Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спецыялісты, занятыя ў нас, будуць працаваць па ўсім зямным шары. Па вялікім рахунку, мы будзем чымсьці накшталт міжнароднай арганізацыі «LIGO», якая пацвердзіла нядаўна тэорыю Эйнштэйна аб існаванні гравітацыйных хваль. У «LIGO» працуюць навукоўцы з розных краін, яна выкарыстоўвае навуковую інфраструктуру па ўсім свеце. Нас будзе адрозніваць толькі тое, што наша сфера дзейнасці куды больш шырокая, але схаваная ад старонніх вачэй. Пакуль.

Такім чынам, як я ўжо сказаў, на востраве Роса будзе размяшчацца каардынацыйны цэнтр арганізацыі. Зірніце на экран. Вось здымак выспы з космасу.

На маніторы з’явіліся абрысы прадаўгаватай гарыстай выспы, пакрытай густой расліннасцю. Па краях была выразна бачная лінія пяшчаных пляжаў, а з паўночнага боку размяшчалася досыць вялікая бухта. На фотаздымку ледзь праглядаліся будынкі – больш за тры дзясяткі домікаў, разглядзець якія больш падрабязна не ўяўлялася магчымым. З боку бухты да іх вяла тонкая рысачка дарогі – таўшчынёй у волас. Дарожная сетка, раскіданая ў няправільным парадку, угадвалася па ўсёй выспе.

– І гэта ваш каардынацыйны цэнтр? Катэджны пасёлак?

Гор радасна зарагатаў.

– Гэта цудоўна, што вы так думаеце, Якуб. Значыць і астатнія купяцца. Так, гэта выглядае як катэджны пасёлак, закрыты курорт для вельмі багатых людзей. У гэтых доміках будуць пражываць людзі, якія стала знаходзяцца на востраве або наведваюць яго. Мы пабудуем яшчэ як мінімум сотню такіх. Аднак з паветра гэта будзе выглядаць менавіта так – катэджы для адпачынку, інфраструктура для лянівай забавы, пясчаныя пляжы і іншае. Мы нават пабудуем там цэлы рэстаран. А вось тое, што не павінна быць заўважана староннім поглядам, мы надзейна схавалі.

– Дзе?

– У адзіным даступным нам месцы – пад зямлёй. Востраў дастаткова высока падняты над узроўнем акіяна, і ў вулканічнай пародзе мы высеклі цэлы падземны горад. Такія будавалі і ў ЗША, і ў Савецкім саюзе на выпадак глабальнага канфлікту. Мы нават празвалі яго паміж сабой «бункерам суднага дня». Гэта сапраўдны прытулак, здольны вытрымаць ядзерны ўдар у два дзясяткі мегатон у радыусе пяці кіламетраў. Мы і будавалі яго для такіх мэт: свет нестабільны, і хто ведае, калі якому-небудзь вярхоўнаму псіхапату прыйдзе ў галаву націснуць чырвоную кнопку. Аднак калі мы ўбачылі ваш праект, то зразумелі, у чым сапраўднае прызначэнне гэтага комплекса. Там ёсць усё, што неабходна не толькі для працы, але і для выжывання – людзей, машын, распрацовак. Вы азнаёміцеся з бункерам на месцы і, паверце, вы будзеце моцна ім уражаныя. Я шмат чаго бачыў у жыцці, але не перастаю здзіўляцца гэтай сапраўды мегаструктуры.

– Вы мяне заінтрыгавалі. Але мне цікава вось што: я не бачу на здымку пасадачнай паласы, а «Фалькон», наколькі я памятаю, пакуль не ўмее садзіцца на ваду. Дзе вы плануеце прызямляцца?

– Для гэтага нам і патрэбныя астатнія выспы архіпелага. Па зразумелых прычынах мы не можам трымаць усю інфраструктуру на востраве Роса: па-першае, ён вельмі малы для гэтага, а па-другое, так неабходна па меркаваннях бяспекі. Як бачыце, на здымку архіпелага, на поўнач ад галоўнай выспы размешчаны востраў, які называецца Кармэн, а на ўсход – востраў Провідэнс. Калі мы павялічым фотаздымак выспы Кармэн, то вы разглядзіце на ім узлётна-пасадачную паласу, здольную прыняць самалёты тыпу «Фалькон», неабходную інжынерную сетку, склады і іншыя будынкі. Там жа размешчана гавань, якая выкарыстоўваецца для прыёму і дастаўкі людзей і матэрыялаў на востраў Роса.

Другі востраў – Провідэнс – прызначаны для пражывання там супрацоўнікаў, якія былі задзейнічаныя на ўзвядзенні збудаванняў на асноўнай базе, а таксама абслуговага персаналу. Калі мы працавалі над будаўніцтвам «бункера суднага дня», ніхто з рабочых не падазраваў, для чаго будуецца гэты комплекс. Нехта думаў, што гэта камандны пункт, хтосьці – што гэта прытулак для сусветнай эліты. Па сутнасці, яны былі недалёкія ад ісціны: гэта сапраўды будзе камандны пункт, але не ракетных войск, а прагрэсу, і гэта сапраўды прытулак для эліты – але не для палітыкаў, а для навукоўцаў, паколькі менавіта яны і ёсць эліта, без якой чалавецтва вырачана на знікненне. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што і мы не былі да канца ўпэўненыя, як будзем выкарыстоўваць бункер, як я ўжо казаў, яснасць з’явілася толькі два месяцы таму.

Па вялікім рахунку, востраў Провідэнс – гэта цэлы горад. Там пастаянна будзе пражываць у тры разы большая колькасць чалавек, чым на востраве Роса. Там ёсць жыллё для іх, крамы, кафэ, зоны адпачынку і іншае. Мы даём людзям, якія працуюць на архіпелагу, райскія ўмовы жыцця і больш чым салідны заробак у абмен на няведанне і немагчымасць часта бываць на Вялікай зямлі. Аднак ім гэта і не трэба, большасць з іх – астраўляне па нараджэнні. Толькі невялікая частка насельнікаў выспы Провідэнс ведае пра існаванне бункера, але яны будуць маўчаць пад страхам страціць працу, пра якую можна толькі марыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x