П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нашае зьяўленьне там выклікала зьдзіўленьне, але нас прынялі ветліва, выслухалі ўважліва. Узялі тыя подпісы, што мы зьбіралі наконт нашага арыштаванага знаёмага ды паабяцалі высьветліць пра яго ў Гестапа. Пасьля мы паказалі наш ліст пра калгасы. Гэты ліст выклікаў яшчэ большае зьдзіўленьне, але ліст пакінулі, каб паказаць яго камэнданту. Празь некалькі дзён да нас зьявіўся нямецкі салдат-пасланец. Ен прынёс тэрміновы выклік, каб я і айцец Іаан наведалі камэнданта. Камэндант, палкоўнік ды барон, пра што нас папярэдзіў дзяжурны афіцэр, жадае пазнаёміцца з намі асабіста.

Першая гутарка з камэндантам мела вырашальнае значэньне для тых падзеяў, што адбудуцца пасьля. Гутарка працягвалася некалькі гадзінаў запар. Камэндантам быў стары, сухенькі ды надзвычай арыстакратычны чалавек. Зь ім было вельмі прыемна размаўляць. Усё паказвала на тое, што ён — вайсковец старой школы, які жыў паняцьцямі дысцыпліны, гонару ды вайсковага абавязку. Калі ён размаўляў з намі, не адчувалася нават ценю пагарды, хоць мы абодва выглядалі ня надта арыстакратычна. Ён не зьвярнуў увагі ні на мой стары кажух з чужога пляча, ні на падраную расу айца Іаана, якую яму нехта пашыў з чужых спадніцаў. Спачатку камэндант пацікавіўся ў нас, хто мы такія, пасьля трохі распавёў пра сябе самога. Мы даведаліся, што ён ваяваў падчас Першай сусьветнай вайны ў гэтых мясьцінах і што цяпер ён не пазнае Расеі — гэтак зьмяніўся да горшага яе выгляд, людзі і ўсё жыцьцё. Мы міжволі зірнулі адзін на аднаго і ўсьміхнуліся. Камэндант заўважыў гэта і працягнуў: «Так-так, і гэта таксама. Я ніколі раней ня мог нават падумаць, што расейскага інтэлігента ці сьвятара можна сустрэць у такім выглядзе. Але, тым ня менш, мне вельмі прыемна пазнаёміцца з вамі. Апавядзіце мне, калі ласка, пра вашыя справы»…

7

Вясна і лета 1942 году

Зь першымі прыкметамі вясны, якія пакуль што азначалі толькі яркае сонца ды прыгожыя сінія цені на глыбокім сьнезе, пачалася падрыхтоўка немцаў да новага наступу. Дзень і ноч паўз горад ішлі ды ехалі войскі. Людзі ў горадзе забыліся на цішыню. Рыпеньне саней, вуркатаньне матораў, лаянка людзей на чужой, непрыемнай на слых мове не змаўкалі на працяіу доўгага часу. На цягніках, на аўтамабілях, коньмі везьлі немцы на фронт зброю, вайсковае адзеньне ды харчаваньне. Пасьля бясконцага шэрагу вельмі вялікіх, добра дагледжаных нямецкіх коней, запрэжаных у новыя драўляныя сані вайсковага кшталту, ледзь пасьпявалі калёсы беларускіх сялянаў. Гэтыя вазы гатовыя былі кожную хвіліну літаральна разваліцца ад старасьці ды недагледжанасьці. Падводы нагадвалі дзіцячую цацку, запрэжаную мышанём. Пад шум ды грукат горад маўчаў, затаіўшы дыханьне, — з заміраньнем у сэрцы сачыла Беларусь за тым, хто, у рэшце рэшт, наробіць больш глупстваў: «геніяльны» Гітлер ці «наймудрэйшы з мудрых» Сталін, бо ад гэтага цяпер залежаў яе лёс.

А час ішоў сваім чарадом. Паступова пачалі вызваляцца з-пад сьнегу палі, набліжаўся час сельскагаспадарчых працаў. Нямецкія гаспадарчыя ўстановы разам з вайскоўцамі прыгналі ў горад цягнікі з высакаякасным насеньнем ды племянной жывёлай. Побач зь зямельнай управай увесь час стаялі дзясяткі сялянскіх вазоў у чаканьні выдачы насеньня. Немцы відавочна спадзяваліся на росквіт калгаснай сыстэмы землекарыстаньня пад мэтанакіраваным верхаводзтвам прускіх, саксонскіх, баварскіх ды іншых сялянаў, што самазадаволена апранулі форму гаспадарчых унтэр-афіцэраў ды бачылі свой галоўны абавязак у тым, каб удаваць зь сябе вялікіх начальнікаў.

У сур’ёзную небясьпеку з боку партызанаў на той час ня верыў ніводны немец, ня верыў нават наш, адносна разумны, фэльдкамэндант, які ў іншых выпадках быў схільны больш уважліва прыслухоўвацца да чужога меркаваньня.

Між тым, горад працягваў жыць сваім дзіўным, ненармальным жыцьцём ваеннага часу ўва ўмовах замежнай акупацыі.

Каб даць хоць нейкую магчымасьць кожнаму «недасьведчанаму» скласьці сваё ўласнае, больш ці менш адпаведнае ўяўленьне пра тое, што адбывалася ў Полацкім мікракосьме вясною ды летам 1942 году, я паспрабую пералічыць самыя галоўныя падзеі таго часу, што асабліва хвалявалі розумы ды сэрцы. Аналіз ды ацэнку іх прапаную зрабіць чытачу. Але, каб пазьбегнуць грубых памылак, апошні павінен спачатку адмовіцца ад вельмі шматлікіх, агульнапрынятых у гэтак званым культурным грамадзтве поглядаў ды ўяўленьняў.

1. Аднойчы, яшчэ раньняй вясною, нямецкі вайсковы кіраўнік памыліўся ды зайшоў у час перапынку на абед у памяшканьне банку. Убачыўшы яго, дзяўчына, што друкавала на машынцы, вышмаргнула аркушы з машынкі ды неяк занадта напалохана схавала іх у шуфляду. Яму гэта падалося падазроным. Ён выйшаў на вуліцу, а праз колькі хвілінаў вярнуўся разам з вулічным патрулём. Высьветлілася, што машыністка памнажала савецкую інструкцыю аб гвалтоўнай мабілізацыі сялянаў у партызанскія атрады. Машыністка ды кіраўнік банку былі арыштаваныя. Перакладчык банку, які ў гэты час адсутнічаў, у той самы дзень здолеў уцячы з гораду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x