П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

12. Партызаны шмат у якіх месцах спрабавалі замінаць веснавой сяўбе. Савецкія ўлёткі, якія раскідваліся з самалётаў, забаранялі сялянам пад страхам сьмерці апрацоўваць зямлю «для немцаў». У Беларусі шмат лясоў — палі звычайна аточаныя дрэвамі. Па тых, хто працаваў у полі, калі-нікалі пастрэльвалі зь вінтовак. Былі забітыя ды параненыя. Складаліся зусім неспрыяльныя ўмовы дзеля працы. Месцамі праз гэта амаль немагчыма было выходзіць у поле. Сяляне, якія ўскладалі ўсю сваю надзею на ўраджай, упадалі ў роспач і ў большасьці выпадкаў безнадзейна прасілі немцаў дапамагчы. Нарэшце прыбылі нямецкія аддзелы для аховы палёў. Найчасьцей гэта былі маленькія групы, якія складаліся зь немаладых, няздатных да вайсковай службы людзей. Пасьля зьявіліся нейкія расейскія казацкія аддзелы. Цяжка было зразумець, чаму чужым казакам можна было даваць зброю ў рукі, а сялянам, якія палымяна жадалі самі абараніць сваё дабро, нельга. Тым ня менш, прысланыя аддзелы ўсё ж умагчымілі хоць неяк засеяць амаль усе палеткі: сілы партызанаў былі на той час мізэрныя.

13. Гвалтоўная вэрбоўка сялянаў у партызанскія атрады цягам лета 1942 году сталася звыклаю зьявай. Посьпеху гэтага мерапрыемстваў значнай ступені спрыялі самі немцы сваім кансэрватызмам, прымітыўным фармалізмам ды строгасьцю, якую яны ўжывалі без усялякага сэнсу ды разбору. Згодна зь нямецкімі правіламі, сялянам забаранялася без асаблівага на гэта дазволу выходзіць за межы сваіх земляў. Усялякае зьнікненьне чалавека зь вёскі на адзін дзень лічылася ўжо вялікім злачынствам, амаль доказам сувязі з партызанамі. Сваяцкія сувязі зь іншымі вёскамі пад увагу не прымаліся. Адсутнасьць дакумэнта зь нямецкай пячаткай, які сьведчыў асобу, таксама ўважалася за прыналежнасьць да партызанаў, парашутыстаў ці шпіёнаў, не зважаючы на тое, што чалавека даўно ды добра ведалі ўсе ў ваколіцы. «Бэфэль ёсьць бэфэль»: ня ўзяў у час дакумэнтаў ці страціў іх — вінаваць сам сябе. Усё гэта спрашчала задачу саветчыкаў да крайняй ступені. Яны забіралі селяніна зь вёскі сілком (няхай сабе і пры сьведках: сьведкам немцы ня верылі, дый не было каму іх дапытваць), зараз жа нішчылі ўсе ягоныя дакумэнты, пераганялі пад канвоем у іншы раён. Пасьля гэтага з чалавекам усё было скончана; ён ня мог больш вярнуцца на легальнае становішча і вымушаны быў — хацеў гэтага ці не — заставацца назаўсёды разам з партызанамі. Горшую трагедыю цяжка сабе ўявіць.

Немцам страшэнна падабалася паліць вёскі. Пасьля гэтага спакутаванаму чалавеку ўвоіуле не было чаго губляць. Хіба гэта ня самы надзейны сродак заганяць сялянаў у партызанскія атрады? А тут яшчэ двухбаковая правакацыя з боку паліцыі ды іншых «расейскіх» уладаў, немагчымасьць сваімі сіламі супраціўляцца бандытам ды надзвычай сумнеўная дапамога з боку ахоўных аддзелаў, якія самі часьцяком былі ня лепшымі за партызанаў. Камэнтары не патрэбныя.

14. Тры раёны, дзе была ўсталяваная сялянская самаахова, былі адзінымі, якія не зьвярталіся да немцаў па дапамогу ў час сельскагаспадарчых працаў. Яны сеялі ды вырошчвалі ўва ўмовах адноснага спакою, уводзячы гэтым у зман шматлікае нямецкае кіраўніцтва ды выклікаючы нездаровую цікаўнасьць з боку расейскай адміністрацыі. Толькі сябры Групы ведалі, якія маленькія крывавыя трагедыі хаваюцца за гэтым сумнеўным спакоем. Калі-нікалі гэта былі ня толькі трагедыі, але й жудасныя таямніцы. Гэтак, напрыклад, яшчэ ў часе веснавой сяўбы па мужыку з адной зуеўскай вёскі, які працаваў у полі, зь лесу было зроблена некалькі стрэлаў. Пакуль зьдзіўлены мужык удаваў, што кінуў працу ды сыходзіць з поля, дзяжурны патруль самааховы, які таксама хаваўся ў лесе, выйшаў у тыл таму, хто страляў, і хутка ўсё скончылася. На вялікае зьдзіўленьне, лясным стралком выявіўся паліцыянт, што праходзіў, відаць, у сваіх справах па гэтых месцах. Паліцыянта закапалі разам са зброяй пад тым самым кустом, з-за якога ён страляў. Ці ведаў хто ў горадзе, дзе і якім чынам скончыў ён сваё жыцьцё?

Адзіным чалавекам сярод немцаў, хто калі не зьдзіўляўся, дык захапляўся вонкавым спакоем, што панаваў у раёнах зь сялянскай самааховай, быў наш сымпатычны фэльдскамэндант. Усе вёскі з «Рэспублікі Зуева», як іх тады пачалі называць, незалежна ад раёну, былі ў фэльдкамэнданта ўважліва занесеныя на ягоную асабістую карту мясцовасьці. Камэндант быў асабіста знаёмы і з Зуевым, і з двума іншымі сябрамі Групы, датычнымі да справы сялянскай самааховы. Ці здагадваўся ён пра тое, што мы мелі зброю? Ня ведаю, да часу мы больш не ўспаміналі пра гэта. Але ж камэндант быў перадусім вайсковым чалавекам…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x