Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гор падаўся мне цікавым чалавекам. Мая першапачатковая насцярожанасць у дачыненні да яго практычна цалкам знікла, саступіўшы месца зацікаўленасці. Хоць мне было камфортней падарожнічаць, не кантактуючы ні з кім, аднак я ўсё-ткі быў рады, што побач са мной апынуўся добры суразмоўца, а не маўклівы надзьмуты балван.

Сцюардэсы разносілі напоі. Я папрасіў віна. Выканаўшы маю просьбу, сцюардэса павярнулася да Гора, які вяртаўся з прыбіральні.

– Чаго жадаеце?

– Будзьце ласкавыя, піва.

Араб злавіў мой здзіўлены погляд.

– Асуджаеце?

– Крый Божа. Не маю на тое ніякага права.

– Я мусульманін, але я ўсё-ткі прагрэсіўны і цывілізаваны чалавек, як вы заўважылі, Якуб. Хрысціяне таксама далёка не заўсёды строга прытрымліваюцца Бібліі, і гэта не замінае ім лічыць сябе добрапрыстойнымі паслядоўнікамі Хрыста. Я не злоўжываю алкаголем, аднак магу зрэдку яго сабе дазволіць. Напрыклад, для зняцця стрэсу, як цяпер.

– Нічога не маю супраць, Тамім. Наадварот рады, што вы не закасцянелі ў рэлігійных догмах, як многія іншыя.

– Усё павінна быць у меру, я лічу. І ўзровень рэлігійнасці, і адступленні ад яе. Тады чалавек становіцца збалансаваным і гатовым да жыцця ва ўсіх яго праявах.

Я падняў бакал.

– Ваша здароў’е, Тамім.

– Ваша, Якуб.

Самалёт выраўняўся. Мы выйшлі на эшалон. Наступныя сем з паловай гадзін пры нармальным збегу абставін павінны былі прайсці без усялякіх змен.

– Дык значыць вы, Якуб, працуеце, па большай частцы, з буйнымі гульцамі на рынку. А вам даводзілася выконваць працу для камерцыйных арганізацый?

– Даследаванні рынку і ўсё ў гэтым духу? Не, гэта не мой профіль. А вы хочаце прапанаваць мне працу?

Гор шлынуў піва і ўсміхнуўся.

– Не, мой бізнэс не мае патрэбы ў даследаванні рынка. У мяне ёсць кліенцкая база, пад патрэбы якой я працую, і ніякага жадання пашырацца ў мяне няма.

– Дзіўныя словы для бізнэсмена. Як правіла, усе хочуць маштабаваць сваю справу.

– Толькі не я. Ведаеце, я кантралюю невялікі сегмент рынку, які дазваляе мне не бедаваць. Сам бізнэс даўно надакучыў, дакладней надакучыла матывацыя. Грошай мне хапала заўсёды, а вось бізнэс дзеля бізнэсу мяне ніколі не вабіў. Вось чаго сапраўды хацелася б – дык гэта паменшыць уласны галаўны боль, які ўзнікае па прычыне залішняй занятасці. Як я ўжо казаў, прадаць справу я не магу (такія ўмовы тэстаменту), але ў ім нічога не сказана пра тое, што я павінен гэтую самую справу развіваць да нейкіх сапраўды сур’ёзных маштабаў.

– Вы хочаце шчаслівай бяздзейнасці?

– Не зусім. Я хачу рабіць штосьці, што мне падабаецца. У апошні час я атрымліваю задавальненне ад дабрачыннасці. Што вы думаеце пра гэтую з’яву?

– Гледзячы што вы маеце на ўвазе. Адзін мудры чалавек сказаў аднойчы, што дабрачыннасць – гэта калі ты з жонкай не пасварыўся з раніцы, і ведаеце, Тамім, у яго словах нешта ёсць. Так пра якую дабрачыннасць вы кажаце?

– Мы дапамагаем дзецям, Якуб. Тым, хто мае патрэбу ў тэрміновым лячэнні, тым, хто пацярпеў ад баявых дзеянняў, тым, хто страціў бацькоў і апекуноў.

– У Катары ёсць такая праблема?

– Хіба я згадаў дзесьці Катар? Мы прымаем дзяцей з усяго свету, аказваем ім медычную і рэабілітацыйную дапамогу цалкам бясплатна, лечым іх, вучым, дапамагаем адысці ад мінулага жыцця і навучыцца самім клапаціцца пра сябе. Гэта пачаў рабіць яшчэ мой бацька, пры ім быў заснаваны рэабілітацыйны цэнтр у Доху, якім я зараз фармальна кірую.

– Чаму фармальна?

– Таму што я не спецыяліст. Я выконваю выключна адміністрацыйную і апякунскую функцыі. Пэўны адсотак ад прыбытку майго бізнэсу я пералічваю на развіццё гэтага цэнтра. У планах адкрыць міжнародную школу для дзяцей, якія страцілі бацькоў праз войны. Мая мара – зрабіць так, каб дзеці, якія будуць там вучыцца, вырасталі сапраўднымі грамадзянамі свету, пазбаўленымі забабонаў і страхаў, якія навязваюць звычайным дзецям іх асяроддзе і сваякі, што ніколі не бачылі рэальнага жыцця.

– Антыглабалісты вас задзяўбуць.

– А ім зусім неабавязкова ведаць пра гэта. На жаль, нашы магчымасці шырокія, але не бязмежныя. У свеце жывуць тысячы і тысячы дзяцей, якім мы хацелі б дапамагчы, але не маем магчымасці. Нават самыя багатыя кампаніі ў свеце не ў стане вылечыць усіх і даць ім адукацыю. Мы не афішуем сваю дзейнасць, таму што ў адваротным выпадку нам давялося б шмат адмаўляць тым, каму мы не можам дапамагчы, а гэта занадта жорстка: працягнуць руку адным і не прыняць іншых.

– Тады па якім прынцыпе вы выбіраеце тых, каму будзеце аказваць дапамогу?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x