П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наўрад ці адпавядаюць праўдзе зьвесткі пра беларускія нацыянальныя справы, якія дзеяліся ў акупацыйным Полацку. Нават полацкі краязнаўца, выкладчык ляснога тэхнікуму Іван Дэйніс ведаў, што прадстаўніком Беларускай Цэнтральнай Рады ў Полацку зьяўляўся Цяста, былы дырэктар чыгуначнае школы пры станцыі Полацак-1. Аб гэтым краязнавец піша ў сваёй кнізе «Полацкая даўніна».

З азначаных вышэй прычынаў успаміны Ільінскага падаюцца надзвычай тэндэнцыйнымі і патрабуюць грунтоўнага супастаўленьня зь іншымі крыніцамі дзеля рэканструкцыі сапраўднае карціны жыцьця Полацку пад нямецкай акупацыяй.

Міхась Баўтовіч

1

Першае знаёмства з акупацыйнай зонай

Уцякаючы зь лініі фронту, адкуль немцы падчас зімовага адыходу ад Масквы высялялі цывільнае насельніцтва, я патрапіў нарэшце ў г. Полацак 25.12.41 г.

Стаяла лютая зіма, і нашую вялікую сям’ю забраў да сябе ў хату першы, каго мы сустрэлі. Гэта быў былы мясцовы чыгуначнік. Пасьля таго як мы трошкі адпачылі ды пад’елі, мы пачалі распытваць нашага гаспадара пра жыцьцё-быцьцё пад новай нямецкай уладаю. Полацак быў захоплены немцамі ледзь ня ў першыя дні вайны; такім чынам, у сьнежні 1941 году за плячыма ён ужо меў амаль паўгоду акупацыі. Шмат што павінна было ўжо высьветліцца ды вызначыцца цягам гэтага адносна немалога тэрміну: нездарма ж у ваенны час месяц лічыцца за год. Было ня толькі надзвычай цікава, але й надзвычай важна дазнацца, якім чынам зарганізаванае новае жыцьцё без НКВД, без калгасаў ды камуністаў, без гарсаветаў ды сельсаветаў — адным словам, без усяго таго, ад чаго немцы ў сваіх прапагандысцкіх праклямацыях абяцалі вызваліць шматпакутную Расею.

«Адкажыце ж нам, калі ласка, што творыцца тут, у глыбокім тыле?»

На нашае вялікае зьдзіўленьне, пытаньне гэтае, такое звыклае для кожнага, хто толькі што сюды прыбыў, не выклікае выразнага энтузіязму ў нашых суразмоўцаў. У іхных вачах страх, зусім такі, як гэта было ў СССР, калі размова выпадкова выходзіла за вузкія межы бясьпечнага ды дазволенага. Але так адбывалася нядоўга. Гаспадар — дасьведчаны падсавецкі чалавек, ён бачыць нашае нярадаснае становішча і тое, што мы сапраўды нічога ня ведаем. Ён выразна разумее, з кім мае справу, у яго няма аніякіх падставаў баяцца нас. І ён пачынае напаўголасу жудасны аповед, які мы, як і кожны іншы на нашым месцы, менш за ўсё чакалі пачуць менавіта ў гэтым месцы і ў гэты час.

«НКВД сапраўды больш няма, — кажа ён, — але супрацоўнікі НКВД засталіся і працуюць у паліцыі і Гестапа, гэтаксама як і раней. Гарсавету таксама няма, але ў гарадзкой управе працуюць тыя самыя супрацоўнікі гарсавету ды іншыя былыя камуністы. Людзі, якіх перасьледавалі пры бальшавіках, перасьледуюцца і цяпер. Той, хто быў адміністрацыйна сасланы раней, вымушаны хавацца дагэтуль, бо гарадзкія камуністы, якія займаюць найвышэйшыя пасады ўва ўстановах, баяцца быць выкрытымі перад немцамі; няшчасны той чалавек, у якім яны западозраць пагрозу для сябе. Людзі, якіх вызвалілі немцы з савецкіх турмаў, баяцца прапісвацца ў горадзе; той, хто быў сасланы і цяпер вярнуўся, ня йдзе атрымліваць харчовыя карткі» і г. д. і г. д.

«Зазірніце на рынкавую плошчу, — параіў напрыканцы наш суразмоўца, — убачыце там павешанага. Вось ужо цягам некалькіх тыдняў матляецца ён на вяроўцы з дошкай на шыі. На дошцы надпіс: “Савецкі шпіён і бандыт”. А яго ведае ўвесь горад: перакананы праціўнік савецкай улады, шмат гадоў перасьледаваўся НКВД, ня меў нават права жыць у родным горадзе. Ужо пры немцах вярнуўся ён дамоў і задумаў пратэставаць супраць камуністычнага засільля. У выніку — арышт, зьверскае зьбіцьцё ў гэтак званай расейскай паліцыі гумовымі палкамі ды бессэнсоўнае абвінавачаньне ў шпіянажы».

Шмат чаго давялося пачуць нам ад гэтага добрага чалавека, які хацеў пазнаёміць нас з рэчаіснасьцю мясцовага жыцьця ды засьцерагчы нас, каб не патрапілі на рынкавую плошчу, у гаруправу, у расейскую паліцыю ці ў Гестапа. Дай Бог яму здароўя!

У стане глыбокай дэпрэсіі пачалі мы «афармляцца» ў горадзе. Больш за ўсё мы марылі пра тое, каб уцячы адсюль куды вочы глядзяць. А вочы глядзелі на Рэваль ды Рыгу, дзе мы мелі блізкіх сяброў. Ортскамэндатура катэгарычна адмовілася нам выдаць пропускі ў Прыбалтыку. Полацак быў «ваенным гебітам», нешта накшталт прыфрантавой паласы (хоць фронт і знаходзіўся далёка на ўсходзе, за Смаленскам), непераадольная сьцяна разьдзяляла тады чамусьці зону ваеннага кіраваньня ад іншых «мірных гебітаў». Тут быў мілітэрфэрвальтунг, там — цывільфэрвальтунг. Немцам з ортскамэндатуры падавалася, што гэтым яны цалкам усё патлумачылі. Яны разводзілі рукамі і рабілі такі выгляд, нібыта ім самім няёмка ад сваіх «неабгрунтаваных» прэтэнзіяў на Прыбалтыку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x