Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А як наконт сем’яў? Бо далёка не кожны пагодзіцца пакінуць сваіх блізкіх, хай нават дзеля такога праекту і такіх сапраўды райскіх умоў.

– Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне, і, па праўдзе сказаць, для нас яно было адным з самых складаных. Мы не можам сабе дазволіць перасяляць цэлыя сем’і, роўна як і не можам дазволіць выдаваць інфармацыю аб праекце такому шырокаму колу людзей, за якіх мы не можам паручыцца. Баюся, адзінае, што мы можам прапанаваць, – гэта максімальна магчымая колькасць наведванняў вялікай зямлі ў год – не менш за пяць. У выключных выпадках мы можам дазволіць пражыванне сем’яў паблізу ад работніка, напрыклад, на Провідэнс, дзе створана ўся інфраструктура для камфортнага жыцця. Аднак большасць супрацоўнікаў будзе вымушана пагадзіцца на гэтыя ўмовы і падпісаць дакумент аб невыдаванні інфармацыі, які распаўсюджваецца, у тым ліку, на самых блізкіх сваякоў. Для іх можна прыдумаць любую легенду. Усё гэта тычыцца, зрэшты, толькі людзей, якія будуць працаваць на архіпелагу, бо тым, што працуюць на арэндаваных аб’ектах, не давядзецца нават сур’ёзна адыходзіць ад праўды: яны будуць займацца тымі ж праектамі і распрацоўкамі, што і раней, але ў іншым месцы.

Ёсць яшчэ шэраг выключэнняў з агульных правіл. Першае датычыцца малалетніх дзяцей тых супрацоўнікаў, якія працуюць на архіпелагу. Такіх будзе не вельмі шмат. Да прыкладу, возьмем вас і вашу дачку. Мы можам дазволіць ёй жыць на астравах.

– Патлумачце. Я пакуль не зусім разумею.

– Памятаеце, у самалёце да Вены я казаў вам пра мару адкрыць школу для дзяцей, якія праходзяць рэабілітацыю ў нашым цэнтры ў Доху? Дык вось, мы разлічваем размясціць гэтую школу менавіта на архіпелагу Святога Роха. І, акрамя дзяцей з нашага цэнтра, мы хочам навучаць там дзяцей супрацоўнікаў праекта. Гэта будзе школа, якая рыхтуе дзяцей да сапраўднага жыцця, да таго, каб дамагацца поспеху і прыносіць карысць, а не атрымліваць атэстат. У рэшце рэшт, там будуць выкладаць лепшыя настаўнікі, якіх толькі можна знайсці – тыя, хто і будзе працаваць над праектам. Мы зможам выпускаць людзей, найлепш падрыхтаваных да жыцця ў шматнацыянальным, складаным і цудоўным свеце. Мы знойдзем здольнасці ў кожнага дзіцяці і давядзём іх да дасканаласці, пры гэтым не гвалтуючы дзіцячую псіхіку, як часцяком паступаюць фанатычныя бацькі і не зусім прафесійныя настаўнікі. Мы зацікаўленыя ў тым, каб наш праект працаваў гады і дзесяцігоддзі, дык чаму б не пачаць гадаваць змену нам ужо зараз?

– А што калі сярод дзяцей будуць такія, у якіх няма ніякіх здольнасцей?

– Гэта казкі, Якуб. Кожны маленькі чалавек унікальны, і ў кожнага пад нагамі свая тонкая нітка Арыядны, якая вядзе праз лабірынт да зорак. Трэба толькі дапамагчы намацаць яе. Гэта аснова паспяховай адукацыi – не ўдзяўбці веды ў маленькую галаву, а знайсці такі унікальны спосаб матывацыі, пры якім дзіця само захоча даведвацца больш і больш. Зрэшты, гэта асобная тэма для дыскусіі, і вам лепш абмяркоўваць гэтыя пытанні не са мной. Для гэтага яшчэ прыйдзе час. Я ж хачу вам агучыць яшчэ адно выключэнне з правіл знаходжання на Роса.

– Слухаю.

– Перш чым расказаць пра яго, я хачу, каб вы зразумелі адну рэч. Як вы выдатна ведаеце, адным з найбольш прыярытэтных напрамкаў нашых даследаванняў будзе з’яўляцца медыцына ва ўсіх яе формах. На Роса будуць пастаянна працаваць выбітныя лекары – хірургі, імунолагі, тэрапеўты і гэтак далей, якія, як я ўжо казаў, акрамя даследаванняў будуць займацца таксама і медыцынскім абслугоўваннем супрацоўнікаў праекта. Усе мы, занятыя самай важнай справай на планеце, павінны разумець не толькі выключнасць сваёй місіі, але і магчымыя рызыкі, звязаныя з ёй. Кожны, хто пагодзіцца працаваць з намі, павінны будзе падпісаць два пагадненні. Адно – гэта акт ахвяравання свайго цела і ўнутраных органаў пасля смерці для даследаванняў. Другое – згода ў найбольш складаных выпадках на выкарыстанне метадаў, якія яшчэ не атрымалі адабрэнне ў класічнай медыцыне па прычыне сваёй рэвалюцыйнасці. Мы будзем спрабаваць вылечыць тых, перад чыімі хваробамі звычайныя спосабы лячэння, ухваленыя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, бяссільныя. Мы станем апошняй надзеяй для такіх людзей, аднак яны павінны разумець, што нешта можа пайсці не так. Зрэшты, гэта будзе тычыцца толькі смяротных захворванняў. Людзі павінны разумець, што нашы спецыялісты не збіраюцца забіваць іх дзеля навукі, і адзіная мэта – даць ім шанец чаго б гэта ні каштавала, аднак не ўсемагутныя нават лепшыя медыкі зямлі. На такую ахвяру пойдзе кожны з нас, у тым ліку вы і я, кожны супрацоўнік праекта, незалежна ад таго, жыве ён на архіпелагу або працуе па-за яго межамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x