Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ніколькі.

– Я прытрымліваюся таго ж меркавання.

Эш акуратна паднёс і перадаў мне сподак з кубкам. Водар кавы быў густы і даўкі, з ледзь улоўнымі ноткамі карыцы.

Я падзякаваў яму позіркам, зрабіў невялікі глыток і прасачыў за тым, як Эш паморшчыўся, калі ўсаджваўся зноў на сваё месца.

– Пяройдзем да справы, доктар. Я ўважліва прачытаў усё, што вы падрыхтавалі для мяне, – ён адкрыў шуфлядку і дастаў з яе шырокі канверт. Даволі нядбайна пляснуўшы пакетам аб стол, Эш адным рухам вярнуў шуфлядку на месца. – Маю адзначыць, што я азнаёміўся з вашымі матэрыяламі з вялікай цікавасцю. Я па палічках разабраў кожную старонку, кожную прапанову, і ў мяне засталося толькі адно пытанне да вас.

– Якое?

– Што гэта ўсё такое?

– Мне здавалася, што я досыць недвухсэнсоўна выклаў сваю ідэю.

– Доктар, я хачу, каб вы самі, гледзячы мне ў вочы, сваімі словамі распавялі, чаго менавіта вы дамагаецеся.

– Калі ласка. Доктар Эш, матэрыялы, якія я падрыхтаваў для вас, утрымліваюць прапанову па стварэнні новай арганізацыі ў структуры ААН – арганізацыі, якая курыравала б пытанні навуковых і гуманітарных распрацовак, што маюць надзвычайную каштоўнасць для ўсяго чалавецтва ў цэлым. Час гэтых распрацовак ўжо прыйшоў, але рэалізацыя знаходзіцца на зачаткавым узроўні.

– Прабачце, я адразу перапыню вас. Вы пералічылі цэлы шэраг сфер, у якіх павінна працаваць гэтая арганізацыя. Зялёная энергетыка, медыцына, прамысловае апрасненне вады, барацьба з голадам, распрацоўка і ўкараненне новых падыходаў у адукацыі і многае іншае. Але хіба ўсё гэта не з’яўляецца кампетэнцыяй ЮНЕСКА, СААЗ і шэрагу іншых структур, падначаленых Арганізацыі Аб’яднаных Нацый?

– Вы замілоўваеце мяне, доктар Эш. Няўжо вы верыце, што пералічаныя структуры ў стане рэагаваць на свет, які змяняецца хутчэй, чым мы з вамі п’ём нашу каву? Якую ацэнку вы як намеснік Генеральнага сакратара можаце даць дзейнасці ЮНЕСКА?

У вачах Эша з’явілася неразуменне і адчуванне схаванай пагрозы.

– А якую ацэнку, па-вашаму, я павінен даць? Можа быць, вы абвергнеце той факт, што дзякуючы ЮНЕСКА на планеце былі выратаваны сотні тысяч жыццяў, масавая непісьменнасць была ліквідаваная ў дзясятках краін, паспяхова праходзіла ліквідацыя наступстваў велізарнай колькасці гуманітарных катастроф, значна скарацілася колькасць памерлых ад хвароб, якія носяць глабальны характар, дзякуючы прапагандзе ўсеагульнай вакцынацыі дзіцячая смяротнасць знізілася да ўзроўню, які немагчыма было ўявіць сабе яшчэ два дзесяцігоддзі таму?

– Я прашу вас, доктар, не трэба эмоцый. Вы не зусім зразумелі мяне і маю прапанову. Ужо даўно сыходзяць у мінулае тыя часы, калі перспектыўнымі распрацоўкамі, якія могуць змяніць свет, займаюцца толькі дзяржаўныя лабараторыі. Мы з вамі цудоўна ведаем, што NASA актыўна карыстаецца ракетамі «SpaceX» і што іншая кампанія, якая належыць уладальніку SpaceX Ілану Маску – «Tesla» – зрабіла рэвалюцыю ў аўтамабілебудаванні, што ў корані зменіць наша ўяўленне пра тое, якім павінен быць транспарт будучыні. Прататып кампактнага тэрмаядзернага рэактара распрацавалі ў «Lockheed Martin», сістэму прамысловай ачысткі вады для самых бедных рэгіёнаў свету ўкараняе ўладальнік «Microsoft» Біл Гейтс. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Урады аддалі на водкуп прыватным карпарацыям тое, што, здавалася б, не пад сілу нікому, акрамя дзяржавы, і мы бачым, што там, дзе няма ўрадавага кантролю, гэта атрымліваецца значна больш эфектыўна, хутка і рацыянальна. Што застаецца самім урадам? Мабыць, «выказваць глыбокую заклапочанасць чарговымі парушэннямі міжнародных дамоўленасцей» на пасяджэннях Савета Бяспекі і Генасамблеі ААН, прычым, як правіла, гэта датычыцца парушэнняў гэтых самых дамоўленасцей з боку каго-небудзь з пастаянных членаў Савета Бяспекі. Мы бачым, як на пасяджэннях, незлічоных камісіях і міжнародных семінарах прадстаўнікі дзяржаў толькі і робяць, што выказваюць глыбокую заклапочанасць. Дыпламаты, якія прадстаўляюць свае дзяржавы ў ААН, ператварыліся ў пасмешышчы, якія, не маючы ніякіх рэальных паўнамоцтваў, адбываюць ганаровую ссылку, атрымліваючы за гэта салідны паёк, між тым як сапраўдныя праблемы застаюцца нявырашанымі, а тыя сферы, дзе прадстаўнікі ўсяго чалавецтва павінны аб’ядноўваць намаганні дзеля выгоды кожнай краіны, шчасна рэалізуюцца геніяльнымі энтузіястамі. У мяне складваецца ўражанне, што ўсе даўно забыліся, для чаго на самой справе стваралася Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, і цяпер зацыкленыя на мерапрыемствах, дзе людзі ў дарагіх гарнітурах абмяркоўваюць праблемы імплементацыі норм гуманітарнага права ў ваенных канфліктах – замест таго, каб шукаць шляхі вырашэння і, д’ябал, прадухілення саміх ваенных канфліктаў! Я не адмаўляю бясконцага ўкладу ААН у выратаване мільёнаў жыццяў на планеце, але гэты гіганцкі бюракратычны волат страшна стаміўся і пастарэў. Свет паскорыўся ў развіцці за апошнія дваццаць гадоў настолькі, што арганізацыя, якая абвясціла пастулаты ўстойлівага развіцця як догму для ўсёй чалавечай супольнасці, згубіла гэта самае развіццё з-пад свайго кантролю, а зараз толькі, падобна да старца, спачывае на лаўрах і з насцярожанасцю сочыць за тым, як падлеткі гуляюць у незразумелыя састарэламу розуму гульні. Гэтыя гульні могуць быць цалкам бяскрыўднымі і нават карыснымі, але карысць ужо не настолькі відавочная апекуну – як мінімум таму, што ён страціў нітку падзей. У сваю чаргу, яны могуць быць надзвычай небяспечнымі, але, зноў жа, гэта губляецца з вышыні старэчага маразму, і той, хто павінен, з дапамогай сістэмы стрымак і проціваг, па-майстэрску кантраляваць гульню, у стане толькі паўшчуваць гарэзлівых вісусаў, не ў стане зразумець, што ўчарашнія свавольнікі заўтра могуць стаць ужо крымінальнікамі міжнароднага маштабу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x