Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы аперыруеце вельмі маштабнымі ідэямі і сумамі, Тамім. Верагодна, ваш новы праект з той жа серыі? Гэта таямніца, у чым ён заключаецца?

Гор паціснуў плячыма.

– Пакуль што я звязаны пэўнымі абавязацельствамі і не магу раскрываць падрабязнасцей. Аднак гэтая справа значна маштабней чым усё, пра што я вам расказаў, і, спадзяюся, яна прынясе яшчэ больш карысці.

– Дзеля яе вы ляціце ў Вену?

– Па большай частцы, так. Як я ўжо казаў, мне трэба заручыцца падтрымкай аднаго чалавека для паспяховай рэалізацыі праекта. Гэта вельмі мудры чалавек, але пераканаць яго будзе нялёгка, тым больш, што ў мяне будзе вельмі мала часу, каб зрабіць гэта. Аднак я павінен хаця б пастарацца.

– Мне знаёмае гэтае пачуццё – калі ад цябе мала што залежыць, але прыкладаць намаганні ўсё адно трэба, проста таму што інакш нельга. Не далей чым учора я адчуваў яго.

– У вас не атрымалася?

– На жаль, не.

– Але вы ўсё роўна не здаяцеся?

– Цяжка не здавацца, калі не бачыш іншых шляхоў. Аднак я спадзяюся, што гэта яшчэ не канец. Назавём гэта адступленнем для перагрупоўкі.

– Ды вы стратэг, Якуб! Мой бацька казаў, што настойлівасць – гэта рыса не толькі смелых, але і ўдачлівых. Я ўпэўнены, што вам пашанцуе.

– Дзякуй.

– З вашага дазволу, я паспрабую паспаць. Хто ведае, калі ў наступны раз у мяне атрымаецца заснуць, трэба выкарыстоўваць любую магчымасць.

– Я вам зайздрошчу. Хоць, здаецца, я не так моцна баюся лятаць як вы, Тамім, аднак спаць у паветры я катэгарычна не магу.

– Гэта ўсяго толькі ўменне кантраляваць свой арганізм. Для гэтага патрэбны воля, доўгія трэніроўкі і веданне некалькіх простых прыёмаў. Прымусіць сябе адключыцца можна ў любых умовах, нават пад абстрэлам. Я хачу папрасіць вас: калі прынясуць вячэру, скажыце, каб не будзілі мяне. Без ежы я магу жыць значна даўжэй, чым без сну.

– Дамовіліся.

Гор апусціў спінку крэсла, выцягнуў ногі і заплюшчыў вочы. Праз хвіліну ён ужо сапраўды спаў. Я падумаў пра тое, што трэба будзе папрасіць яго перад пасадкай раскрыць свой сакрэт і, пры магчымасці, патрэніравацца самому. Падобнае ўменне, відавочна, не зашкодзіла б і мне.

Наступныя гадзіны прайшлі ў кампаніі мультымедыйнай сістэмы 767–га. Гор спаў неверагодна моцна, і нават невялікая трасяніна на пятай гадзіне палёту не разбудзіла яго, ён толькі нячутна прамармытаў нешта і павярнуў галаву на іншы бок. Улічваючы, што мяне турбулентнасць здольная была нават падняць з мёртвых, на хвіліну я засумняваўся, ці не разыграў ён спектакль пра сваю боязь палётаў.

А восьмай раніцы па часе Вены запалілася табло «прышпіліць рамяні». Мы заходзілі на пасадку.

Гор расплюшчыў вочы і развёў рукамі, размінаючы мышцы.

– Як прайшоў палёт?

– Як бачыце, мы ўсё яшчэ жывыя, Тамім, – значыць усё добра.

– Так, сапраўды. Як кажуць пілоты, удалай пасадкай лічыцца тая, з якой ты можаш сысці сваімі нагамі… Зрэшты, мы яшчэ не селі, так што расслабляцца рана.

– А вы, я гляджу, аптыміст. Як спалася?

– Выдатна. Я нават адчуваю сябе бадзёрым, а гэтага эфекту вельмі цяжка дасягнуць у крэсле самалёта. А вы так і не паспалі?

– Ніколі не спаў у самалёце. Не магу. Падзяліцеся сваім метадам, раптам мне спатрэбіцца.

– Я магу параіць вам пэўную літаратуру, якая вам дапаможа. А ў цэлым, усё досыць проста. Трэба ўмець правільна дыхаць і цалкам адключаць свае думкі, не пакідаючы ў свядомасці нічога, акрамя пустэчы.

– Гэта як?

– У кожнага свае спосабы. Мне асабіста дапамагае прадстаўляць, што я кірую сваёй свядомасцю, як пілот кіруе самалётам: я магу шчоўкнуць спецыяльным тумблерам, і запальванне выключыцца. Адзін шчаўчок – і свет вакол знікае. Але гэтаму трэба вучыцца і трэніраваць свае здольнасці. Перад сном паспрабуйце цалкам супакоіць і розум, і цела, глыбока дыхайце, думайце пра што-небудзь прыемнае і ненавязлівае. Разважайце пра тое, што вы хацелі б убачыць у сне. А потым, калі падрыхтуеце сябе, уявіце гэты самы тумблер і зрабіце з ім тое, што павінны зрабіць. Адразу, хачу папярэдзіць: ні з першага разу, ні з другога ў вас, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Так трэба рабіць кожны раз перад сном на працягу месяца, двух або больш – у кожнага па-свойму. Аднак рана ці позна гэта ўвойдзе ў звычку, і, каб спакойна заснуць, вам не давядзецца нават рыхтаваць сябе да гэтага – будзе дастаткова шчоўкнуць тумблерам. У вас ёсць візітоўка? Я адправіў бы вам штосьці пачытаць па гэтай тэме.

Я дастаў з кішэні візітоўніцу і ўручыў Гору картку.

– Ці магу я, у сваю чаргу, атрымаць вашу візітоўку?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x