Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тамім кіўнуў і пайшоў. Я падключыў планшэт да сеткі аэрапорта і залез у паштовую скрыню. Сярод спаму не было нічога важнага, толькі ў канцы спісу свежых ўваходных вісеў ліст з паштовай скрыні маёй дачкі.

«Прывітанне, тата! Я сумую. Калі ты вернешся?»

Ліст быў амаль без памылак. Мая малайчынка вучылася хутка.

«Я сёння ж прыеду да цябе, сонейка. Таксама вельмі моцна сумую. Мы цэлы месяц будзем разам. Чакай сёння званка ад мяне. Цалую, тата».

Затым я заўважыў, што да ліста быў прымацаваны файл. Гэта быў фотаздымак. На ім мая дзяўчынка ўсміхалася і махала мне ручкай.

– Гэта ваша дачка? – прагучала за маёй спінай.

Я павярнуўся. Гор стаяў з двума кубачкамі кавы ў руках.

– Калі ласка, прабачце. Я паступіў дрэнна. Я мімаходам убачыў фотаздымак у вас на экране і не ўтрымаўся ад пытання.

– Усё добра, Тамім. Так, гэта мая дзяўчынка.

– Сімпатычная. Колькі ёй?

– Пяць гадоў. Яна ўжо зусім дарослая.

– Сама піша вам лісты?

– Як бачыце.

– Малайчынка. У мяне сын. Ён старэйшы: яму дванаццаць. Завальвае мяне паведамленнямі ў WhatsApp. Вось ваша кава.

– Дзякуй. Колькі я вам вінен?

– Супакойцеся, Якуб. Я зараз таксама вам пакажу фатаграфію свайго сына, калі вы не супраць.

Гор паставіў кубачак на сядзенне і адкрыў сумку. Мяркуючы па ўсім, планшэт ляжаў у самым нізе, таму арабу давялося выцягнуць некалькі празрыстых папак з паперамі, перш чым ён дакапаўся да шуканага прадмета. Папкі ён паклаў побач з кавай, на самы край. Выкладаючы планшэт, ён зачапіў іх рукой, і яны ўпалі на падлогу. Частка папер разляцелася.

Гор вылаяўся скрозь зубы.

– Я дапамагу вам, – я нагнуўся за паваленымі дакументамі.

У наступную секунду я павольна споўз на падлогу, не ў сілах паверыць сваім вачам.

Я трымаў у руках старонку свайго ўласнага праекта, копію якога пакінуў учора ў кабінеце намесніка Генеральнага Сакратара ААН Эдмона Гаспара Эша.

Гор сядзеў над россыпам папер і ўсміхаўся.

– Па праўдзе сказаць, я хацеў абысціся без гэтай залішняй тэатральнасці, але нічога лепш не прыдумаў.

– Якога д’ябла?! Адкуль у вас гэта? Па якім праве вы займелі гэтыя дакументы? Вы выкралі іх з Сакратарыята?

– Прашу вас, Якуб, не так гучна, інакш намі зацікавіцца служба бяспекі аэрапорта, а гэта не патрэбна ні мне, ні вам.

– Я якраз не адмоўлюся, каб вамі зацікавіліся адпаведныя службы. Вы злодзей, які скраў маю ўласнасць!

– Супакойцеся, Якуб, я нічога не краў. Сядзьце назад, і мы з вамі спакойна пагаворым.

Марна спрабуючы трымаць сябе ў руках, я вярнуўся на крэсла.

– Што ж, я вас слухаю. Мне вельмі цікава, хто вы такі на самой справе, як да вас патрапілі гэтыя паперы і што вам ад мяне трэба.

Гор выцягнуў тэлефон.

– Для пачатку я хачу даказаць вам, што не краў гэтыя дакументы. Я пры вас патэлефаную доктару Эшу, і вы самі з ім пагаворыце.

Ён набраў нумар і працягнуў мне трубку.

На тым канцы лініі адгукнуліся практычна імгненна.

– Добры дзень, доктар Глінскі. Спектакль ужо адбыўся?

Голас без сумневу належаў намесніку Генеральнага сакратара.

– Добры дзень, доктар Эш. Можа быць, вы растлумачыце мне, што ўсё гэта значыць?

– Лепш за мяне вам усё растлумачыць палкоўнік Гор. Мая місія заключаецца ў тым, каб пацвердзіць вам факт перадачы вашых дакументаў ад мяне да яго. Ён нічога не скраў, аднак, прадбачачы тое, што вы падумаеце менавіта так, мы запланавалі гэтую размову.

– Палкоўнік? Які, да чорта, палкоўнік?

– Не кіпяціцеся, калі ласка. Лепш пагаварыце з ім. Са свайго боку я прашу прабачэння за тое, што перадаў без вашага ведама праект трэцім асобам. Аднак я хачу запэўніць вас, што я зрабіў так з лепшых памкненняў, і вы можаце безумоўна давяраць гэтаму чалавеку. Я ведаю яго даўно, і ніколі ў мяне не ўзнікала прычын сумнявацца ў ім.

– Цяпер я ўжо не бачу падстаў давяраць нават вам, доктар Эш.

– Гэта ваша права. Тым не менш, я думаю, вам будзе карысна выслухаць Гора. Затым вы будзеце самі прымаць рашэнне, ці верыць яму і мне. Я прашу мне прабачыць, я вымушаны ісці і не магу гаварыць больш. Аднак, калі вы захочаце пасля звязацца са мной, мой асабісты нумар тэлефона вам у любы момант прадаставіць Тамім. Усяго добрага, Якуб. І не прымайце паспешных рашэнняў.

У слухаўцы загучалі кароткія гудкі.

Я цяжка глядзеў на чалавека, які, прадставіўшыся мне бізнэсменам і мецэнатам, апынуўся кімсьці зусім іншым, з няяснымі для мяне мэтамі і намерамі.

– Значыць палкоўнік, так?

– На жаль, не мільянер, усяго толькі палкоўнік, хоць і ў адстаўцы. Я не з’яўляюся дзеючым ваеннаслужачым, але маім старым знаёмым зручна зваць мяне менавіта так.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x