Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз пяць хвілін шляху мы вырваліся з зараснікаў трапічнага лесу, які акружаў дарогу, і выехалі на шырокую плошчу, пакрытую бетонам. Яна была няправільнай формы, памерам у некалькі соцень квадратных метраў. На плошчы было прыпаркавана парадку дваццаці электракараў, пераважна «Tesla», аднак я ўбачыў таксама «Nissan» і «Ford».

Мы спыніліся ля самага краю плошчы, за якім насып рэзка ішоў ўніз. Я звесіўся праз парэнчы агароджы. Адсюль від нагадваў той, які я назіраў з вокнаў майго дома, аднак акіян быў значна бліжэй.

Я павярнуўся назад і застыў у ашаламленні.

У скале быў высечаны велізарны паўкруглы тунэль дыяметрам не менш за дзесяць метраў, які сыходзіў унутр пароды так глыбока, што я не бачыў адсюль яго заканчэння, нягледзячы на тое, што скляпенні ўнутры былі падсвечаны нязыркімі лямпамі. Я ўбачыў масіўныя створкі аўтаматычнай брамы, якая была ўтопленая ўнутр пароды на адлегласці прыкладна дзесяці метраў ад уваходу, кожная са створак была таўшчынёй не менш за паўметра.

– Сардэчна запрашаем, Якуб. Гэта і ёсць сэрца нашага праекта.

Я нічога не адказаў, утаропіўшыся на раскрытую перада мной каменную пашчу.

Мы рушылі наперад.

Гор працягваў гаварыць.

– Гэты тунэль глыбінёй паўкіламетра, ён выгінаецца некалькі разоў, перш чым дасягнуць галоўнага ўваходу ў бункер. Гэта зроблена спецыяльна – каб у выпадку ядзернага выбуху максімальна пагасіць яго энергію. Знешнія вароты здольныя вытрымаць ўдар сілай амаль у адну мегатону на адлегласці кіламетра, калі ж зарад будзе больш магутны, іх проста знясе, аднак выбухная хваля будзе ўжо адчувальна слабейшая, і з ёй змогуць справіцца іншыя сістэмы.

Мы ішлі праз тунэль. Скальная парода, з якой былі высечаныя скляпенні, не была задрапіраваная, дзякуючы гэтаму я мог ацаніць маштаб праведзенай працы. Дарогу асвятлялі лямпы дзённага святла, аднак яны не спраўляліся ў поўнай меры з цемрай, якая навальвалася адразу пасля ўваходу.

– Асноўныя дзверы яшчэ больш масіўныя, чым вонкавыя, і значна больш трывалыя. Яны важаць парадку дваццаці тон, аднак могуць быць зачыненыя менш чым за пятнаццаць секунд. Нашы інжынеры разлічылі, што начынне бункера дзякуючы двум брамам, тунэлю і горнаму масіву зможа вытрымаць наступствы выбуху дваццацімегатоннай бомбы. Для параўнання, гэтая магутнасць у тысячу разоў большая, чым была ў зарада, скінутага на Хірасіму.

Мы наблізіліся да выхаду з тунэля. Тут быў размешчаны такі ж паўкруглы уваход з аўтаматычнай брамай яшчэ большай таўшчыні, чым першая. Надпіс, які абрамляў арку, абвяшчаў:

«Сардэчна запрашаем у горны комплекс Роса – бункер суднага дня»

– Я гляджу, гэта не проста жарт, вы сапраўды далі бункеру гэтую назву?

– Скажам так, мы не сталі перашкаджаць. Будзем лічыць гэта народнай назвай будаўнікоў бункера, якая добра прыжылася.

Мы прайшлі праз арку і патрапілі ў шырокі тамбур, закрыты з процілеглага боку непразрыстымі аўтаматычнымі дзьвярыма.

– Гэта памяшканне дэзактывацыі, пабудаванае для крайняга выпадку.

– Вы на самой справе рыхтаваліся да ядзернага ўдару?

– Якуб, калі гэты комплекс закліканы забяспечыць выжыванне людзей пры самых неверагодных сцэнарах развіцця падзей, навошта абмяжоўвацца паўмерамі? Мы павінны прадугледзець усё.

Гор набраў код доступу, і дзверы разышліся перад намі.

Мы стаялі на парозе шырокага памяшкання, якое нагадвала грамадскія зоны ў гандлёвых цэнтрах, аднак, зразумела, без вялікай колькасці людзей і гандлёвых вітрын. Пол быў аздоблены светлым мармурам, скляпенні не былі выраўнаваны, аднак гэта была штучная няроўнасць, бачная паверхня скляпенняў была апрацавана светлай тынкоўкай, аднак большую частку сцен і нават столі займалі «жывыя шпалеры» – цэлыя аранжарэі экзатычных раслін, якія ўраслі ў сам матэрыял сцяны, верагодна, клапатліва падрыхтаваны для гэтага спецыялістамі. Нічога не казала пра тое, што мы знаходзімся ў самым цэнтры вулканічнага ўтварэння, якое ўзняла востраў высока над узроўнем акіяна.

Вышыня гэтага памяшкання была не менш за дваццаць метраў, у далёкай сцяне размясціліся некалькі падвойных дзвярэй. Прастору залівала яркае святло, што лілося з магутных свяцілень наверсе, якія імітавалі мансардные вокны.

Два шырокія калідоры разыходзіліся ў бакі, верагодна, апярэзваючы цэнтральнае памяшканне, схаванае за далёкай сцяной.

Проста пасярод гэтай уваходнай зоны, якая займала, па меншай меры, некалькі соцень квадратных метраў, размясціўся празрысты тунэль з ліфтавымі шахтамі, што вялі ўніз і ўверх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x