Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таму асабліва вялікая ўвага была нададзена знаёмству з тагачаснай дакумэнтацыяй, як апублікаванай (дакумэнты Нюрнбэрскага працэсу), так і архіўнай. Многія з гэтых крыніц аказаліся даступныя ў Польшчы. Пасьля вайны ў Злучаных Штатах былі перазьнятыя на мікрафільмы калекцыі дакумэнтаў нямецкага міністэрства ўсходніх земляў ( Reichsministerium fiir die besetzten Ostgebiete ) — т. зв. александрыйскія мікрафільмы (Т-454), якія амаль поўнасьцю захоўваюцца ў Архіве новых актаў у Варшаве (далей — AAN [8] AAN — Архіў новых актаў у Варшаве. ). Калекцыі дакумэнтаў райхсфюрэра СС (Т-175) і НСРПН [9] НСРПН — Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя Нямеччыны. (Т-81) часткова таксама знаходзяцца ў AAN , а часткова — у Архіве галоўнай камісіі па расьсьледаваньні гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы, дзе ляжыць яшчэ адзін багаты збор дакумэнтаў Амэрыканскага вайсковага трыбуналу ў Нюрнбэргу. Шмат матэрыялаў, асабліва якія датычаць польскага насельніцтва ў Беларусі і польска-беларускіх узаемадачыненьняў, можна знайсьці сярод папер Дэлегатуры польскага эміграцыйнага ўраду і Арміі Краёвай — калекцыі іх дакумэнтаў зьберагаліся ў Цэнтральным архіве ЦК ПАРП [10] ЦА ЦК ПАРП — Цэнтральны архіў Цэнтральнага камітэту Польскай аб’яднанай рабочай партыі. (цяпер — AAN ). Выявілася, што ў польскіх бібліятэках ёсьць неспадзявана багатыя зборы нямецкай і беларускай пэрыёдыкі, а таксама іншых выданьняў, якія выходзілі ў час вайны. Аднак стан гэтых крыніц не паўсюль аднолькавы — ад паасобных выданьняў засталіся толькі рэшткі, іншыя ляжалі амаль у камплекце. У гэтым сэнсе самыя лепшыя калекцыі аказаліся ўва ўнівэрсытэцкіх бібліятэках Варшавы, Торуні, Познані, а таксама ў бібліятэцы Ossolineum ува Ўроцлаве. Ксэракопіі шэрагу артыкулаў удалося атрымаць зь бібліятэк Масквы і ФРН [11] ФРН — Федэрацыйная Рэспубліка Нямеччына. . Былі выкарыстаны пэрыядычныя беларускія выданьні 1940–1945 г. і неапублікаваныя ўспаміны тагачасных палітычных дзеячаў з збораў Беларускай бібліятэкі і музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Дадатковую істотную інфармацыю ўдалося атрымаць зь перапіскі, якую аўтар вёў з удзельнікамі падзеяў Другой сусьветнай вайны на Беларусі.

У выніку на руках у аўтара аказалася дастатковая колькасьць крыніц, неабходных для дасьледаваньня. Напэўна, дадатковыя архіўныя пошукі дазволілі б паглыбіць і пашырыць асьвятленьне некаторых спэцыфічных пытаньняў, асабліва ў гаспадарчай і культурна-асьветнай галіне.

У дасьледаваньні прыняты храналагічны парадак апісаньня падзеяў. У першым разьдзеле разглядаецца стаўленьне Нямеччыны да беларускага пытаньня ў пэрыяд да нападу на СССР у чэрвені 1941 г. У наступным разьдзеле апісваецца сытуацыя на Беларусі ў першыя месяцы вайны. Трэці, шырокі, разьдзел ахоплівае пэрыяд, пачынаючы ад бітвы пад Масквой да паразы нямецкай арміі пад Курскам, у ім разгледжаны актывізацыя савецкага партызанскага руху, разьвіцьцё тэндэнцыяў ува ўсходняй палітыцы кіраўнічых колаў Райху, а таксама акупацыйныя мэтады на Беларусі. На гэтым фоне апісваецца фармаваньне настрояў насельніцтва і дзейнасьць беларускіх палітычных згуртаваньняў. У чацьвёртым разьдзеле гэтыя самыя праблемы асьвятляюцца ў апошняй фазе акупацыі, ува ўмовах набліжэньня татальнага разгрому Нямеччыны, які ўсьведамлялі ўсе ўдзельнікі палітычнай гульні і насельніцтва. Нарэшце, пад канец аўтар спрабуе даць ацэнку вынікаў вайны і акупацыі.

І

НЯМЕЧЧЫНА І БЕЛАРУСЬ У 1915–1941 ГАДОХ

Нямецкая палітыка на Беларусі ў часе Першай сусьветнай вайны

У 1902 г. у Пецярбургу ўбачыла сьвет гектаграфічная адозва «Да інтэлігенцыі», якая ад імя Беларускай рэвалюцыйнай партыі, што была па сутнасьці студэнцкім гуртком, створаным Вацлавам Іваноўскім, заклікала выхаваную ў традыцыях польскай культуры інтэлігенцыю беларускіх земляў распачаць асьветную дзейнасьць сярод беларускага люду на яго роднай мове. [12] Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся 7.6.1880 у фальварку Лябёдка Лідзкага павету Віленскай губ. у памешчыцкай сям’і. Скончыў V клясычную гімназію ў Варшаве (1899 г.), восеньню таго ж году паступіў на факультэт хіміі Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, які скончыў у 1904 г. Заснавальнік і старшыня выдавецкіх таварыстваў у Пецярбургу (1906–1913) і Вільні (1913–1915). У 1915–1917 г. — кіраўнік Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны ў Вільні і Петраградзе. У 1918 г. — выкладчык пэдагагічнага інстытуту ў Менску і міністар асьветы БНР. Пасьля няўдалых спробаў па стварэньні беларускай дзяржавы ў 1921 г. сышоў з палітычнай арэны. У 1922–1939 г. — прафэсар Варшаўскага політэхнічнага інстытуту, а ў 1940–1941 г. — Віленскага ўнівэрсытэту. У лістападзе 1941 г. стаў бурмістрам г. Менску, дзе і памёр ад ранаў, нанесеных у часе замаху на яго асобу. Аўтары адозвы разумелі, што такая дзейнасьць патуль яшчэ немагчымая, бо па сутнасьці не існавала ні беларускай літаратуры, ні агульнанацыянальнай беларускай літаратурнай мовы. Таму яны прапанавалі канкрэтную праграму стварэньня гэтай мовы і літаратуры, вывучэньня роднай гісторыі і арганізацыі выдавецкай дзейнасьці. Гэта была пачатковая, найпрасьцейшая культурна-асьветная праграма, якая адлюстроўвала ледзь не нулявы ўзровень беларускага нацыянальнага руху на пачатку XX ст., а таксама імкненьне да стварэньня такога руху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x