Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я пахітаў галавой і ўзышоў па трапе.

Інтэр’ер самалёта куды больш асацыяваўся з раскошай і багаццем, чым яго экстэр’ер. Сцены і перагародкі, якія раздзялялі часткі салона, былі дэкараваныя дрэвам і аксамітнай тканінай. У насавой частцы самалёта былі ўсталяваныя чатыры крэслы, абабітыя дарагой скурай; да кожнага з іх быў падключаны пульт кіравання з мноствам кнопак, якія, верагодна, адказвалі за налады размяшчэння, падагрэў, масаж і добра калі не выклік наложніц з гарэма. Мяркуючы па ўсім, крэслы раскладаліся, даючы магчымасць даволі камфортна ўлегчыся і задрамаць падчас доўгага палёту.

Цэнтральная частка, аддзеленая ад насавой дэкаратыўнай аркай, была, мабыць, адведзена для працы і перамоў. Там стаялі дзве шырокія і мяккія канапы, паміж якімі размяшчаўся мультымедыйны стол з уманціраванымі экранамі, якія прыбіраліся ў паверхню і раскладаліся назад па патрабаванні ўладара гэтага паветранага палаца.

Што тычыцца хваставой часткі, то яна была схаваная ад вачэй дубовай панэллю, праз якую вялі закрытыя разьбяныя дзверы.

Гор правёў мяне адразу ў адсек для перамоў і пасадзіў на канапу. Сам ён сеў насупраць.

– Як вам наш сціплы лятаючы прыстанак, Якуб?

– Калі гэта сціпласць, палкоўнік, то я баюся нават выказаць здагадку, што ж з’яўляецца багаццем.

– Прашу вас, называйце мяне па імені. Я стараюся адысці ад гэтага парадкам абрыдлага мне «палкоўніка».

– Добра, Тамім. Перш чым мы ўзляцім, я хачу, каб вы далі мне магчымасць патэлефанаваць дачцэ, як і абяцалі.

– Канешне. Вазьміце мой спадарожнікавы тэлефон: звычайная сотавая сувязь тут не ахці якая, ды і няма чаго вам марнаваць свае грошы на міжнародныя званкі.

– Я хацеў бы пагаварыць без вашай прысутнасці.

– Я разумею. Прайдзіце за гэтыя дзверы, там размешчаныя невялікі кухонны блок і ванна, а адразу за імі вы ўбачыце яшчэ адзін праход, які вядзе ў спальны адсек. Можаце пагаварыць там.

– Дзякую.

Я ўзяў прапанаваны тэлефон і выйшаў у паказаным кірунку. Прайшоўшы праз двое дзвярэй, я трапіў у невялікае памяшканне, якое было практычна цалкам занята шырокім двуспальным ложкам. Тут не было ілюмінатараў, альбо яны былі па-майстэрску задрапіраваныя, пры гэтым працавала мяккае асвятленне, якое стварала эфект дзённага святла. Візуальна спальня здавалася вузейшай, чым увесь астатні салон, але я спісаў гэта на падман зроку.

Перад ложкам, адразу за дзвярыма, размяшчалася яшчэ адно крэсла, падобнае да тых, што стаялі ў насавой частцы самалёта. Я прысеў на яго і набраў нумар.

Не буду пераказваць змест размовы з дачкой, які складаўся, па большай частцы, з крыўд і слёз. Скажу толькі, што ў перамоўную частку самалёта я вяртаўся засмучаны і ў супярэчлівых пачуццях.

Гор сустрэў мяне нязменнай усмешкай.

– Бачу, прайшло не вельмі ўдала.

– На вашым месцы я не іранізаваў бы, Тамім. Мне яшчэ не позна адмовіцца ад палёту пакуль мы не адарваліся ад зямлі.

– Прабачце, Якуб. Я зусім не хацеў жартаваць з вас, верагодна, вы няправільна зразумелі мяне. Я магу даваць каманду на ўзлёт? Дазвол атрыманы хвіліну таму.

– Добра.

Гор падняў трубку стацыянарнага тэлефона і нешта сказаў у яго па-арабску.

Практычна ў тую ж секунду «Фалькон» мякка крануўся і пачаў рух па рулёжцы.

– Прашу вас, прышпіліце рамень, Якуб. Тут няма табло, на якім загараецца лямпачка, аднак правілы ў нас тыя самыя, што і ў звычайным самалёце.

Я азірнуўся і не знайшоў ніякіх рамянёў. Заўважыўшы маё здзіўленне, Гор устаў з канапы, абышоў стол і наблізіўся да мяне.

– Вось тут і тут у спінцы невялікія ўбудаваныя панэлі, бачыце? Націсніце злёгку на іх.

Я паслухаўся яго парады. Пасля дотыку панэлі ад’ехалі, агаліўшы з аднаго боку рэмень, я з другога – мацаванне для яго. Я прышпіліўся.

– Калі хочаце, можам на час узлёту адкласці размову.

– А вы, я гляджу, не так баіцеся лятаць, як дэманстравалі мне, праўда, Тамім? У мяне зараз стрэс мацнейшы за той, які я адчуваю пры звычайным палёце, таму ўзлёт не перашкодзіць нам. Такім чынам, вы зманілі мне адносна таго, хто вы такі, чым займаецеся і чаго баіцеся. Я хачу пачуць, дзе яшчэ вы сказалі няпраўду. Выкладвайце па парадку, а затым мы пяройдзем да сутнасці. Аднак, перш за ўсё, я хачу ведаць, колькі часу ў нас зойме гэтая займальная азнаямляльная паездка і як хутка я змагу вярнуцца назад.

– Гэта залежыць толькі ад вас, Якуб. Вы зможаце вярнуцца ўжо праз некалькі дзён, калі пажадаеце. Гэты самы самалёт даставіць вас у аэрапорт Мінска. Але я думаю, што вы захочаце застацца на больш працяглы час. Прынамсі, я спадзяюся на гэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x