П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

П. Ільінскі

ТРЫ ГАДЫ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ У БЕЛАРУСІ

(жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг.)

.

«Парашутысты» невядомага цэнтру

Дзіўнае ўзьнікае пачуцьцё пасьля прачытаньня мэмуараў П. Ільінскага. Прынята лічыць, што асаблівасьцю дакумэнтальнага твору ёсьць дэталёвы аповед пра мінулыя дні, каб зафіксаваць адценьні, драбніцы падзеяў, сьведкам якіх быў асабіста. Прачытаўшы ж гэты твор, спыняешся на думцы, што пытаньняў пра тагачасныя падзеі ня толькі не паменела, але наадварот — паболела, і карціна сталася размытай да невыразнасьці.

Мэмуары Ільінскага даволі спэцыфічныя, у іх амаль не сустракаюцца прозьвішчы дзейных асобаў (акрамя камандзіра самааховы Міхаіла Зуева ды старога сьвятара Сакольскага), назваў аб’ектаў гарадзкога краявіду (апрача Сафійскага і Мікалаеўскага сабораў ды Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра). Тэкст зьмяшчае мноства геаграфічных недакладнасьцяў: адлегласьць да Расонаў удвая зьменшаная, Дзісна чамусьці завецца Луначарскам і г. д. Падобна, аўтара не займае дакладная прывязка да месца, чагу, асобаў. Полацак Ільінскага нейкі гратэскавы, дзе пануюць над усім адно гаруправа ды фэльдкамэндатура. З гэтае прычыны заканамерна паўстае пытаньне: якая ж ідэя падштурхнула аўтара да напісаньня на эміграцыі гэтага твору? Мяркую, аўтар імкнуўся паказаць актыўнасьць, уплывовасьць і значнасьць групоўкі, у склад якой уваходзіў.

Пасьля першага пытаньня ўзьнікае другое: а ці зьяўляўся Ільінскі або той, хто схаваўся за гэтым прозьвішчам, сапраўды той асобай, якой малюе сябе ў творы? Можа падацца, што пасьля ідэоляга айца Сакольскага ён найбольш важная асоба ў групе, але чамусьці ў часе фармаваньня новае гаруправы не прасоўваецца ўгару па службовай лесьвіцы. Аўтар адзначае, што займаецца ўладкаваньнем царкоўнага жыцьця, але ня мае трывалых ведаў з царкоўнай гісторыі (Эўфрасіньня ў яго ўнучка Сьвятога Уладзімера). Паводле сваіх абавязкаў мусіць кантраляваць рамонт і адкрыцьцё цэркваў, але назваў іх не падае. Сьцісла піша пра пастырскія курсы і перанясеньне мошчаў Сьвятой Эўфрасіньні, падзею для праваслаўнага верніка выключную, якую падрабязна апісваюць і беларус-незалежнік Юрка Віцьбіч, і савецкі полацкі краязнаўца Іван Дэйніс. Цягам сваіх успамінаў Ільінскі падрабязна выкладае і пра здабыцьцё падручнікаў для школаў (цікава, што расейскамоўныя падручнікі знайшліся ў Рызе), і пра набыцьцё зброі для зуеўскай самааховы, і пра ваенныя апэрацыі гендзікаўскіх старавераў, так што закрадаецца падозраньне: ці сапраўды аўтар гэтага тэксту займаў пасаду менавіта загадчыка царкоўнага аддзелу Гаруправы? Адно несумненна: сфэрай зацікаўленьняў аўтара была патаемная гульня ў калідорах акупацыйных установаў. Сваю энэргію ён скіроўваў на тое, каб забясьпечыць сваім саўдзельнікам перавагу над іншымі калябарацыянісцкімі групоўкамі, таму грамадзкія працэсы ў Полацку заставаліся па-за ягоным кругаглядам. Адсюль і розныя супярэчнасьці ў тэксьце. З аднаго боку, немцы не займаюцца горадам, а ўсім кіруе Управа, у якой заселі адны НКВДоўцы, а з другога, лічы, тыя ж НКВДоўцы засылаюць да немцаў амаральных дзяўчын-камсамолак, каб здабываць інфармацыю. Аўтару паўсюдна бачацца хітрыкі НКВД, і нават у полацкіх канцэнтрацыйных лягерох, паводле ягоных словаў, пануе чырвоны тэрор. А што ж нямецкая акупацыйная адміністрацыя? Яе, згодна з Ільінскім, можна абвінаваціць хіба ў нядбайнасьці, але ж на Нюрнбэрскім працэсе нацыстоўскіх правадыроў судзілі па іншым артыкуле.

З тэксту ўспамінаў вынікае, што групоўка фактычна кантралявала сытуацыю ў Полацку. (Падобным чынам за савецкім часам пісалі былыя партызанскія камісары, каб умацоўваць сваю партыйную кар’еру.) Павярхоўны аналіз мэмуараў Ільінскага дае падставу сумнявацца ўва ўсёмагутнасьці «праваслаўнага брацтва». Да прыкладу, групоўка кантактуе напачатку з смаленскім праваслаўным япіскапам і спрабуе наладзіць кантакты з бэрлінскім, але чамусьці не зь япіскапам Апанасам Мартасам, які з сакавіка 1942 году ачольвае полацка-віцебскую епархію. Нешта (ці нехта) тут не задавальняе сяброў групоўкі, ці яны адмыслова ігнаруюць (сабатуюць) беларускую праваслаўную аўтакефалію. Далей Ільінскі піша пра наладжаннне пры канцы 1943 году кантактаў з прадстаўнікамі РВА, але тутака ў Полацку ў 1942–1943 гадох кватаруюць і лечацца ў сваім шпіталі жаўнеры Расейскай нацыянальнай народнай арміі, на чале якіх стаяў Гіль-Радыёнаў. Аднак зь імі групоўка кантактаў не наладжвае. І тут ім нешта не да густу — мо няма даверу? Спробы навязваньня кантактаў па-за межамі рэгіёну сьведчаць хутчэй пра слабую апору ў самім горадзе або пра вонкавую каардынацыю дзейнасьці групы (тады група выглядае на адмысловых парашутыстаў-дывэрсантаў). Зьвесткі ж пра тысячныя мітынгі і сходы, наладжаныя Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыяй Расеі ў разбураных вайной мястэчках Полацкае акругі ў красавіку 1944 году, калі савецкія войскі стаялі ўжо пад Расонамі, проста выклікаюць усьмешку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x