Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Добра. Я вас слухаю. У вас ёсць дваццаць хвілін, каб пераканаць мяне ў тым, што я павінен даверыцца вам.

– Я паспрабую ўкласціся ў адведзены мне час. А далей вы самі вырашыце, ці варта працягваць размову. Хоць мне здаецца, тэма вас зацікавіць.

Мяне сапраўды завуць Тамім Гор. Я родам з Катара. Доўгі час быў на службе ва ўзброеных сілах гэтай краіны. Па абавязку службы мне даводзілася выконваць самыя розныя даручэнні, у тым ліку першых асоб маёй краіны. Адзін час я адказваў за ахову эміра і, па вялікім рахунку, быў яго спецпасланнікам. Зараз я служу не дзяржаве, а канкрэтнаму чалавеку, імя якога я пакуль не магу агучыць, ды яно і наўрад ці пра што-небудзь вам скажа. Гэта вельмі багаты чалавек, і часткова легенду, якую я распавёў вам падчас палёту, я запазычыў з яго ўласнай біяграфіі. За адным толькі выключэннем: я, мякка кажучы, прыменшыў памеры багацця гэтага чалавека і сферы яго інтарэсаў.

Два месяцы таму яму патэлефанаваў доктар Эш і расказаў пра вашу праграму, якую вы даслалі яму для ацэнкі. Мой начальнік (ці гаспадар – як заўгодна) вельмі зацікавіўся вашым праектам. Эш адразу сказаў, што па цэлым шэрагу прычын яго магчымасцей недастаткова нават для таго, каб ініцыяваць разгляд вашых дакументаў, тое ж самае ён, наколькі я ведаю, паўтарыў і вам ўчора. Але ён ведаў, як дапамагчы вам іншым спосабам. У свеце ёсць людзі, для якіх дзяржаўныя інстытуты і нават наднацыянальныя арганізацыі значаць няшмат, а магчымасці ў такіх людзей практычна бязмежныя. Хтосьці выкарыстоўвае гэтыя магчымасці дзеля ўласнага ўзбагачэння, нехта – для патурання ўласнаму славалюбству, хтосьці – на карысць сваім палітычным амбіцыям. Аднак ёсць і такія, каму ўсё вышэйпералічанае мала цікава. Ім цікавыя маштабныя і нават ўтапічныя праекты. Мой гаспадар з такіх. Ён – адзін з нямногіх людзей на зямлі, калі не адзіны, хто мае магчымасці і жаданне дапамагчы вам даць хаця б старт той справе, якую вы прапанавалі Эшу.

У нас ёсць пэўная інфраструктура і рэсурсы, якія мы можам перадаць для развіцця праекта. Мне было даручана сустрэцца з вамі, каб асабіста ацаніць ступень сур’ёзнасці вашых намераў. Нам важна ведаць, наколькі далёка вы гатовыя зайсці. Для нас гэта таксама свайго роду гульня ва-банк. Учора, пасля вашага сыходу з Сакратарыята, я пабываў у Эша і падрабязна абмеркаваў з ім план дзеянняў. Ад яго ж я і атрымаў копію дакумента. Мы прынялі рашэнне даць вам час падумаць аб вашых далейшых кроках і зразумець, што іншых варыянтаў у вас няма. А пакуль што я павінен быў пазнаёміцца з вамі, увайсці да вас у давер. Значна менш шанцаў у мяне было б, калі б я падышоў да вас і расказаў пра ўсё ў лоб. Баюся, вы не сталі б нават слухаць мяне.

Я павінен зрабіць вам канкрэтную прапанову. У вас ёсць два варыянты: пагадзіцца з ёй ці забыць і пра мае словы, і пра мяне, і пра гэтую сустрэчу, назаўжды развітаўшыся са сваёй марай. Я разумею, што вы таксама рызыкуеце ўсім і не абавязаны верыць мне, аднак іншага шанцу, на жаль, у вас не будзе. Вы гатовыя выслухаць гэтую прапанову?

– А ў мяне ёсць выбар?

– Выбар ёсць заўсёды, Якуб. Аднак, я мяркую, што гэта быў станоўчы адказ. Вось прапанова, якую я павінен вам перадаць. Мой гаспадар цалкам згаджаецца з усімі пунктамі, выкладзенымі ў вашай праграме, згаджаецца з яе мэтамі і задачамі. Ён абавязваецца не выкарыстоўваць вашу працу ў сваіх карыслівых мэтах і запэўнівае вас у выключна гуманістычных пазіцыях, на якіх ён аказвае вам падтрымку. Ён перадае вам ва ўпраўленне адасобленую тэрыторыю для пачатку працы над вашай праграмай, інфраструктуру, пабудаваную на яго сродкі; абавязваецца ўкласці сур’ёзныя сродкі ў вашу ідэю з тым, каб даць ёй годны старт. Гэтых сродкаў вам хопіць як мінімум на некалькі гадоў працы.

– А што ўзамен?

– Нічога. Аднак вам давядзецца пагадзіцца з некаторымі зменамі ў праграме, неабходнымі не з-за капрызу майго гаспадара, а з саміх рэалій, у якіх вам давядзецца працаваць. Акрамя таго, вы павінны дазволіць яму апасродкавана ўдзельнічаць у кіраўніцтве вашай праграмай. У яго не будзе ніякага права «вета», вы толькі даяце згоду ўлічваць яго меркаванне і яго пажаданні настолькі, наколькі самі палічыце патрэбным. Гэта ўсё.

– І вы хочаце, каб я пагадзіўся проста тут, у гэтую самую секунду, не ведаючы пакуль нічога, не маючы ніякіх гарантый, не бачачы твару чалавека, які робіць мне гэтую прапанову?

– Што да апошняга – такія яго ўмовы. Ён хоча застацца невядомым нават вузкаму колу людзей, якія будуць працаваць у праекце. Па-першае, ён досыць замкнёны, а па-другое, як я ўжо сказаў, ён кіруецца выключна прынцыпамі гуманнасці, філантропіі і цягі да прагрэсу. Яму не патрэбныя падзякі. Людзі, якія дасягнулі ў жыцці значна большага, чым простыя смяротныя, як мы з вамі, аперыруюць іншымі катэгорыямі каштоўнасцей. Што тычыцца доказаў, я сапраўды не магу даць іх вам у гэтую секунду. У мяне проста іх няма. Аднак я змагу прадэманстраваць іх вам вельмі хутка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x