Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык вось, другое выключэнне з правіл заключаецца ў знаходжанні на востраве Роса блізкіх сваякоў супрацоўнікаў, на якіх паставілі крыж медыкі ў іх дома, але якіх можам паспрабаваць выратаваць мы.

– Я гатовы падпісаць гэтыя паперы. Але я не магу паручыцца за астатніх, вы ж разумееце.

– Болей чым. Аднак, я не думаю, што ўзнікнуць сур’ёзныя праблемы. Мы будзем працаваць з разумнымі і рацыянальнымі людзьмі. Адзінай сур’ёзнай перашкодай могуць быць толькі рэлігійныя перакананні. Аднак, мне здаецца, у такіх выпадках мы можам пайсці на саступкі.

– Тамім, вы казалі, што ваш гаспадар будзе фінансаваць нас на працягу пяці гадоў. А што будзе далей?

– Нашы магчымасці абмежаваныя, гэта праўда. Але няма ніякай патрэбы ў тым, каб вечна укладваць грошы ў праект. Аднойчы ён будзе забяспечваць сам сябе. Мы зможам прадаваць нашы распрацоўкі, а атрыманыя фінансы накіроўваць на ўласнае забеспячэнне і развіццё.

– Аднак гэта супярэчыць нашым мэтам. Мы не збіраемся ствараць камерцыйную арганізацыю і не імкнёмся да атрымання прыбытку з нашай дзейнасці.

– Не трэба блытаць прыбытак і сродкі на развіццё. Мы не будзем класці заробленыя грошы сабе ў кішэню. Кожны цэнт будзе накіраваны на фінансаванне ўсіх тых артыкулаў, якія цяпер спансуюцца маім гаспадаром, і ён не будзе прысвойваць сабе нічога – ні ён і ніхто іншы. Гэта апраўдана – па меншай меры, да таго часу, пакуль мы не заявім свету пра існаванне нашага праекта. Іншага выбару няма, Якуб.

– Добра. Вы амаль пераканалі мяне. Хоць, калі сказаць шчыра, мне ўсё яшчэ здаецца, што я слухаю нейкую казку. Ці ўвогуле сплю ў сваім нумары на 42–й вуліцы і зараз прыйдзе час прачынацца і ехаць у Нюарк.

– Што вам сапраўды не зашкодзіла б, Якуб, дык гэта паспаць. У вас наперадзе вельмі напружаны графік, да якога трэба падрыхтавацца. Нас чакае чатыры гадзіны палёту, затым пасадка для дазапраўкі і яшчэ адзін працяглы пералёт. Вам хопіць часу, каб выспацца з лішкам.

– Вы памятаеце пра маю праблему? Для мяне сон і самалёт —несумяшчальныя рэчы. Акрамя таго, як вы хочаце, каб я заснуў пасля ўсяго, што вы мне нагаварылі? Мой мозг уладкаваны так, што ён павінен пераварыць інфармацыю, і толькі потым ён будзе гатовы адпачываць. Зараз яму падкінулі вельмі цяжкую ежу, і, баюся, ён не хутка з ёй справіцца.

– Гэта папраўна. Па-першае, як вы заўважылі, гэта не зусім звычайны самалёт. Тут цудоўная гукаізаляцыя, і, хоць мы не можам дамагчыся поўнай адсутнасці шуму рухавікоў, мы звялі яго да мінімуму. У спальным спакоі створаны ўсе ўмовы для адпачынку, як быццам вы знаходзіцеся ў сябе дома, а не ў салоне самалёта на вышыні трыццаці тысяч футаў. А па-другое, – Гор пацягнуўся да шуфлядкі ў стале, вывудзіў з яе невялікую бутэлечку і дастаў таблетку, – па-другое, ёсць спосаб дапамагчы свайму арганізму адпачыць. Вы прымеце гэта і заснеце як немаўля. Вы нават не заўважыце пасадкі і паўторнага ўзлёту. Калі вы прачнецеся, мы будзем ужо амаль на месцы.

– Што гэта?

– Выдатнае снатворнае, мы выкарыстоўваем яго, каб нашы пацыенты лепш пераносілі пералёт. Яно практычна не ўплывае на арганізм і ў той жа час апускае вас у глыбокі сон, які цудоўна аднаўляе сілы.

– Чырвоную або сінюю таблетку, Нэа? – прамармытаў я сабе пад нос.

Гор зарагатаў.

– Вы прыхільнік Галівуду? Не, мая таблетка не дасць вам такіх магчымасцей, Якуб, – ён працягнуў мне пілюлю. – Прыміце яе зараз і адпраўляйцеся ў спальны пакой. Побач з ложкам ляжыць пульт, якім вы зможаце адрэгуляваць асвятленне і клімат. Я не буду вас будзіць, пакуль вы самі не прачнецеся.

Я ўзяў снатворнае і праглынуў яго, запіўшы вадой. Затым я падняўся і працягнуў Гору руку.

– У такім выпадку, да сустрэчы заўтра.

– Адпачывайце спакойна, Якуб.

– Дзякуй.

Праз паўгадзіны я сапраўды спаў, захутаўшыся ў мяккую коўдру.

«Фалькон» ляцеў у самае сэрца Ціхага акіяна.

Мне не прыснілася ніводнага сну.

5. Бункер суднага дня

Мы заходзілі на пасадку, калі ў адзначаным Горам раёне была палова на чацвёртую дня. Пры гэтым у Еўропе, адкуль мы выляталі, ужо надышло 23–е чэрвеня, а тут было яшчэ 22–е.

Я прачнуўся адпачнуўшым і бадзёрым: чароўная пілюля спрацавала бездакорна.

Гор ляжаў на раскладзеным крэсле ў пярэдняй частцы самалёта, размясціўшы на каленях кампактны ультрабук.

– Як паспалі, Якуб?

– Шчыра кажучы, я ўжо даўно так не спаў. А вы так і не клаліся?

– Задрамаў на пару гадзін на гэтым самым крэсле. Вы прачнуліся своечасова: праз дваццаць хвілін мы пачнём зніжэнне. Вы ж не адчулі, як мы садзіліся на Карыбах?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x