П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На занятай тэрыторыі розныя неспакойныя палітычныя дзеячы таксама спрабавалі рухацца па сваіх кутох, хто як мог. У Барысаве ці Воршы існавала нейкая арганізацыя ці партыя Октана; у Менску, вакол Рады, была свая беларасейская партыя; недзе за Лепелем немцы аддалі ці мелі намер аддаць цэлую акруіу пад кіраўніцтва камандзіру асобнай дывізіі расейскіх галаварэзаў Камінскаму — там таксама магла быць нейкая расейская нацыянальная палітычная арганізацыя.

Няўжо сярод усяго вялікага асартымэнту немагчыма было абраць нейкую адпаведную фікцыю, якая б падышла для нашай мэты, на два — тры месяцы?

І раптам, здаецца, ужо ў красавіку 1944 году да нас прыехала нарэшце цэлая група кіраўнічых працаўнікоў НПС: нашае пытаньне было вырашана, можна было пачынаць працу. Як высьветлілася зь іхных словаў, у акрузе, якой кіраваў у той час Камінскі, была толькі што арганізаваная новая палітычная расейская партыя пад вельмі адыёзнаю назвай «Нацыянал-сацыялістычная працоўная партыя Расеі». Яна не была дазволеная немцамі, але яе й не забаранялі. Легалізацыя партыі адбылася неяк сама сабою, ці, дакладней, у явачным парадку.

Такім чынам, нам было загадана ўзяць псэўданім НСППР. У найбліжэйшы час у нашую фэльдкамэндатуру разам зь іншай прэсай зь нямецкага Вайсковага аддзелу прапаганды павінныя дайсьці газэты з дакладамі пра арганізацыю і працу НСППР. Нам прывезьлі гэтых газэт цэлы стос разам з фармальнымі паўнамоцтвамі ад партыйнага цэнтру на адкрыцьцё філіі ў Полацку.

Фэльдкамэндатура пайшла нам насустрач нават больш, чым мы гэтага чакалі. А загадзя падрыхтаваная чалавечая машына, што нецярпліва чакала першага сыгналу, прыйшла ў самае інтэнсіўнае дзеяньне. За адзін тыдзень уся акруга зьверху да нізу была абклееная нашымі заклікамі; па ўсіх буйных населеных пунктах адбыліся арганізацыйныя сходы; а грандыёзныя адкрытыя мітынгі зьбіралі сотні і нават тысячы людзей зь ліку мясцовага насельніцтва. Немцы, якія не чакалі нічога падобнага, толькі рукамі разводзілі ад зьдзіўленьня: расавая тэорыя трашчала па ўсіх швох.

Тыдні праз два пасьля першых мітынгаў мы мелі ў акрузе больш за 600 сяброў партыі, якія дзеля таго, каб запісацца, мусілі прыходзіць асабіста ў мясцовы камітэт. Выклікае зьдзіўленьне, як людзі наважыліся прыйсьці ў партыю напярэдадні жудаснай разьвязкі, калі фронт знаходзіўся кілямэтраў за 40–60, прычым нягледзячы на запалохваньне з боку савецкай агентуры. Відавочна, гэта ўсё былі людзі, якія вырашылі не чакаць савецкага войска, а сыходзіць на Захад. Дарэчы, мы вельмі спадзяваліся, што на нашых мітынгах будзе дастатковая колькасьць партызанаў; і мы не памыліліся: «зараза» пайшла такім чынам у лес і нарабіла там шмат шуму.

Аб’ехаўшы ўсю акругу з моцнай групай прапагандыстаў і наладзіўшы ўсюды працу, мы прысьвяцілі рэшту часу, які нам яшчэ заставаўся, усталяваньню асабістых сувязяў з расейскімі нацыянальнымі коламі ў Дзьвінску, Вільні, Рэжыцы й Рызе. Адначасова мы склалі агульны плян вываду сваіх людзей на Захад у выпадку адыходу немцаў. Уся астатняя нашая ўвага была прысьвечаная падрыхтоўцы адмысловай прапагандысцкай літаратуры, якую мы мелі намер пакінуць для савецкага войска. Пэўная колькасьць палітычнай літаратуры сыстэматычна выдзялялася таксама партызанам у лес — мы з посьпехам выкарыстоўвалі дзеля гэтай мэты сувязі, якія засталіся яшчэ з 1943 году. Тыя ж сувязі спатрэбіліся нам, калі НПС пачаў накіроўваць праз нас асобных людзей і нават узброеныя групы ў тыл «чырвоным». Адсутнасьць суцэльнай лініі фронту, якая тлумачылася недастатковай колькасьцю людзей як у немцаў, гэтак і ў бальшавікоў, як найлепш спрыяла тады нелегальным перакідам.

Дзякуючы пляну арганізаванага адыходу мы падчас уцёкаў праз партызанскія раёны згубілі параўнальна няшмат людзей і, акрамя таго, мелі магчымасьць дапамагчы мясцоваму насельніцтву, якое таксама эвакуявалася ў вялікай колькасьці, сваёй узброенай аховай. Цяпер на немцаў ужо нельга было разьлічваць: ім самім было дрэнна. З чатырох груповак сялянскай самааховы тры пасьпяхова ўцяклі ад бальшавікоў.

І ўжо ў кожным разе можна з упэўненасьцю сказаць, што бальшавікі атрымалі Полацкую акругу назад у свае рукі з добрай палітычнай накрыпкай.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x