Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У памяшканні кухні я знайшоў высокую чатырохкамерную лядоўню сталёвага колеру і іншую бытавую тэхніку ў знакамітым амерыканскім «пузатым» стылі. Тут таксама была электрапліта з духоўкай, посудамыйная машына, мікрахвалёўка, стаяла нават хлебапечка.

– Вы цалкам можаце дазволіць сабе не гатаваць ежу, – Гор зноў загаварыў. – Калі хочаце вызваліць сябе ад гэтага абавязку, вы можаце замовіць любую страву праз сістэму заказаў, і яна будзе дастаўлена вам праз гадзіну.

– Дзякуй, канешне, але я хачу рабіць сваімі рукамі хоць нешта зрэдку, – адказаў я, адчыніўшы лядоўню. Яна была запоўненая самымі разнастайнымі прадуктамі: ад свежай гародніны і садавіны да мяса і рыбы. Тут было шмат малочкі, безалкагольныя напоі, сыры, нават спецыяльны хлеб, запакаваны ў герметычны пакет. Асобна стаяла блюда з канапэ. Я ўзяў парачку, адкрыў бутэльку мінеральнай вады. – Вы дазволіце мне прыняць душ і пераапрануцца? Я ўжо двое сутак у гэтым адзенні і, напэўна, пахне ад мяне не надта прыемна.

– Калі ласка. Свежую вопратку вы знойдзеце ў гардэробнай. Я пачакаю вас тут.

Я праглынуў канапэ і выйшаў. У гардэробнай сярод мноства адзення (усё было патрэбнага мне памеру) я выбраў камплект свежай бялізны, светлыя штаны і льняную лёгкую кашулю. Тут жа падабраў адкрытыя туфлі.

Ванны пакой быў прасторны, аднак самой ваннай не было, затое была шырокая душавая кабіна з рознымі рэжымамі і глыбокім паддонам, які дазваляў, пры вельмі вялікім жаданні, легчы і расслабіцца.

Я спехам прыняў душ і пачысціў зубы. Усе неабходныя ванныя прыналежнасці, уключаючы зубную шчотку, ручнікі, пасту, шампуні і іншае я знайшоў у шафах, якія стаялі па абодва бакі ад ракавіны.

Гор сядзеў, уткнуўшыся ў свой планшэт. Калі я зайшоў, ён падняў на мяне вочы.

– Як вы цяпер сябе адчуваеце?

– Нібы нанова нарадзіўся.

– Як вам дом?

– Проста, але з густам. Адно пытанне: усе дамы аформленыя ўнутры ў светлых тонах?

– Так.

– Але ж гэта можа не спадабаецца каму-небудзь з новых жыхароў. Перавагі ў пытаннях інтэр’еру – справа спецыфічная.

– Вам асабіста падабаецца?

– Так.

– Вось і выдатна. Мы разумеем, што камусьці больш па душы іншыя тоны, але тут ужо ключавую ролю адыгрывае энергаэфектыўнасць дома. Гэтыя катэджы не проста з нулявым, а з адмоўным спажываннем энергіі. Дах – гэта адмысловыя сонечныя панэлі, яны акумулююць энергію, большая частка якой сыходзіць на кандыцыянаванне і ачыстку паветра, працу электрапрыбораў. Як вядома, светлыя тоны не так моцна награваюць паверхню, што дазваляе скараціць выдаткі на астуджэнне дома. Дамы не толькі не спажываюць энергію звонку, але здольныя аддаваць яе на іншыя патрэбы, гэта стала магчыма дзякуючы велізарнай колькасці інжынерных рашэнняў і хітрыкаў, якія выкарыстоўваліся будаўніцтве. Уявіце сабе, што будзе, калі мы забудуем цалкам плато, і кожны дах будзе як асобная невялікая электрастанцыя. Калі па гэтай жа тэхналогіі мы пабудуем дом нават у паўночных шыротах (зразумела, якасна уцяпліўшы яго), ён усё роўна будзе поўнасцю забяспечваць сам сябе не толькі электрычнасцю, але і цеплавой энергіяй. Разважанні пра тое, што на поўначы складана будаваць энергаэфектыўныя дамы – гэта казкі. Пры жаданні можна нават у Нарвегіі пабудаваць жыллё, якое цалкам забяспечыць сябе ўсімі неабходнымі рэсурсамі. Наша задача – даказаць жыццяздольнасць і прымянімасць такога будаўніцтва.

Гор падняўся з канапы.

– Вы гатовы адправіцца ў бункер?

– Так.

– Тады прашу ў машыну.

Мы выйшлі з дома.

– Мне трэба зачыняць дзверы на замок?

– А каго вы баіцеся тут? – пытаннем на пытанне адказаў Гор. – Зрэшты, гэта ваша права. Ключ ляжыць на стале ў вашым кабінеце.

Мы селі ў электракар.

– Тамім, я не разумею, дзе знаходзіцца ўваход у бункер? Калі ўся паверхня плато будзе забудавана, а адносна шырокая пляцоўка ёсць толькі ўнізе ў бухты, дзе вы размясцілі тунэль?

Гор націснуў на педаль і плаўна развярнуў машыну.

– Мой дарагі сябар, вы былі настолькі пагружаны ва ўласныя думкі, што нават не глядзелі вакол сябе, калі ехалі сюды. Уздоўж усёй дарогі, па якой мы падымаліся, размешчаныя бакавыя адгалінаванні: дзесьці гэта досыць шырокае асфальтавае пакрыццё, дзесьці – толькі старажытныя сцежкі пасяленцаў. Мы звернем на адно з адгалінаванняў і праедзем па дарозе, насыпанай проста на скальнай паверхні. Вы самі ўсё пабачыце.

Сапраўды, прыкладна на сярэдзіне шляху ўніз Гор накіраваў машыну налева і мы трапілі на горны серпантын, досыць шырокі і бяспечны – калі прыняць да ўвагі адбойнік, усталяваны па краях дарожнага палатна. Гэтая дарога была троху вузейшая, чым цэнтральны праспект, аднак яна ўсё роўна дазваляла праехаць нават вялікагрузным аўтамабілям.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x