Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юры Туронак

БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ

.

.

У гэтым электронным выданні няма спасылак на скарыстаныя аўтарам крыніцы. Калі гэта неабходна: https://arche.by/item/2648

УСТУП

Прадметам нашага дасьледаваньня ёсьць сытуацыя ў Беларусі падчас гітлераўскай акупацыі (1941–1944). Паводле некаторых аспэктаў, яна не адрозьнівалася ад сытуацыі ў іншых акупаваных краінах Эўропы. Гэта адносіцца галоўным чынам да нацысцкіх забойстваў па ідэалягічных матывах, г. зн. зьнішчэньня габрэяў і палітычных праціўнікаў гітлерызму. І гаспадарчыя мэты акупантаў, у прынцыпе, не мяняліся: акупанты імкнуліся паставіць людзкі і эканамічны патэнцыял краіны на службу Трэцяму райху, хоць трэба адзначыць, што ў Беларусі такая эксплуатацыя часта пераходзіла ў адкрытае рабаваньне.

Тым ня менш шмат у якіх адносінах існавалі адрозьненьні, прычым вельмі істотныя.

Па-першае Беларусь, гэтак жа, як і іншыя землі Савецкага Саюзу, была часткаю дзяржавы, якую Нямеччына і яе саюзьнікі здолелі заняць толькі часткова, таму на яе тэрыторыі не магло ажыцьцявіцца ius debellatio [1] Права пераможцы. з усімі наступствамі. Можна ўзяць за прыклад сытуацыю ў двух рэгіёнах — Сувалкіі і Беластоцкай акрузе. Першая як тэрыторыя цалкам занятай Польшчы ўвайшла ў склад Райху, другая як частка абшару СССР фармальна не была ўключана ў яго, хаця такія пляны існавалі.

Па-другое, Беларусь трапіла пад нямецкую акупацыю не як самастойная дзяржава, а як складовая частка шматнацыянальнай дзяржавы — СССР. Трывалых традыцыяў дзяржаўнай незалежнасьці яна ня мела. З гэтага пункту гледжаньня яе лёс можна параўнаць зь лёсам Украіны, аднак правесьці такую самую паралель з рэспублікамі Прыбалтыкі было б ужо нельга: у часе паміж першай і другой сусьветнымі войнамі яны заставаліся сувэрэннымі дзяржавамі.

Па-трэцяе: восеньню 1939 г., г. зн. за 20 месяцаў перад нападам Нямеччыны на Савецкі Саюз, насельніцтва і тэрыторыя Беларускай ССР павялічыліся ледзьве не ўдвая: у склад БССР [2] БССР — Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка. увайшла частка земляў міжваеннай Польшчы. За гэты кароткі пэрыяд тут была праведзена адміністрацыйная ўніфікацыя, але ў сацыяльна-гаспадарчай структуры і ў людзкой сьвядомасьці засталіся вельмі глыбокія, прынцыповыя адрозьненьні паміж Беларусьсю Заходняй і Усходняй.

Гэта яскрава выявілася ў час акупацыі: паабапал былой мяжы панавалі розныя настроі і паводзіны насельніцтва і палітычных актораў, якія так ці іначай знаходзіліся пад уплывам трох вызначальных сілаў:

- барацьба, якую прыхільнікі савецкай улады вялі пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі супраць гітлераўскіх захопнікаў. Яе мэтаю было ўзнаўленьне ранейшага палітычнага ладу і дзяржаўных межаў, якія ўсталяваліся да 22 чэрвеня 1941 г. Галоўнай дзейнай сілай у гэтым працэсе стаў савецкі партызанскі рух — неўзабаве ён ператварыўся ў важны фактар акупацыйнай гісторыі Беларусі і вельмі істотна ўплываў на функцыянаваньне акупацыйнага рэжыму. Так склалася зь дзьвюх прычынаў. Па-першае, партызанскі рух быў інтэгральнай, плянавай часткай абарончай стратэгіі СССР, баявым выканаўчым органам савецкай улады і менавіта таму дасягнуў такога высокага ўзроўню арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня. А па-другое, у Беларусі партызаншчына перарасла ў масавы рух супраціву;

- імкненьне разнастайных беларускіх нацыянальных групаў да стварэньня самастойнай беларускай дзяржавы. Яны вагаліся ў сваёй дзейнасьці ад беспасярэдняга супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі да арыентацыі на заходніх альянтаў. Аднак, нягледзячы на розныя падыходы, ніводная з гэтых групаў не арганізавала ўзброенага антынямецкага супраціву. Акупацыйныя ўмовы яны імкнуліся выкарыстаць дзеля нацыянальнай актывізацыі грамадзтва, арганізацыі беларускіх узброеных сілаў і прадстаўнічых органаў (пікам дасягненьняў у гэтым кірунку стала Беларуская цэнтральная рада, створаная пад самы канец акупацыі). З нацыянальным рухам рознымі мэтадамі вяло барацьбу савецкае падпольле, а да канца 1943 г. — яшчэ і эсэсаўска-паліцыйны апарат. Затое цывільная акупацыйная адміністрацыя падтрымлівала гэты рух — яна бачыла ў ім пэрспэктыўны сродак барацьбы супраць савецкіх партызанаў;

- барацьба польскага падпольля пад кіраўніцтвам ураду генэрала Сікорскага за аднаўленьне польскай дзяржавы ў тэрытарыяльных межах, якія існавалі да верасьня 1939 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x