П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтае апошняе цалкам разумнае меркаваньне хутка спраўдзілася, калі пачаліся масавыя расправы над ваеннапалоннымі ў лягерох.

Як вядома, што да зямлі, то з роспускам калгасаў ды пераходам на аднаасобныя гаспадаркі пры немцах таксама справа не заладзілася. Немцы намагаліся зрабіць усё, што маглі, каб як надалей адцягнуць роспуск калгасаў. Кожнаму селяніну было абсалютна зразумела, што немцы, гэтаксама як і бальшавікі, лічаць супольную сыстэму землекарыстаньня найлепшай сыстэмай дзеля выпампоўваньня з насельніцтва як мага большай колькасьці прадуктаў. Такім чынам, сумеснае зь немцамі змаганьне супраць бальшавікоў для селяніна ў значнай ступені страчвала свой сэнс.

Наразаць зямлю сялянам у Полацкім раёне пачалі толькі ў канцы 1943 году. З палітычнага пункту гледжаньня гэта было больш чым позна.

І ў той самы час, гэта значыць пры канцы 1941 і ў пачатку 1942 году, у Беларусі раптам зьявілася шмат украінцаў. Цікава, ці мелі такую папулярнасьць у гэты самы час беларусы ў акупаванай Украіне? У Полацку слова «ўкраінец» хутка зрабілася надзвычай папулярным ды азначала чалавека, які карыстаўся незаслужанымі прывілеямі. Украінцам — давер, украінцам — асобны паёк, толькі ўкраінцаў прымаюць на самыя розныя дапаможныя пасады пры нямецкіх вайсковых ды цывільных установах: украінцы — дзясятнікі, наглядчыкі ды паганятыя. Попыт, як вядома, нараджае прапанову, а людзі савецкай школы жыцьця ня любяць хадзіць разявіўшы рот. Але ж і напладзілася тады ў Беларусі «ўкраінцаў»! Я думаю, што ў самой Украіне іх столькі не было. Дзякуючы сваёй «мудрай палітыцы» што да гэтак званых «украінцаў» немцы й самі хутка зразумелі, што загнаныя ў кут: стала ясна, што неўзабаве ў Беларусі не застанецца ніводнага беларуса — усе зробяцца ўкраінцамі. Немцам давялося спыніць сваю акцыю, але ў насельніцтва доўгі час заставаўся непрыемны ўспамін. Усе разумелі, адкуль вецер вее, і да 1944 году ў Полацку казалі: «Пайсьці ўва ўкраінцы».

Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на тое ўражаньне, якое засталося ад увядзеньня публічных пакараньняў. Гэтым немцы займаліся да вясны 1942 году, але нашкодзілі гэтым яны сабе ня менш, чым астатнім. Сваёй памылкі немцы не змаглі зразумець нават пасьля таго, як самі адмовіліся ад пакараньняў. Усім вядома, што немцы могуць выглядаць надзвычай прыемнымі людзьмі ў прыватных адносінах. Але ніводны іншы народ у сьвеце не валодае такой выключнай здольнасьцю ў арганізаваным парадку настройваць супраць сябе іншыя народы.

3

Прыватныя ўзаемаадносіны паміж немцамі і мясцовым насельніцтвам

Я бяру на сябе сьмеласьць выказаць наступнае: наколькі дрэнная была палітыка немцаў у захопленых абласьцях, настолькі добра сябе паводзілі нямецкія вайскоўцы ў дачыненьні да мясцовага насельніцтва. Кажуць, што там, дзе было гэтак званае «цывільнае кіраваньне», было нашмат горш, чым у нас. Гэтаму не даводзіцца зьдзіўляцца, бо цывільнае кіраваньне было цалкам партыйным. Гаспадарнікі, супрацоўнікі гэтак званых ЦРО і ВІКО ды іншых установаў былі значна горшыя за вайскоўцаў. Дарэчы, і гэта таксама характэрна, што паміж тымі ды іншымі ўвесь час працягвалася барацьба па прынцыповых пытаньнях. Немцы-вайскоўцы нібыта былі зусім іншага гатунку, чым цывільныя, партыйныя. Зусім нярэдкімі былі выпадкі, калі вайскоўцы ў размове з намі, расейцамі, падкрэсьлівалі сваю беспартыйнасьць, адмяжоўваліся ад брыдкіх, жорсткіх акцыяў улады ды ад усёй душы намагаліся іх зьмякчыць ці нават увогуле не праводзіць.

У першыя гады акупацыі немцы звычайна разьмяшчаліся ў прыватных дамох, падзяляючы ў пэўным сэнсе ня толькі памяшканьне, але і жыцьцё сваіх гаспадароў. Пры гэтым збольшага паміж тымі ды іншымі ўсталёўваліся добрыя адносіны і нават сапраўднае сяброўства. Ад’яжджаючы ў іншы горад ці на фронт, немцы калі-нікалі працяглы час ліставаліся са сваімі былымі гаспадарамі. Вядомыя выпадкі, калі такое ліставаньне працягваецца нават цяпер, на эміграцыі.

Актыўны гандаль, заснаваны на абмене, таксама спрыяў усталяваньню сяброўскіх узаемадачыненьняў паміж заваёўнікамі й заваяванымі. Хуліганства на вуліцах з боку немцаў не назіралася зусім. Гэтаму спрыяла ня толькі прыродная дысцыплінаванасьць немцаў, але й шматлікія патрулі нямецкай жандармэрыі, якія дзень і ноч курсавалі на вуліцах гораду. Можна здагадацца, што афіцыйныя правілы паводзінаў, якія былі ўсталяваныя статутам, былі надзвычай жорсткімі: і салдаты, і афіцэры баяліся сваёй жандармэрыі як агню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x