П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалькі прыведзеных ніжэй прыкладаў яскрава паказваюць складаны малюнак жыцьця на занятай тэрыторыі.

Зімою 1942/43 году М. Зуеў у суправаджэньні кагосьці з аднавяскоўцаў і разам з дачкою-падлеткам паехаў у лес па дровы. Гэта было ня вельмі далёка ад дому, але ўсе ўтраёх былі добра ўзброеныя. Не пасьпелі яны асталявацца каля клады, як з-за дрэваў выйшаў чалавек з савецкім аўтаматам на шыі. Пасьля кароткага пярэпалаху высьветлілася, што ён адзін і ніякіх сутычак паміж бакамі не прадбачыцца. Чалавек, як выявілася, быў хоць і ня блізкім, але знаёмым: стараабрадцы ў Беларусі амаль усе паміж сабою знаёмыя ці нават сваякі. Селі, пагаманілі. Гэта быў тыповы прадстаўнік партызанскіх «рабоў». Ён шчыра апавёў, што яго прыслалі, каб выведаць пра сыстэму сялянскай самааховы, чым ён зусім ня мае намеру займацца; ён кляў, аж трава вяла, сваіх «камісараў». Зуеў прапанаваў яму кінуць атрад, але жонка ды дзеці партызана былі прадбачліва пакінутыя «камісарамі» ў якасьці закладнікаў. Становішча было безвыходнае. Партызан параіўся з Зуевым, што менавіта ён павінен данесьці ў свой штаб (без аніякіх зьвестак нельга было вяртацца), дапамог нагрузіць дровы, і «ворагі», па-сяброўску матлянуўшы шырокімі бародамі, разышліся кожны ў свой бок.

Але, як знарок, як на зьдзек лёсу, каб падкрэсьліць розьніцу ў дачыненьнях паміж людзьмі, празь месяц ці паўтара пасьля вышэйапісанай сустрэчы на гэтым самым месцы адбылася зусім іншая падзея.

Трое гендзікаўскіх сялянаў на двух конях ехалі ў лес па дровы. На павароце дарогі з гушчару гулка затараторыў аўтамат, і кулі пасыпаліся на пярэдні воз. Сяляне, што сядзелі на возе, былі адразу забітыя; конь зваліўся і біўся ў аглоблях, паліваючы сьнег чорнай крывёй. Трэці селянін, яшчэ дзяцюк, хутка сасьлізнуў з саняў і нырнуў у лес. Трое аўтаматчыкаў занадта позна заўважылі ягоныя ўцёкі, спачатку паспрабавалі дагнаць, але, згубіўшы аднаго з сваіх падчас перастрэлкі, адмовіліся ад перасьледу. Як толькі гэты селянін, якому ўдалося выратавацца, вярнуўшыся ў вёску, апавёў пра напад, Зуеў адразу паслаў на месца здарэньня свой аддзел. Партызанаў там ужо не было, але затое на сьвежым сьнезе добра былі відаць іхныя сьляды, і моладзь кінулася наўздагон. Двое партызанаў несьлі на сабе трэцяга, забітага ці цяжка параненага, і таму прасоўваліся вельмі павольна. Калі яны заўважылі перасьлед, кінулі ношу, але было ўжо запозна.

Пачалася перастрэлка, надзвычай нявыгадная для партызанаў: кулі іхных аўтаматаў не маглі прабіць тоўстых, прамерзлых дрэваў, прыкрываючыся якімі наступалі зуеўскія сяляне. Усіх трох партызанаў — двух забітых і аднаго цяжка параненага — прынесьлі ў вёску на руках, бо каня, запрэжанага ў другі воз, партызаны пасьля ўцёкаў гаспадара таксама застрэлілі. Згодна з дакумэнтамі, усе трое былі прафэсійнымі вайскоўцамі і партыйцамі, якіх нядаўна закінулі з СССР.

Пачынаючы ад восені 1943 году, калі партызаны ўжо вельмі памножыліся, яны ўвесь час падкладвалі міны ня толькі на дарогі, што вялі ў горад, але й на пешаходныя сьцежкі, а таксама на палі прыгарадных сялянаў, таму трэба было быць надзвычай асьцярожнымі падчас сельскагаспадарчых працаў. Нямецкія мінныя патрулі штодня правяралі галоўныя магістралі.

Падкладвалі партызаны міны і на тэрыторыі «Рэспублікі Зуева», як на дарогах, гэтак і на палёх. У раёнах сялянскай самааховы ролю мінных патрулёў паўсюль выконвалі хлопцы-падлеткі ўва ўзросьце ад 10 да 14 гадоў, і выконвалі яе выдатна. Кожную раніцу, як гарох, высыпалі яны на дарогі ды шукалі па ўсёй ваколіцы. Вочы ў іх былі проста выключныя. Асабліва пасьпяховымі ў пошуку замаскаваных мінаў былі заўзятыя вясковыя грыбнікі. Праверка адбывалася ня толькі зранку, але й цягам дня і выклікала ў моладзі надзвычайную цікаўнасьць. Хлопцы-мінашукальнікі былі паўсюль, і гэта падкінула ідэю мясцоваму «камандаваньню» даручыць ім адначасова і агульнае адсочваньне стану на мясцовасьці. Ім выдалі на кожную групу зь некалькіх чалавек аўтамат — і дзіцячаму гонару не было межаў. Яны былі надзвычай здольнымі і карыснымі выведнікамі. Ідзеш, напрыклад, ці едзеш па лесе ў кірунку вёскі Гендзікі — імгненна, нібы з-пад зямлі, вырастае сьпераду ці, яшчэ часьцей, ззаду гэтакі чупрыністы Том Соер. «Добры дзень, дзядзечка! А я ведаю: ты ідзеш да дзядзі Зуева». І зноў зьнік, нібы скрозь зямлю праваліўся, быццам яго ніколі і не было.

Ці іншая зьява. Сядзяць, як вераб’і, на дарозе хлопцы пад адзін струп — хто едзе па дарозе, заварочваюць: «Вы, дзядзечка, сюды ня едзьце, тут дзьве міны пакладзеныя». Альбо яшчэ адзін характэрны малюнак з натуры — цалкам ваенны эпізод. Хлопчыкі-пастушкі пасьвяць на ўскрайку лесу чародку авечак. Горача й сумна; непераадольнае пачуцьцё мірнай ляноты авалодала дзецьмі і хатняй жывёлай. Уздоўж лесу да дзяцей паволі набліжаюцца двое дарослых, сядаюць, прапаноўваюць закурыць; пачынаюцца пытаньні: якая вёска, колькі душаў, ці часта наведваюцца немцы, ці ёсьць ахова і гэтак далей. Пакуль адны хлопцы размаўляюць зь незнаёмцамі, іншыя ўжо пасталі на некаторай адлегласьці ззаду ад іх каля куста, з двума аўтаматамі. Незнаёмцы разьвітваюцца, дзеці настойваюць, каб яны абавязкова наведалі ў вёсцы старасту. Незнаёмцы пратэстуюць, лямантуюць, лаюцца, але ўжо праз колькі хвілінаў назіраецца дзіўная працэсія: наперадзе — двое здаравезных мужчынаў з паднятымі ўгору рукамі ды перакрыўленымі ад злосьці тварамі, а ззаду, крокаў за дзесяць ад іх — натоўп басаногіх лахматых «Ванькаў» ды «Грышкаў» з аўтаматамі. «Вы, дзядзечка, толькі не апускайце рук, — пішчыць нехта тоненькім галаском з натоўпу, — а не — дык застрэлім, далібог застрэлім!» Такім менавіта чынам быў прадухілены адзін зь вялікіх нападаў на нашыя вёскі вясною 1944 году.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x