Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кабінет намесніка Генеральнага сакратара самай уплывовай міжнароднай арганізацыі планеты ўяўляў сабой узор аскетызму.

Як я ўжо сказаў, тут знаходзіўся стол гаспадара памяшкання, які ўтвараў з далучаным доўгім сталом для перамоў класічную «Т»–падобную канструкцыю. Для наведвальнікаў было пастаўлена шэсць пар простых у афармленні, але зручных для працяглага сядзення крэслаў. Што тычыцца крэсла самога Эша, то яно адрознівалася ад іншых досыць незвычайнай формай: перакрыжаваныя ножкі неслі вузкую платформу сядзення без абіўкі, на якую была пакладзена тонкая вязаная падушка, закліканая надаць драўлянай аснове хоць трохі камфорту; выгнутыя падлакотнікі былі быццам працягам ножак, завяршаючы вобраз перакрыжавання; разная спінка была ўпрыгожана барэльефам, якія адлюстроўваў, хутчэй за ўсё, нейкіх міфалагічных персанажаў.

Злавіўшы мой зацікаўлены погляд, Эш дазволіў сабе злёгку ўсміхнуцца, прыпадняўшы куткі вуснаў.

– Вам таксама спадабалася гэтае крэсла, доктар? Вы не першы, каму яно прыйшлося да душы.

– Прызнацца, ніколі не бачыў такіх раней.

– Вы не цікавіцеся антыкварыятам?

– Не магу назваць сябе знаўцам.

– Гэта шмат што тлумачыць. Я паставіў яго у кабінеце сам, калі заняў пасаду намесніка Генеральнага Сакратара дванаццаць гадоў таму. Яно належыць маёй сям’і ўжо чатыры пакаленні. Гэта так званае курульнае крэсла, традыцыя іх вырабу паходзіць з часоў Рымскай Імперыі. Падобныя крэслы рабілі для чыноўнікаў, якія займалі высокія пасады. Што вы пра яго думаеце?

– Яно больш чым вытанчанае і саліднае. Мяркую, яно павінна быць дастаткова зручным, раз такімі карысталіся людзі, якія мелі шмат улады?

– Вы памыляецеся, доктар. Гэта былі жорсткія, але шмат у чым справядлівыя часы. Курульнае крэсла выглядае сапраўды вытанчана, аднак яно вельмі нязручнае для працяглага знаходжання ў ім. Як вы разумееце, у гэтым былі асаблівы сэнс і іронія, уласцівыя жыхарам адной з самых магутных імперый у гісторыі. Тым самым яны намякалі на тое, што дзяржаўная срака павінна выконваць свае справы як мага хутчэй і эфектыўней, бо менавіта для гэтага яна і была прызначаная на высокую пасаду.

– Для дыпламата і палітыка вы абіраеце смелыя выразы, спадар Эш.

– Ох, калі ласка, я лічу за лепшае пакідаць мудрагелістыя і прыгожыя фразы для трыбун і журналістаў. Вы разумны чалавек, доктар, з вамі можна гаварыць проста, не саромеючыся ў падборы прыгожых сінонімаў да словазлучэння «дзяржаўная срака».

– Ці адносіце вы сябе да такіх?

– Я больш не служу канкрэтнай дзяржаве, доктар Глінскі. З таго часу, калі я пакінуў пасаду міністра замежных спраў Францыі, я працую для кожнай краіны і ні для адной з краін паасобку. Зрэшты, форма змянілася, сэнс застаўся тым жа: я чыноўнік. Таму, напэўна, выраз, які збянтэжыў вас, смела можна ўжываць і ў дачыненні да мяне. Аднак, не хвалюйцеся, на публіцы я не прамаўляю падобных крамольных слоў. Мне падабаецца філасофія, якую нясе ў сабе гэты прадмет інтэр’еру, вось і ўсё. На жаль, я паддаўся слабасці: як бачыце, я паклаў на сядзенне падушку, каб яна надавала троху камфорту дрэву, прызванаму падтрымліваць маю старэчую пятую кропку.

– Вас жа нельга назваць кабінетным работнікам, доктар Эш.

– Гэта праўда. Я дастаткова рэдка бываю ў гэтым кабінеце. Па праўдзе сказаць, куды больш часу я праводжу ў зручным крэсле самалёта. Аднак, я ж дыпламат, вы памятаеце? Мне можна быць трохі крывадушнікам.

– Гэта не крывадушнасць, доктар – проста жаданне выглядаць лепш ва ўласных вачах. Мне таксама гэта ўласціва.

– Вы праніклівы, mon cher. Але што мне падабаецца ў вас яшчэ больш – вы не імкнецеся дагадзіць мне, пазбягаючы нязручных фраз і пытанняў, як гэта робяць многія іншыя. Хочаце кавы?

– Не адмоўлюся.

Да майго здзіўлення, Эш не пацягнуўся да слухаўкі ўнутранага тэлефона, а пачаў са значным высілкам падымацца са свайго філасофскага крэсла. Пасля гэтага ён прайшоў да дзвярэй убудаванай шафы, за якой, як высветлілася, размясцілася значных памераў кава-машына.

– Вы самі варыце сабе каву, доктар Эш?

– Ведаеце, бюджэт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый хоць і здаецца на першы погляд досыць вялікім, але не з’яўляецца такім на самой справе, – прымаючы пад увагу разнастайнасць напрамкаў дзейнасці нашай місіі. Мой памочнік атрымлівае свае грошы зусім не за тое, што варыць мне каву.

– З вашымі поглядамі не пагодзяцца вельмі многія.

– Хай так. Хіба вас хвалюе, што будуць казаць пра вашы звычкі чужыя людзі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x