Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Так, гэта разумная думка, – Гор націснуў схаваную кнопку ў стале. У тую ж секунду з’явілася сцюардэса. – Анна, калі ласка, не маглі б вы прынесці нам з доктарам абед?

– Канешне, спадар Гор. Напоі?

– Якуб, мы можам прапанаваць вам чай, каву, сокі, прахладжальныя напоі. Ці вы аддасце перавагу віскі?

– А вы самі?

– Па праўдзе кажучы, я не адмовіўся б ад бакала віскі.

– У такім выпадку, я да вас далучуся.

– Хочаце з ільдом?

– Не, чысты.

– Анна, прынясіце нам бутэльку віскі і лёд для мяне.

Сцюардэса пайшла. Гор праводзіў яе позіркам.

– Выдатная дзяўчынка. Лепшай сцюардэсы не знайсці. Яна заўсёды працуе на апярэджанне, ведаючы, што ад яе спатрэбіцца: паслугі повара, афіцыянта, сакратара або медсястры для хворага. Але што яшчэ больш мне ў ёй падабаецца, – яна не задае непатрэбных пытанняў.

– Адкуль яна?

– Амерыканка. Хоць яе продкі, калі не памыляюся, выхадцы з Літвы. Ёй дваццаць восем гадоў. Чатыры гады таму мы перавабілі яе з Дэльты, і з таго часу яна – неад’емная частка нашай паветранай сям’і.

Анна вярнулася назад з падносам, на якім стаялі запацелая бутэлька віскі і невялікая вядзерца са лёдам.

– Пляткарыце пра мяне, спадар Гор?

– Як звычайна. Расхвальваю вашы якасці, мая дарагая.

– Абед будзе гатовы праз пятнаццаць хвілін, доктар Глінскі. Спадзяюся, гэтая затрымка не моцна вас абцяжарыць?

– Не, што вы. Вялікі дзякуй.

Дзяўчына, міла усміхнуўшыся, вярнулася ў кухонны блок. Гор кінуў абцугамі ў свой келіх два кавалачкі лёду, адкрыў бутэльку і наліў сабе і мне.

– За вашу згоду, Якуб.

Я моўчкі глынуў.

– Тамім, усё, што вы мне расказалі, выдатна, але ж патрэбна велізарная арганізацыйная праца, каб наладзіць працэс, патрэбны кіруючы орган, савет дырэктараў або ўрад – як заўгодна. Як мы будзем кіраваць такой структурай, ды яшчэ і ва ўмовах сакрэтнасці?

– Вы ж самі ўсё распісалі ў сваім праекце. Мы не хочам ламаць вашу схему. Для пачатку будзе нейкі каардынацыйны орган, які наладзіць жыццё выспы Роса і збярэ першапачатковую каманду. Сюды будзе ўваходзіць зусім няшмат людзей: вы і яшчэ тры-чатыры чалавекі, якія ўжо цяпер працуюць на востраве. Акрамя таго, сувязь з вамі будзе падтрымліваць мой гаспадар, апасродкавана ён будзе ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Вашай першараднай задачай з’яўляецца пошук людзей, якія будуць працаваць над асноўнымі праектамі. Хтосьці з іх ужо супрацоўнічае з намі, у тым ліку некалькі выбітных спецыялістаў у галіне медыцыны, навукоўцы, занятыя ў распрацоўцы мадэлі энергазабеспячэння комплексу і сістэмы ачысткі вады. Астатніх трэба знайсці і ўгаварыць працаваць з намі менавіта вам. Калі асноўная каманда будзе сабраная, мы створым кіруючы орган – па вялікім рахунку, тую ж Генеральную Асамблею, дзе кожны будзе мець права голасу. Там будзе свой сакратарыят, у які вы ўвойдзеце па праве заснавальніка праекта, хутчэй за ўсё, там будуць таксама ўдзельнічаць і іншыя людзі, якія пачыналі ўсё з нуля, уключаючы, зразумела, і майго гаспадара. Прашу заўважыць, што ў яго будзе такое ж права голасу, як у астатніх, права ўносіць прапановы на абмеркаванне і права здымаць іх. На гэтым яго паўнамоцтвы заканчваюцца.

– Вы хітруеце. Яго права голасу абмяжоўваецца выключна жаданнем фінансаваць нас. Калі ён пажадае перастаць даваць нам грошы, усе галасы не пераважаць яго голас.

– Вам давядзецца мне паверыць, Якуб, што гэтага не здарыцца ніколі. Такое магчыма толькі ў адным выпадку: калі праект адыдзе ад першапачатковых мэт і стане пагрозай, а не выратаваннем для чалавецтва.

– У мяне ёсць яшчэ адно пытанне, Тамім. Пра якія сумы ідзе гаворка?

– Мы ўклалі ў будаўніцтва комплекса дзевятнаццаць мільярдаў. Яшчэ сорак мільярдаў мы хочам інвеставаць у ваш праект на працягу бліжэйшых пяці гадоў.

– Божа, але ж на зямлі няма ніводнага чалавека, хто валодаў бы свабоднымі пяццюдзесяццю дзевяццю мільярдамі, не укладзенымі ў актывы, якія ён мог бы ўзяць і так проста інвеставаць у новы праект, які не пачаў даваў прыбытку!

– Вы судзіце па спісе мільярдэраў «Форбс»? Расчарую вас: гэта казка для бедных. На самой справе спіс найбагацейшых людзей планеты выглядае інакш. Тое, чым аперуюць журналісты, – не больш чым паверхня айсберга, ацэнка актываў, пра якія ведаюць усе. Аднак у свеце ёсць досыць вялікая колькасць чалавек, багацце якіх фарміравалася дзесяцігоддзямі, а ў некаторых выпадках – і стагоддзямі. Актывы гэтых людзей і іх фінансавыя рэзервы далёка не заўсёды фігуруюць у зводках, таму аб іх праўдзівым памеры не вядома шырокаму колу асоб. Зрэшты, вы маеце рацыю, мой гаспадар сапраўды не настолькі багаты, каб ахвяраваць такія грошы. Агульны памер яго багацця, уключаючы ацэненыя актывы, перавышае лічбу, якую я агучыў вам, аднак яму давялося б спустошыць сябе і свае кампаніі, каб цалкам прафінансаваць праект. Гэта не патрэбна ні яму, ні вам, бо ў такім выпадку ў вас не стане фінансавага падсілкоўвання, якім ён забяспечвае вас і будзе забяспечваць яшчэ некалькі гадоў наперад. Разавая буйная інвестыцыя не прынесла б столькі карысці, колькі прынясе стабільны ўклад на працягу пяці гадоў. У нас былі і іншыя донары. Потым я агучу вам некалькі імёнаў. Яны ахвяравалі не толькі грошы, але спецыялістаў, матэрыяльную базу, распрацоўкі і многае іншае. Аднак яны не будуць мець права голасу пры прыняцці рашэнняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x