Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Што вы прапануеце?

– Усё тое ж, што і вы. Мы толькі ўносім невялікія карэкціроўкі ў ваш план, зыходзячы з аб’ектыўнай сітуацыі. Давайце з самага пачатку. Вы прапаноўвалі доктару Эшу фактычна маштабную рэформу органаў ААН, аднак гэта была не больш чым абалонка. У вашага праекта ёсць цэнтральнае звяно, на якім будуецца ўсё астатняе.

– Навуковая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць у напрамках, што маюць выключную важнасць для ўсяго чалавецтва.

– Менавіта, Якуб. Зірніце на гэты дакумент, – Гор працягнуў мне некалькі старонак.

Я паглядзеў толькі на першую. Тэкст пачынаўся са словаў « Мы, супольнасць свабодных творцаў навукі, асветы, міру і ўстойлівага развіцця гэтай планеты…».

– Не магу прыгадаць, калі я перадаваў Эшу тэкст дэкларацыі. Я нікому не паказваў яе, гэта ўтопія, мара. Чорт вас дзяры, Гор, мяне ўжо нічога не здзіўляе, аднак я ўсё ж хачу, каб вы пастараліся растлумачыць мне, адкуль вы ўзялі гэта?

– Я яшчэ раз прашу дараваць мне. Нам давялося пэўны час сачыць… Не, гэтае слова не падыходзіць, яно не зусім дакладнае перадае сутнасць. Нам давялося шпіёніць за вамі, Якуб. Мы атрымалі гэты дакумент несанкцыянавана, і ў гэтым выпадку вы цалкам мае права абвінаваціць нас у крадзяжы. Але мы павінны былі ведаць пра вас усё, бо мы робім простаму чалавеку найбуйнейшую прапанову ў гісторыі і не можам спадзявацца толькі на эмацыйныя парывы і нават на тэкст праекта, прадастаўленага вамі Эшу. Нам давялося без вашага ведама атрымаць доступ да вашых напрацовак. Магчыма, для вас гэта будзе слабым суцяшэннем, але мой гаспадар быў надзвычай уражаны і захоплены тэкстам вашай дэкларацыі. Менавіта гэта стала вырашальным фактарам, пасля якога я атрымаў заданне звязацца з вамі.

Мы не збіраемся вам навязваць змены ў гэтым тэксце, мы хочам, каб кожнае слова засталося на сваім месцы. Аднойчы час гэтага дакумента прыйдзе, і пад ім падпішуцца найлепшыя розумы чалавецтва. Пакуль жа ён будзе захоўвацца як рэліквія.

Такім чынам, Якуб, мы прапануем вам стварыць найбуйнейшае навуковае аб’яднанне ў гісторыі, якое будзе займацца сапраўды важнымі распрацоўкамі, без якіх чалавецтва вырачана на дэградацыю і гібель. У гэтым вам будуць дапамагаць наш капітал і міжнародная дыпламатыя, якая будзе рэалізоўвацца найлепшымі спецыялістамі ў галіне геапалітыкі.

Вы пачнеце працу як таемнае таварыства, іншых варыянтаў у вас няма, і Эш ясна даў вам гэта зразумець. Аднойчы вы станеце настолькі уплывовымі, што адкрыта і голасна абвесіце аб сваім існаванні, і тады вам не патрэбна будзе дапамога ААН і нават любыя перашкоды, якія будуць вам чыніць найбуйнейшыя гульцы на планеце, не будуць перашкодай: вы самі станеце сілай, роўнай якой не было і, магчыма, не будзе. Вы будзеце сілай, скіраванай на дабро, і ганаровай місіяй кожнага будзе садзейнічанне вам, а не стварэнне перашкод.

Вы пачнеце працу не адзін: мы знайшлі вам годных памочнікаў, і вы неўзабаве пазнаёміцеся з імі. Акрамя таго, мы сфарміравалі папярэдні спіс людзей, якіх хацелася б прыцягнуць да працы над праектам. Улічваючы тое, што мы лепш арыентуемся ў тым, што адбываецца ў навуковым асяроддзі, думаю, наш спіс вам не зашкодзіць. Дасье кожнага прэтэндэнта максімальна поўнае, яно ўтрымлівае спіс распрацовак і праектаў, над якімі ён ці яна працуе ў гэты момант. Акрамя таго, мы дапоўнілі дасье псіхалагічным партрэтам, што вельмі важна для нас. Аднак права выбару застанецца за вамі – вы можаце рэдагаваць наш спіс, скарачаць яго і дапаўняць па вашым жаданні.

Па меры магчымасцей я таксама буду дапамагаць вам, па вялікім рахунку, я цалкам перайду ў ваша падпарадкаванне. Маёй асноўнай задачай стане тэхнічная арганізацыя вашай работы – лагістыка, інжынерная сетка, транспарт, сувязь са знешнім светам і, вядома, бяспека. Апошняе будзе надзвычай важна, і пазней я растлумачу чаму.

– Аднак я не зусім разумею, вы кажаце пра тое, што хочаце стварыць найбуйнейшую навуковую арганізацыю ў гісторыі, але гэта будзе проста немагчыма на той тэрыторыі, якую вы даяце. Непараўнальна больш зямлі спатрэбіцца пад будаўніцтва лабараторый, выпрабавальных палігонаў, майстэрняў. Як быць з гэтым?

Гор усміхнуўся.

– Якуб, мы і не разлічваем размясціць ўсю інфраструктуру на востраве Роса. Там будзе размяшчацца толькі каардынацыйны цэнтр, сховішча інфармацыі, серверы і некалькі галіновых лабараторый, якія мы не можам па тых ці іншых прычынах вынесці за межы архіпелага. Мы плануем арандаваць асноўную масу даследчых пляцовак па-за межамі цэнтра – па ўсім свеце, так даўно паступаюць шматлікія буйныя навуковыя арганізацыі. Пасля, калі нам не трэба будзе хавацца, мы зможам будаваць сваю інфраструктуру там, дзе нам найбольш выгадна, і, паверце, гэта будуць самыя сучасныя цэнтры, аднак пачаць мы можам, выкарыстоўваючы ўжо наяўную тэрыторыю. У арэнду такіх магутнасцей мы інвестуем вялікія грошы, аднак з часам мы акупім выдаткі і пусцім сродкі ўжо на ўласнае будаўніцтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x