Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я развітаўся з дзяўчынай і паспяшаўся за Горам, які накіроўваўся да ангара.

Дайшоўшы да шырокіх дзвярэй, араб набраў код на лічбавым замку і створкі пачалі раз’язджацца.

– У гэтым ангары захоўваецца «Фалькон»? – спытаў я.

– Не толькі. Тут размешчана некалькі аўтамабіляў для зручнага перамяшчэння па выспе і яшчэ такая-сякая тэхніка.

На самой справе, у шырокай прасторы ангара знаходзіліся відавочна не новы, але цалкам дагледжаны гідраплан на лафеце, абсталяванне і прылады для абслугоўвання тэхнікі, два двухмесныя ўсюдыходы і тры машыны – ідэальна белыя, яны выглядалі б значна больш дарэчнымі ў мегаполісе, чым на трапічным востраве. Да кожнай з іх цягнуўся шланг, падобны да заправачнага, аднак без звыклага пісталета.

– Гэта ж «Tesla»?

– Усё так. Дзве «Model X» і адна «Model S». Мы не выкарыстоўваем рухавікі ўнутранага згарання на архіпелагу (зразумела, калі не браць у разлік самалёты). На Кармэн і на Роса ёсць некалькі дзясяткаў электрамабіляў «Tesla»; персанал, які жыве і працуе на Провідэнс выкарыстоўвае машыны іншых вытворцаў, якія таксама працуюць цалкам на электрычнай энергіі. Там знаходзяцца амаль трыста аўтамабіляў.

– На востраве плошчай менш за дзесяць квадратных кіламетраў?

– Я ж казаў, там пабудаваны цэлы горад з усёй інфраструктурай. Большая частка жыхароў Провідэнс аддае перавагу ровару, аднак ім даводзіцца аператыўна вырашаць пастаўленыя задачы, таму трэба быць вельмі мабільнымі. Прашу вас, сядайце, – Гор націснуў кнопку на пульце, і дзверы красовера самі адчыніліся перад намі.

Я з цікаўнасцю сеў у зручнае крэсла і пачаў разглядаць інтэр’ер аўтамабіля, пакуль яшчэ вельмі рэдкага ў мяне на радзіме. У Штатах я некалькі разоў бачыў «Model X» на вуліцы, але ніколі не бываў унутры і тым больш не ездзіў на іх.

Цэнтральным месцам футурыстычнага інтэр’ера, як я і думаў, быў велізарны сэнсарны экран, які адказваў за кіраванне ўсімі сістэмамі электрамабіля. Ключа не было, аднак машына ажыла, як толькі Гор сеў на сваё месца і націснуў на педаль тормазу. Ён ткнуў кнопку на пульце яшчэ раз, і дзверы мякка зачыніліся. Адразу ж пачала працаваць сістэма рэкуперацыі паветра, якая цалкам ізалявала знешнюю атмасферу і практычна імгненна сфармавала ўнутраны камфортны мікраклімат. Духата засталася звонку, дыхаць стала лёгка і прыемна.

Араб злёгку дакрануўся нагой да педалі акселератара, і машына абсалютна бясшумна кранулася з месца. У салоне не было чуваць нават гука трэння шын аб паверхню.

Мы выехалі з ангара і рушылі па адгалінаванні самалётнай рулёжкі.

– Вы не будзеце зачыняць ангар?

– Навошта? Па-першае, праз дваццаць хвілін туды змесцяць «Фалькон», а па-другое, гэта ўсё роўна чыстая фармальнасць. Пакуль што нам няма каго баяцца. Мы цалкам давяраем тым, хто знаходзіцца зараз на востраве.

– Вы, напэўна, фанат «Tesla», Тамім?

Гор паматляў галавой.

– Я фанат не маркі, Якуб. Я фанат будучыні. Гэтая машына і ёсць будучыня, якая ўжо цяпер уваходзіць у наша жыццё, няхай і нетаропка. Так, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца некалькі дзесяцігоддзяў, каб свет цалкам адмовіўся ад рухавікоў унутранага згарання; асабліва ў бедных краінах яшчэ шмат гадоў будуць ездзіць на бензіне, але ж мы з вамі знаходзімся тут, каб максімальна наблізіць наступленне светлага «заўтра». Гэта абсалютна бяспечны, экалагічна чысты і неверагодна зручны транспарт, наша ж задача – даць яму танныя і чыстыя крыніцы электрычнасці і максімальна зменьшыць кошт вытворчасці з дапамогай новых тэхналогій. І я магу сказаць вам, што дзякуючы нашай працы эпоха зялёнага транспарту па ўсёй зямлі наблізіцца вельмі хутка. Увесь аўтапарк «Tesla» дастаўся нам, дарэчы, бясплатна, хоць мы маглі сабе дазволіць выкупіць вытворчасць цалкам.

– Як гэта?

– Нам перадаў гэтыя машыны адзін з інвестараў праекта, які марыць пра тое ж, што і мы, – пра будучыню ўсіх людзей на зямлі без пагроз, хвароб, войнаў, бруднага паветра. Гэтым чалавекам рухае цяга да спазнання Сусвету, а не цяга да ўзбагачэння.

– Хто ж ён?

– А вы як думаеце? – і Гор з усмешкай папляскаў па экаскуры руля.

Я пераварваў гэтую інфармацыю.

Па абодва бакі дарогі рассцілаўся трапічны лес. Я не ведаў назваў раслін, паколькі ніколі не цікавіўся гэтым, таму ўсё, што я бачыў, нагадвала мне казку з серыі «Тарзана» Эдгара Бероўза або «Закінутага свету» Конан-Дойла.

– Раскажыце мне пра архіпелаг, – папрасіў я.

– Што менавіта вам цікавіць? Геалогія? Флора і фаўна? Гісторыя?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x