П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

8

Восеньскі крызыс 1942 году

Нельга адмаўляць, што нашай Групе адразу ж моцна пашанцавала: цягам некалькіх месяцаў яна здолела дасягнуць шмат чаго, пра што раней не магла і марыць.

Тым ня менш, нягледзячы на посьпехі, а магчыма, і дзякуючы ім, Група патрапіла нібы ў нейкі тупіковы стан: і дагэтуль нявызначанае становішча яе рабілася з кожным днём усё больш цяжкім.

Асабліва сур’ёзны быў клопат пра далейшы лёс сялянскай самааховы, якую мы самі кінулі на такі рызыкоўны шлях. У гэтай справе крызыс адчуваўся асабліва моцна. Націск партызанаў узмацняўся. Партызаны падкідвалі Зуеву лісты, у якіх спачатку ўгаворвалі яго, а пасьля пачалі пагражаць. Выглядала, што партызаны рыхтуюць сур’ёзны напад на гнёзды сялянскага супраціву, каб за адным разам скончыць зь ім. Нашае ўлюбёнае дзіця — сялянская самаахова — апынулася ў безвыходным становішчы паміж молатам і кавадлам. Больш чакаць было нельга. Мы вырашылі не спыняцца ні перад чым і — чаго б нам гэта ні каштавала — дастаць ад немцаў афіцыйны дазвол хоць на адну вінтоўку на вёску. Толькі гэта й магло выратаваць становішча. Калі б хто ведаў, якіх высілкаў нам гэта каштавала! Пакутліва цяжкім стаўся гэты пэрыяд; ён ледзь не давёў нас да сваркі з нашым сябрам-палкоўнікам з фэльдкамэндатуры. Зуеўская вёска Гендзікі, як і некаторыя іншыя «нашыя» вёскі, разьмясьцілася на беразе вялікага возера. Фэльдкамэндатура аб’ядалася ў нас сьвежай рыбай. Самагонку для фэльдкамэндатуры ды штабу арміі прывозілі бочкамі. Але і цяпер вельмі цяжка сказаць, што мела для палкоўніка найбольш важнае значэньне: ці бясконцыя турбаваньні, ці жывая рыба, дасланая ім у штаб, ці тое, што набліжаўся збор ураджаю, ці апошняя выдумка нашага барона-фэльдскамэнданта, які паведаміў у штабе арміі, што бяззбройныя сяляне адабралі ў партызанаў вінтоўкі ды просяць пакінуць іх для аховы сваіх вёсак. Але ўрэшце дазвол на восем вінтовак быў-такі атрыманы. Закладнікаў, якіх мы ўвесь час прапаноўвалі з свайго асяродку ўзамен за стрэльбы, немцы пры гэтым не ўзялі, але тры чалавекі з Групы ўсё ж такі мусілі адказваць сваёй галавой за зброю. Немцам падабаюцца штучкі такога кшталту. Што азначае ў дадзеным выпадку «адказваць», было зусім незразумела; але мы, радыя, не хацелі нават нічога ўдакладняць.

Радасьці ў Групе ды ў вёсках не было межаў. Але час марнаваць было нельга. Наш «генэралісімус» М. Зуеў аддаў загад зараз жа падняць з дна возера дзьве скрыні вінтовак і прывесьці іх у баявую гатоўнасьць. У мясцовай сялянскай кузьні фабрычныя нумары на зброі зьнікалі нібы пасьля чараўніцтва, а на іх месца набіваліся новыя. І — вось дык цуд — што ні вінтоўка, усё адзін і той жа нумар, да таго ж той самы, які быў пазначаны ў дазволе фэльдкамэндатуры. І гэтак на кожны камплект зь пяці вінтовак. На вясковым участку полацкага фронту «жыцьцё стала лягчэйшае, жыцьцё стала весялейшае», як казаў таварыш Сталін. Але да Сталіна, пасьля атрыманьня дазволу на вінтоўкі, мы пачалі ставіцца неяк звысоку: цяпер мы сапраўды мелі ўласнага генэралісімуса, бо сорак вінтовак — гэта ня жарт!

Амаль у гэты самы час на іншым участку фронту, у самім горадзе Полацку, высьпяваў надзвычай сур’ёзны крызыс, які, аднак, неўзабаве атрымаў наколькі нечаканае, нагэтулькі ж і спрыяльнае вырашэньне. Адным ясным жнівеньскім днём да будынку фэльдкамэндатуры пад’ехалі на сваім аўто ортскамэндант зь перакладчыкам, бургамістар гораду ды кіраўнік паліцыі. Выгляд ува ўсіх чатырох быў змрочны ды заклапочаны. Ортскамэндант прыехаў дзеля таго, каб дамовіцца пра пасылку карнай экспэдыцыі супраць некалькіх неспакойных вёсак. Абставіны былі наступныя. Напярэдадні расейская паліцыя выпадкова знайшла каля адной з гэтых вёсак замардаваны труп нямецкага салдата. Усё паказвала на тое, што гэта справа мясцовых сялянаў. Паліцыя ўжо даўно назірала за імі, іх абвінавачвалі ў наступных цяжкіх злачынствах: перахове савецкіх парашутыстаў, незаконным утрыманьні зброі ды неаднаразовых спробах падрыву блізкай чыгункі. Ня менш пераканаўчым доказам вінаватасьці няшчасных вёсак, чым труп салдата, ужо перавезены ў горад, служылі некалькі захопленых лістоў ад нейкага кіраўніка партызанскага атраду да аднаго зь сялянаў вышэйазначаных вёсак.

Справа была зразумелая і простая. Усе ўчатырох прадстаўнікі ўлады на чале з ортскамэндантам патрабавалі самых неадкладных захадаў, жорсткага пакараньня дзеля навукі іншых. Яны лічылі патрэбным паслаць на расправу добрую вайсковую частку. Калі пры ператрусе яна знойдзе ў вёсках, якія згадваліся ў лісьце партызанскага кіраўніка, зброю — вёскі павінны быць зьмеценыя з твару зямлі. Калі зброі ня знойдуць, паліцыя арыштуе найбольш падазроных ды сама зоймецца далейшым вышукам. Усё было правільна, проста і зразумела, за выключэньнем аднаго: вёскі, якія зьбіраліся аддаць пад агонь ды меч, былі зуеўскія!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x