Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Але гэтая барацьба вялася на спрэчных землях, на якія аднолькава прэтэндаваў як польскі, так і савецкі ўрад. Сытуацыя атрымлівалася вельмі драматычная. У гэтых жа пытаньнях выявілася супярэчнасьць інтарэсаў польскага падпольля і беларускіх нацыянальных колаў. Пры такім стане рэчаў польскае падпольле, імкнучыся да зьдзяйсьненьня сваіх мэтаў, вымушана было манэўраваць: ад канкрэтных дачыненьняў зь немцамі на пачатку акупацыі да супрацоўніцтва з савецкім падпольлем, затым, пасьля разрыву дачыненьняў паміж савецкім і польскім урадамі ў красавіку 1943 г., настала паласа ўзаемнай варожасьці, якую немцы пастараліся выкарыстаць дзеля ўмацаваньня ўласнай бясьпекі.

Канцэпцыі і дзеяньні палітычных актораў акупаванай Беларусі знаходзіліся ў глыбокай узаемнай супярэчнасьці, і тактычныя пагадненьні паміж імі на тэрыторыі акупаванай Беларусі былі зьяваю даволі рэдкай. Аднак трэба заўважыць, што гэты шматбаковы фронт не абмяжоўваўся толькі адзначанымі нацыянальнымі крытэрамі: зь цягам часу да савецкага партызанскага руху ўсё часьцей пачалі далучацца ня толькі беларусы, але і палякі. Многа палякаў служыла ў беларускай дапаможнай паліцыі, а беларусы, у сваю чаргу, складалі немалы працэнт сярод жаўнераў Арміі Краёвай, асабліва на Віленшчыне і Наваградчыне. Такія паводзіны тлумачыліся ня толькі ідэалягічнымі матывамі, але і іншымі акалічнасьцямі, у тым ліку і прымусовым узьдзеяньнем. Нягледзячы на гэта, тагачасная сытуацыя вельмі нагадвала грамадзянскую вайну і ня ўкладвалася ў рамкі клясычнага ўзору «акупанты — акупаваныя».

Непасьлядоўныя дзеяньні нямецкіх акупацыйных уладаў, асабліва ў тым, што датычыла карных мэтадаў, яшчэ больш ускладнялі заблытанае становішча. Вынішчэньне мірнага насельніцтва, паленьне вёсак і г. д. у ходзе карных апэрацыяў, якія ажыцьцяўлялі СС [3] СС (Schutzstaffeln) — Ваенізаваныя ахоўныя атрады. і паліцыя, выклікалі процідзеяньне генэральнага камісара Вільгельма Кубэ — ён зрабіў стаўку на палітычнае вырашэньне канфліктаў і здабыцьцё грамадзкіх сымпатыяў. Ува ўлоньні акупацыйных уладаў таксама намеціўся сур’ёзны раскол. У дадатак, ува Усходняй і Заходняй Беларусі існавалі адрозьненьні ў сыстэмах акупацыйнага рэжыму: у першай панавала вайсковая адміністрацыя, а ў другой — цывільная.

Пры такіх складаных умовах было няпроста ацаніць многія зьявы і падзеі ў акупаванай Беларусі. Пасьля вайны, на Нюрнбэрскім працэсе, шэф Галоўнай управы СС, [4] Галоўная ўправа СС — вядучы кіраўнічы орган гэтай арганізацыі, да кампэтэнцыі якога належалі справы кадраў, права, адміністрацыі і г. д. — А. П. а зь лета 1943 г. — фактычны кіраўнік усходняй палітыкі Трэцяга райху Готлаб Бэргер [5] Бэргер Готлаб (1896–1975) — генэрал войскаў СС. 20 жніўня 1943 г. быў прызначаны начальнікам 1-га галоўнага аддзелу імпэрскага міністэрства акупаваных усходніх земляў. — А. П. сказаў, што Беларусь — гэта зямля, «на якой, на жаль, нельга было высьветліць, што было фікцыяй, а што — праўдай». Джэрард Райтлінджэр — дасьледчык нямецкай палітыкі на акупаваных землях СССР — лічыў, што ў той час у Беларусі панаваў «закон джунгляў».

Гэтая сытуацыя аказала ўплыў на кірункі дасьледаваньняў гісторыі акупацыі Беларусі, якія з розных прычын ахоплівалі толькі паасобныя бакі тагачаснай сытуацыі, стваралі выбарачную, а нярэдка — ідэалізаваную карціну. Так, дасягненьнем беларускай савецкай гістарыяграфіі ёсьць распрацоўка тэматыкі, прысьвечанай дзейнасьці савецкага падпольля і партызанскага руху, яе дасьледаваньні ў гэтай галіне — каштоўная крыніца зьвестак. Варта прыгадаць хаця б такія выданьні, як зборнікі дакумэнтаў, апублікаваныя Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КПБ і Інстытутам гісторыі АН БССР, у прыватнасьці, трохтомнік «Всенародное партизанское движение в Белоруссии в года Великой Отечественной войны» (Менск, 1967–1982), «Подпольные партийные органы компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (Менск, 1975), «Подпольные комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (Менск, 1976), а таксама выдадзеная трохтомная праца — «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны» (Менск, 1982–1985). Праблемы партызанскай вайны дэталёва асьвятляюцца ў калектыўных працах: «Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (Менск, 1959), «Гісторыя Беларускай ССР», т. 4 (Менск, 1975), а таксама ў дасьледаваньнях паасобных аўтараў: Л. Цанавы, [6] Цанава Лаўрэнці (1900–1955) — у канцы 1930 — пачатку 1950-х кіраўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі БССР, фармальны аўтар кнігі «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков». — А. П. П. Калініна, І. Краўчанкі, П. Ліпілы, П. Панамарэнка, [7] Панамарэнка Панцеляймон (1902–1984) — былы першы сакратар ЦК КП(б)Б і начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху. — А. П. В. Раманоўскага і іншых, нарэшце, ува ўспамінах шматлікіх яе ўдзельнікаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x