Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гор націснуў на педаль, і мы плаўна зрушыліся з месца.

Гарадок быў забудаваны невялікімі каменнымі (ці гэта была толькі знешняе аздабленне?) дамамі ад аднаго да трох паверхаў. Яны сапраўды выклікалі асацыяцыі з каланіяльнай архітэктурай. Мяне здзівіла тое, што два аднолькавыя будынкі знайсці было практычна немагчыма, усе яны былі вытрыманы ў адным стылі і, тым не менш, адрозніваліся адзін ад аднаго нейкімі пэўнымі элементамі – ляпнінай, скульптурамі, колерам. Кветак і адценняў было шмат, але іх разнастайнасць не рэзала вока, а наадварот стварала атмасферу невялікага лацінаамерыканскага паселішча, заснаванага іспанцамі стагоддзі гэтак у XVII-м. Што праўда, тут не было пышных палацаў, характэрных для гэтай архітэктуры.

Горад у правільным парадку рассякалі выдатныя дарогі, практычна ўсюды аднапалосныя, іншых тут і не патрабавалася на тую колькасць жыхароў і машын, якія мог прыняць востраў. Уздоўж тратуараў былі разбітыя клумбы з яркімі кветкамі, а дарогі з абодвух бакоў былі засаджаны пальмамі, утвараючы цяністыя тракты, якія цалкам нядрэнна маглі ратаваць ад сонца. Сустракаліся і іншыя дрэвы, аднак яны былі ў відавочнай меншасці.

Гарадскія жыхары яўна не адчувалі недахопу садавіны, паколькі расла яна проста на дрэвах уздоўж дарог у вялікай колькасці.

У самім горадзе панавала практычна стэрыльная чысціня. То тут, то там сустракаліся людзі, аднак іх было зусім няшмат. Я спытаў у Гора, дзе ўсе насельнікі горада.

– Хтосьці працуе цяпер на Роса, іх адправілі разам з тэхнікай, значная частка займаецца сваімі справамі ў порце. Дастаткова многія занятыя цяпер працай на самім Провідэнс – гэта і адміністрацыйныя работнікі, і тэхнічныя служачыя, якія адказваюць за працу камунальных служб, камунікацыі і інфраструктуру. Досыць шмат чалавек цяпер адпачывае, мяркую, на пляжы, у парку ці дома.

Мы выехалі ў цэнтр выспы, які ўяўляў сабой велізарнае кругавое скрыжаванне, пасярод якога быў размешчаны вялікі цяністы парк з раскіданымі ў ім лаўкамі, альтанкамі, штучнымі вадаёмамі і фантанамі. У парку і праўда знаходзілася чалавек трыццаць – яны бесклапотна шпацыравалі па дарожках або ляжалі на лежаках каля фантанаў.

Пасярод гэтай ідылічнай карціны стаяў будынак, які моцна вылучаўся памерамі з агульнай забудовы. Гэта ўжо быў сапраўдны палац у некалькі паверхаў з багатай ляпнінай, балконамі і балюстрадамі, аздоблены пад белы неафарбаваны камень. Будынак вянчаўся круглым барабанам з калонамі і купалам.

– А што тут?

– Гэта мэрыя. Тут размешчана гарадская адміністрацыя, служба бяспекі, кіраўнікі гаспадарчых служб. Як бачыце, нават мы не змаглі абысціся без чыноўнікаў, – з іроніяй сказаў Гор. – Зрэшты, мы наладзілі іх працу так, што звычайныя насельнікі Провідэнс вельмі рэдка ўспамінаюць пра іх існаванне. Усё працуе само па сабе, як швейцарскі гадзіннік.

Гор аб’ехаў парк і праз хвіліну прыпаркаваўся ля шырокага каванага плота, за якім у глыбіні зялёнага лужка размясціўся вялікі пузаты будынак.

Сам па сабе дом не моцна вылучаўся з агульнай карціны, а вось лужок…

Гэта была самая сапраўдная гульнявая пляцоўка з расстаўленымі на ёй у няправільным парадку каруселямі, надзіманымі басейнамі, трох– і двухколавымі роварамі, разнастайнымі цацкамі.

Я адчыніў дзверы машыны, і цішыню, якая панавала ў салоне, раптам рэзка разарваў дзіцячы смех, радасныя ўскрыкі і гукі шумнай і вясёлай гульні.

На газоне гулялі з дзясятак дзяцей рознага ўзросту, розных нацыянальнасцей і рас. Яны выглядалі шчаслівымі і бестурботнымі, і я нават не адразу зразумеў, што бянтэжыць мяне ў гэтай карціне.

Пасля да мяне дайшло. Толькі пара малых была без заўважных фізічных калецтваў. У кагосьці не хапала ручкі па локаць, у іншых адсутнічала паўнагі, некаторыя мелі знявечаны тварык ці бачныя часткі цела.

Большасць тых, хто застаўся без канечнасці, карысталіся пратэзамі, сапраўднымі штучнымі рукамі і нагамі, якія дазвалялі ім жыць амаль як іх здаровыя аднагодкі. Такія пратэзы, наколькі я ведаў, былі па-вар’яцку дарагія, непад’ёмныя для жыхароў краін, адкуль, мяркуючы па ўсім, у большасці сваёй гэтыя дзеці паходзілі.

Нягледзячы на спякоту, мяне прабралі лёгкія дрыжыкі.

Гор абышоў машыну і стаў побач са мной, засунуўшы рукі ў кішэні. Ён глядзеў на пляцоўку ўважліва і сур’ёзна, куткі яго вуснаў упершыню на маёй памяці былі апушчаны ўніз.

– Бачыце, Якуб, дзеля чаго мы з вамі тут? Не дзеля нашых амбіцый і ўяўленняў пра светлую будучыню, а дзеля таго, каб у свеце больш не заставалася нянавісці, якая калечыць не толькі салдат, але і безабаронных дзяцей. Верыце, я ваенны і прывык спакойна ставіцца да смерці і болю. Мяне не кранае нават выгляд пакут дарослага чалавека з адарванай нагой, пры адной умове – калі ў гэтага чалавек у руках была зброя. Але калі я бачу дзяцей, якія трапілі пад абстрэл, мне хочацца забіваць кожнага, хто націскае на курок або на кнопку, не задумваючыся пра страты сярод цывільных. У такія моманты я адчуваю страшную лютасць і мне хочацца быць вельмі жорсткім у адносінах да такіх людзей. Даніял выратаваў і працягвае ратаваць многіх, ён дае ім лячэнне, пратэзы, новы дом і надзею на будучыню, але ён прыходзіць у адчай ад думкі, што не можа дапамагчы ўсім. Мы тут дзеля вось гэтых малых, а роўна як і дзеля тысяч і тысяч іншых, каму яшчэ можна дапамагчы, і тых, каго мы выратаваць не змаглі. Але больш за ўсё мы працуем для дзяцей, якія яшчэ не спазналі жаху нянавісці дарослых і іх цягі да забойства. Наша місія – не даць ім спазнаць гэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x