Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рэалізацыі гэтай праграмы спрыяла царская адмена абмежаваньняў друку на беларускай мове (25.12.1904 г.), гэтак жа, як і рост грамадзкай актыўнасьці, зьвязаны з рэвалюцыйнымі падзеямі 1905 г. Праўда, царскія ўлады і надалей не прызнавалі нацыянальнай адметнасьці беларусаў (што, між іншым, выявілася ў забароне беларускіх школаў), тым ня менш прынцыпова не перашкаджалі разьвіцьцю выдавецкай дзейнасьці, літаратуры і культуры, у якіх былі дасягнуты даволі значныя вынікі. [13] У 1906 г. у Пецярбургу было створана першае беларускае легальнае выдавецтва, а ў Вільні пачалі выходзіць першыя газэты: «Наша Доля» і «Наша Ніва». Гэтая дзейнасьць хутка пашыраецца, і ўжо празь некалькі год зьяўляюцца новыя выдавецкія суполкі і часопісы, між іншым, у Менску («Саха», «Лучынка»), вандроўны аматарскі тэатар, Беларускі настаўніцкі саюз — з дапамогай яго сяброў былі арганізаваны першыя беларускія школы, па-ранейшаму яшчэ нелегальныя. Да беларускага руху далучаюцца беларускія каталіцкія ксяндзы, арганізуецца беларускі гурток у Пецярбурскай рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі, у сьвет выходзіць беларуская каталіцкая літаратура, між іншага — штотыднёвік «Беларус» у Вільні. Паступова беларускі нацыянальны рух рабіўся прыкметным грамадзкім фактам, знаходзіў сабе прыхільнікаў і ворагаў, аднак у момант выбуху Першай сусьветнай вайны заставаўся ўсё ж зьявішчам вельмі маладым: з моманту выданьня прыгаданай адозвы прайшло дванаццаць год, а ад пачатку ў 1906 г. легальнай выдавецкай дзейнасьці — толькі восем. Пэрыяд гэты быў замалы, каб рух стаў масавым, а беларуская нацыянальная традыцыя і грамадзка-палітычная думка набылі належнае разьвіцьцё.

Узьнікненьне беларускага нацыянальнага руху выклікала шматлікія і разнастайныя водгукі польскіх, расейскіх, украінскіх і літоўскіх публіцыстаў, беспасярэдне зацікаўленых яго пэрспэктывай і вынікамі. Але для Нямеччыны гэтае пытаньне было занадта далёкае і нязначнае, таму перад Першай сусьветнай вайной там не зьявілася аніводнай кнігі ці якой-небудзь саліднай публікацыі, прысьвечанай Беларусі і яе праблемам. [14] Першая кніжка, прысьвечаная Беларусі, — «Weissruthenien Land — Bewohner — Geschichte — Volkswirtschaft — Kultur — Dichtung» пад рэдакцыяй Вальтэра Егера (Walter Jager), — зьявілася ў Бэрліне толькі ў 1919 г. і практычна амаль цалкам абапіралася на матэрыялы, атрыманыя ў часе акупацыі. У нямецкіх навуковых і палітычных колах гэты край звычайна трактавалі як гаспадарна і культурна адсталую частку Расеі, якая вылучалася толькі сваёй этнічнай спэцыфікай.

Выбух сусьветнай вайны значна павялічыў цікавасьць нямецкіх гісторыкаў і публіцыстаў да праблем нерасейскіх народаў Расеі. У 1915–1916 г. у Нямеччыне заявіўся шэраг працаў, дзе аўтары разглядалі разнастайныя канцэпцыі выкарыстаньня Райхам вызваленчых імкненьняў палякаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў, фінаў і нават украінцаў. Аднак усьцяж яны не выказвалі зацікаўленьня беларусамі. У 1915 г. Экегард Остман акрэсьліў іх як люд сялянскі і работніцкі, бяз годнай увагі інтэлігенцыі, наймацней сярод усіх астатніх народаў параднёны з расейцамі, у сувязі з чым ня бачыў рэальных магчымасьцяў узьнікненьня сярод іх сэпаратысцкіх тэндэнцыяў.

Шырэй за немцаў займаліся беларускай праблематыкай у Нямеччыне і Аўстрыі польскія і ўкраінскія публіцысты, спрабуючы аказаць уплыў на грамадзкую думку і ўрадавыя колы цэнтральных дзяржаў [15] Гаворка пра Нямеччыну і Аўстра-Вугоршчыну. — А. С. у напрамку сваіх палітычных інтарэсаў. І калі Леан Васілеўскі прадстаўляў беларусаў як «бясформенную этнаграфічную масу», а беларускі рух — як зьяву, што ня мае ніякага палітычнага значэньня, зьвязваючы пры гэтым вырашэньне лёсу Беларусі з апорай на польскае насельніцтва і прыхільнае да польскасьці беларускае каталіцкае жыхарства, дык украінскі публіцыст Стэфан Руднянскі падкрэсьліваў дадатныя рысы гэтага руху, вылучаючы на першы плян разьвіцьцё літаратуры і абуджэньне беларускіх сялянскіх масаў да самастойнага нацыянальнага жыцьця. Крыніцай зьвестак пра Беларусь былі таксама бэрлінская «Polnische Blatter» і венскі тыднёвік «Роlеn».

Аднак найважнейшым фактарам, якім тлумачылася невялікае зацікаўленьне нямецкіх аўтараў беларускім пытаньнем, была пазыцыя ўрадавых колаў Райху, што грунтавалася на іх стасунках з Расеяй і вызначаных ваенных мэтах. Імкнучыся стварыць новыя суадносіны сілаў і дасягнуць палітычнага і эканамічнага дамінаваньня ўва Усходняй Эўропе, нямецкі імпэрыялізм не выпускаў з поля зроку сваіх эканамічных інтарэсаў у Расеі і ня траціў надзеі на пашырэньне гаспадарчых стасункаў з гэтай краінай пасьля вайны. Гэтая акалічнасьць мела вялікае значэньне, асабліва для нямецкай прамысловасьці, для якой расейскі рынак збыту ўяўляў шматабяцальны шанец разьвіцьця. У выніку, эканамічны фактар супрацьдзейнічаў імкненьням да празьмернага аслабленьня і разьдзяленьня Расеі і ўплываў на зацікаўленасьць ураду Райху ў як мага хуткім дасягненьні зь ёю мірнага пагадненьня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x