П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2. Супрацоўнік гарадзкой паліцыі, пераапрануты ў партызана, прыйшоў уначы да аднаго з прыгарадных сялянаў ды, пагражаючы зброяй, запатрабаваў пісьмовай згоды працаваць на карысьць Саветаў. Селянін супраць волі падпісаў загадзя падрыхтаваную паперку, а раніцою пабег да айца Іаана па дапамогу ды параду. Мы накіравалі яго ў фэльдкамэндатуру. Там яго дапыталі й часова пакінулі ў рабочай камандзе. На наступны дзень Гестапа прыйшло ў вёску па мужыка. Не знайшоўшы яго дома, улады ледзь не расстралялі жонку ды дзяцей. Зьлітаваўшыся, усё ж падпалілі хату, а жонку зьбеглага селяніна, ягонага суседа ды старасту арыштавалі. Скандал атрымаўся страшэнны. Непрыемнасьці паміж Гестапа ды фэльдкамэндатурай цягнуліся некалькі месяцаў. Скончылася справа нічым, калі не лічыць спаленай хаты. Зь людзей ня быў пакараны ніхто: ані сам «партызан», ані ягоная сям’я, ані паліцыянт-правакатар.

3. У самую гразюку ў гарадзкі шпіталь зь мястэчка Расоны, якое знаходзіцца за 25–30 кілямэтраў ад Полацку, прывезьлі на «лячэньне» трох жанчынаў: маці і дзьвюх дачок. У маці былі адрэзаныя грудзі ды выкалатыя вочы, у дзяўчат адсечаныя ногі вышэй каленяў. Усе трое, безумоўна, хутка памерлі, бо ў іх, акрамя таго, было адбітае ўсё нутро.

Гэта была сям’я селяніна, якога перад гэтым партызаны намагаліся гвалтам забраць да сябе ў атрад. Селяніну ўдалося падмануць кіраўніка атраду ды ўцячы да сваякоў у горад. У якасьці пакараньня за ўцёкі, а галоўнае, «каб іншых ня надзіла», партызаны жорстка расправіліся зь ягонай сям’ёй.

4. У сакавіку на Полацак быў зьдзейсьнены вялікі налёт савецкай авіяцыі. Горад, цалкам засыпаны сьнегам, зьліваўся ў цемры з навакольнай раўнінай, а на небе былі разьвешаныя зласьлівыя «лямпады» асьвятляльных ракетаў, якія паволі спускаліся на парашутах. У разгар бамбаваньня, калі моцныя фугасныя бомбы бязладна падалі на велізарныя пусткі ды на тыя нешматлікія жылыя дамы, што засталіся пасьля пажару, у вокнах вялікае камяніцы ортскамэндатуры, які стаяў на высокім беразе Заходняй Дзьвіны, запалілася яркае электрычнае сьвятло. Нехта, відаць, павярнуў выключальнік у пакоі з вокнамі безь фіранак, і верхні паверх будынку зьзяў, нібы ліхтар. Нямецкія вартаўнікі, якія ў час бамбаваньня лічаць за патрэбнае сядзець у сховішчы, не адразу заўважылі зь зямлі гэтае сьвятло. Затое самалёты рынуліся на агонь з усіх бакоў. Сьвятло, праўда, было даволі хутка патушанае. Але затое бомбы яшчэ цягам цэлай гадзіны клаліся каля ортскамэндатуры. Апошнюю, відавочна, выратавала тое, што побач высіўся будынак былога Езуіцкага калегіюму, занятага пад нямецкі лязарэт, а таксама гмах Мікалаеўскага катэдральнага сабору, які разьмясьціўся на той самай плошчы. Камэндатуры побач зь імі зусім не было бачна. І бомбы траплялі то ў шпіталь, то ў сабор, то ў раку, то на плошчу, але толькі не ў будынак камэндатуры. Прычына нясвоечасовай ілюмінацыі гэтак і не была высьветлена, але з таго часу пачалі ў час паветранай трывогі выключаць сьвятло па ўсім горадзе проста з электрастанцыі.

5. У сувязі з пачасьцелымі візытамі парашутыстаў ды партызанаў у аддаленыя вёскі ды ў сувязі з тым, што немцы не рабілі ніякіх высілкаў дзеля аховы ды абароны ад іх мясцовага насельніцтва, пачаліся масавыя ўцёкі сялянаў у горад. Вясною яны разам зь сем’ямі запаўнялі вуліцы Полацку, не знаходзячы ні жытла, ні працы. Ад безвыходнасьці яны часьцяком добраахвотна запісваліся на працу ў Нямеччыну. Каля Біржы працы, дзе адбываўся запіс, ды на чыіуначным вакзале, дзе адбывалася пагрузка ў вагоны, цягам цэлых тыдняў стаялі чэргі ў дзясяткі ды сотні чалавек. Дзіўныя людзі немцы: здавалася, што яны гэтым былі задаволеныя.

6. Раньнім чэрвеньскім ранкам да дому, дзе жыў адзін з малодшых лекараў гарадзкога шпіталю, хірург паводле спэцыяльнасьці, пад’ехаў воз. Лекара папрасілі дапамагчы цяжка хвораму селяніну з блізкай вёскі. Лекар сабраў інструмэнты ды выправіўся ў дарогу. Увечары ён не вярнуўся. Яго гэтак больш ніхто і ня бачыў. Нованароджаны партызанскі рух паступова набываў мэдычны пэрсанал. Але на немцаў такія выпадкі рабілі надзіва слабое ўражаньне.

7. З надыходам цемры ў горадзе начамі час ад часу былі чуваць аддаленыя выбухі. Гэта партызаны падрывалі чыгунку. Немцам давялося пасылаць на яе ахову патрулі, акрамя гэтага, яны дзеля перасьцярогі пачалі прычэпліваць перад паравозам па дзьве парожнія плятформы. Буйная катастрофа ад выбуху цягніка цягам лета 1942 году мне вядомая толькі адна. Тады ўсю ноч ды наступны дзень вазілі параненых у Полацкі вайсковы шпіталь, адзіны паміж Віцебскам і Дзьвінскам. Што тычыцца падрываў чыгуначнага палатна, якія ня несьлі сур'ёзнай шкоды, то яны да канца лета адбываліся амаль штоночы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x