, і мне трэба было вырашыць, што рабіць далей.

Я вырашыў пакінуць пакутлівыя разважанні на час палёту.

Верагодней за ўсё, я быў вымушаны так ці інакш паслухацца парады Эша. Самая высокая інстанцыя, у якую я мог звярнуцца, аказалася безуважнай да мяне.

Мне быў патрэбны час, каб прымірыцца з гэтым.

Гэты час я хацеў правесці на радзіме.

Я раптам пакутліва захацеў дадому.

Там, у васьмі тысячах кіламетраў ад Нью-Ёрка, мяне чакае двухпавярховы драўляны домік, які стаіць на краі ляснога масіву. Я рэдка бываў у ім, марнуючы большую частку свайго часу ў паездках, і ад гэтага мяне яшчэ больш цягнула да яго.

Я прадаў кватэру ў горадзе і ўклаў грошы ў будаўніцтва, як толькі зразумеў, што мяне больш нішто не ўтрымлівае ў шэрых панэльных шматпавярхоўках – ні жаданне быць сярод іншых людзей, ні неабходнасць ездзіць кожную раніцу на працу ў пэўнае месца, ні, тым больш, сумніўнае задавальненне хадзіць у супермаркеты, нібы на экскурсію.

Мне было добра аднаму.

І яшчэ лепш мне было з дачкой.

Я вяртаўся, каб прысвяціць ёй увесь наступны месяц.

А потым, растварыўшы ўсю сваю стомленасць ў лесе, зноў заняцца тым, што ў мяне атрымлівалася добра.

Я заснуў, так і не разаслаўшы ложак і не зняўшы вопратку.

Сняданак я, вядома, праспаў. Праспаў бы і абед, калі б ён уваходзіў у кошт майго нумара.

Калі я прывёў сябе ў парадак, часу было ўжо ўпрытык.

Экспрэс ад «Гранд Сэнтрал» даставіў мяне ў Нюарк прыкладна за пятнаццаць хвілін да завяршэння рэгістрацыі на рэйс.

Я праігнараваў электронныя тэрміналы і накіраваўся да ўсмешлівай дзяўчыны за стойкай «Аўстрыйскіх авіяліній». Яна бегла прагартала мой пашпарт, прасканавала яго, пацікавілася наяўнасцю багажу. Я пакруціў галавой. Мае сціплыя пажыткі цалкам змяшчаліся ў ручную паклажу, таму я стараўся ніколі не падарожнічаць з чамаданамі.

Мне вярнулі пашпарт з укладзеным у яго пасадачным талонам, суправаджаючы гэтую працэдуру інструкцыямі па выхадзе на пасадку і пажаданнем прыемнага палёту. Я падзякаваў дзяўчыне і адправіўся ў паказаным кірунку.

Яшчэ праз дваццаць хвілін, пасля праходжання працэдур мытнага кантролю, кішка тэлетрапа вывела мяне ў салон Боінга 767–300. Ён быў запоўнены практычна цалкам, таму выбраць месца на рэгістрацыі мне не прапаноўвалі. Пасадачны талон сцвярджаў, што маё крэсла размяшчалася ў бакавым шэрагу ў праходзе. Улічваючы маю нелюбоў да віду з ілюмінатара, я быў задаволены гэтым фактам.

Перад тым, як закінуць сумку на багажную паліцу, я выняў адтуль планшэт, затым зняў пінжак, нядбайна запхнуў яго разам з сумкай наверх і сеў у крэсла. Хацелася піць, але я вырашыў дачакацца ўзлёту.

Суседняе ад мяне месца пуставала, нягледзячы на тое, што пасадка была ўжо скончана і іншых свабодных крэслаў я не бачыў.

У разліковы час узлёту самалёт усё яшчэ стаяў ля тэлетрапа. Сцюардэсы паведамілі, што вылет затрымліваецца. Я адкінуў галаву на падгалоўнік і закрыў вочы.

Прыкладна праз дзесяць хвілін прычына затрымкі стала зразумелая.

У салон бадзёрым крокам увайшоў мужчына гадоў сарака —мяркуючы па твары, араб – апрануты ў белую кашулю і светлыя штаны. Ён быў коратка стрыжаны, дзе-нідзе праглядвала сівізна, на твары было жорсткае, ідэальна выраўнаванае шчацінне.

Расцягнуўшы вусны ў вінаватай усмешцы, ён выбачыўся перад сцюардэсай, тая, у сваю чаргу, таксама усміхаючыся яму, паказала, як прайсці да яго крэсла.

Як я ўжо згадваў, адзінае вольнае месца знаходзілася каля ілюмінатара побач са мной, таму я практычна не сумняваўся, што наступныя дзевяць гадзін я правяду ў кампаніі з віноўнікам затрымкі нашага вылету.

Сапраўды, параўняўшыся са мной, мужчына спыніўся, кінуў позірк на пасадачны талон, затым на нумар месца, пасля чаго ўтрамбаваў невялікую дарожную сумку на багажную паліцу побач з маім партфелем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x