Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз хвіліну я расплюшчыў вочы і паглядзеў у ілюмінатар.

Мы былі ўжо высока.

Гор ўсё яшчэ сядзеў з заплюшчанымі вачыма, учапіўшыся збялелымі пальцамі ў падлакотнік. Узлёт даваўся яму відавочна цяжэй, чым мне. Праз нейкі час ён нарэшце з асцярогай разляпіў павекі і агледзеўся па баках. Яго дыханне пакуль яшчэ не прыйшло ў норму, і ён баяўся адпусціць рукі.

– І гэта ж толькі пачатак, – прастагнаў ён. – Чортаў прагрэс, чортавая глабалізацыя, чортавае сціранне межаў! Лепш месяц скакаць на кані, чым хвіліну правесці ў самалёце.

– Не перабольшвайце. Вы ствараеце ўражанне цывілізаванага чалавека. Няўжо ўсё настолькі дрэнна?

– А вы самі няўжо не замянілі б самалёт на нешта іншае, калі б у вас такая магчымасць?

Я засмяяўся.

– Што ж, можа быць. Вось толькі замест каня, мабыць, я аддаў бы перавагу аўтамабілю. Шкада, што Еўропу і Штаты не звязвае хайвэй.

Гор нарэшце адпусціў няшчасныя падлакотнікі.

– Калі раптам будзем падаць, будзьце ласкавыя, зламайце мне шыю адразу ж.

– Прабачце, не магу. Бо калі я зраблю гэта з вамі, хто акажа мне такую ж паслугу?

Араб агаліў белыя зубы.

– Адзін-адзін, Якуб. Вы дазволіце вас называць вас па імені?

– Калі ласка, Тамім.

– Вы былі ў Нью-Ёрку па нейкіх працоўных пытаннях?

– Хутчэй, па асабістых. А вы?

– Бізнэс, Якуб. Вялікія грошы патрабуюць вялікіх пакут, як бачыце.

– Вы гэта пра самалёты?

– Вядома.

– А якога роду бізнэс, калі не сакрэт?

– Толькі не смейцеся: я займаюся авіяперавозкамі і перапродажам самалётаў.

Не смяяцца я не мог. Гор ветліва ўсміхнуўся за кампанію.

– Прабачце мне… Гэта на самой справе даволі смешна – бачыць чалавека, які зарабляе на авіяцыі і пры гэтым да смерці баіцца лятаць.

– Разумею. Калі б я быў на вашым месцы, то таксама смяяўся б. Што зробіш, гэты бізнэс дастаўся мне ў спадчыну, і я не маю права яго прадаць. Да таго ж, ён прыносіць нядрэнныя прыбыткі.

– Што ж вы тады робіце ў салоне эканом-класа аўстрыйскіх авіяліній?

– Разумею ваш недавер. Аднак арабская марнатраўнасць не больш чым забабон. Мы ўмеем лічыць грошы не горш за іншых. Я мог бы перасоўвацца на асабістым самалёце, але лічу за лепшае накіроўваць сродкі ў тыя сферы, дзе яны насамрэч неабходныя. Для мяне не мае ніякага значэння, каму належыць самалёт, у якім мне страшна лятаць. Так навошта пераплочваць?

– Магчыма, вы і маеце рацыю. Хоць не магу сказаць, як бы я да гэтага ставіўся, калі б мог дазволіць сабе асабісты самалёт.

– Падазраю, што гэтак жа. Мне здаецца, што асабісты самалёт неабходны толькі нуварышам, якія яшчэ не паспелі найграцца ў сваё багацце, або суперзоркам, якім хочацца спакою і адзіноты хоць бы ў небе. Калі ты проста заможны чалавек, якога, аднак, не пазнае на вуліцах кожны другі, то і патрэбы ў гэтым прадмеце раскошы няма ніякай. А чым вы зарабляеце на жыццё, Якуб?

– Збольшага пісанінай.

– То бок, вы пішаце кнігі?

– Не зусім. Я пішу планы, праграмы, праекты і іншую бязглуздзіцу. Сацыялагічныя і паліталагічныя даследаванні на службе дзяржаў і грамадскіх арганізацый.

– Вы працуеце самі на сябе?

– Па большай частцы, так.

– І хто ваш апошні кліент, калі не сакрэт?

– ААН і ўрад Бельгіі.

– Нядрэнна, трэба сказаць! Напэўна, вы добра зарабляеце?

– Гледзячы з чым параўноўваць, – я ўсміхнуўся. – У параўнанні з вамі я жабрак, але, тым не менш, мне хапае на жыццё. Скардзіцца было б несумленна.

– Што ж, гэта цалкам годны падыход. Вы, здаецца, казалі, што накіроўваецеся дадому?

– Так. Хачу адпачыць ад паездак і працы хоць бы месяц.

– Мне таксама хацелася б кінуць усё і адправіцца да сябе. Парадокс заключаецца ў тым, што ў мяне гэта атрымаецца толькі калі мая справа пацерпіць крах.

– Як гэта?

– Разумееце, я лячу ў Вену, не ведаючы, куды адпраўлюся далей. Усё залежыць ад таго, ці змагу я пераканаць патрэбнага мне чалавека дапамагчы мне ў маёй працы. Калі я акажуся недастаткова пераканаўчым, мне давядзецца, так ці інакш, адправіцца ў Доху. Калі ж мне пашанцуе, хутчэй за ўсё, мяне чакае яшчэ адно падарожжа праз паўсвету.

– Чаго вы хочаце больш?

– Слова гонару, я стаміўся ад самалётаў да азвярэння. Але разумееце, ад размовы ў Вене залежыць не толькі поспех маёй справы, але і рэалізацыя вельмі важнага праекта, які мае значэнне не толькі для мяне.

– У такім выпадку, жадаю вам поспеху.

– Дзякуй. Я адлучуся на хвіліну.

Гор адшпіліў рамяні і падняўся.

Я адвярнуўся да ілюмінатара. Далёка ўнізе сінеў акіян. Мы яшчэ не ляглі на эшалон, аднак табло «Прышпіліць рамяні» ўжо згасла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x