Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны падышлі да 7-й верталётнай пляцоўкі, дзе стаяў верталёт сям'і Дубровічаў.

– Можа, паляціш разам са мной? – прапанаваў Гай. – Хачу пабываць у Доме Пераўтварэнняў. Масейкін адмоўна хітнуў галавой.

– Тады – да пабачэння. Жывуць Сонца і Кісларод. Толькі скажы мне, Навум, каго б ты, супервядомы тэлевізійны ас, аб'явіў Чалавекам з брыльянтавым, прабач, з бронзавым сэрцам за гэты год?

– Старшыню Лігі барацьбы супроць мутактаў Грома Стралковіча, – не міргнуўшы вокам адказаў Масейкін. – Дарэчы, праз два дні лячу да яго, каб зрабіць тэлерэпартаж. Апошнім часам зноў актывізаваліся двухгаловыя воўкасабакі, і Гром разам з сябрамі дае ім прыкурыць.

Яны развіталіся. Гай, паказаўшы робату-ахоўніку кантрольны жэтон, лёгка ўскочыў у элегантны двухвінтавы верталёт і праз колькі імгненняў ужо ляцеў над зялёнай чыстай зямлёй. Настрой у яго пакрысе прыходзіў у звычную норму – унутраны спакой, упэўненасць. Плылі ўнізе роўныя цяністыя вуліцы, люстэркі вадаёмаў, многавугольнікі паркаў і садоў. З-за хмар, сінявата-ружовых, па-ранішняму лагодных, распальвалася сонца. Там, дзе хмар не было, бачыўся зыркі блакіт, яшчэ халаднаваты, але (Гай адчуваў гэта кожнай кропелькай душы) вельмі ўстойлівы, надзейны, быццам быў адкаваны з лепшых гатункаў металу. Нездарма першыя хрысціяне, глянуўшы на такі блакіт, казалі з вялікай перакананасцю: «Усе мы, кожны ў свой час, будзем на нябеснай цвердзі». З невялікага воблака, асветленага яркімі промнямі, раптам зашалясцеў дождж. Здавалася, пасыпалася на зямлю сонечнае зерне.

Вось паміж аксамітнага разліву лесу паказаўся Дом Пераўтварэнняў. Круглы, трыццаціпавярховы, з высокай мачтай-маяком на самым версе. Каля гэтай мачты і пасадзіў свой верталёт Гай. Сонца люстравалася ў алюмініевых і медных пласцінах, якімі быў высцелены дах.

У Доме Пераўтварэнняў уладарылі робаты: ліфцёры, электрыкі, праграмісты, санітары, буфетчыкі, асенізатары, цырульнікі… Маўклівая жалезнаскурая раць адразу акружала кожнага чалавека, які завітваў сюды. Робаты былі сама абаяльнасць і добразычлівасць, прадбачвалі любое жаданне сваіх гасцей, але вочы ў іх свяціліся бясстраснасцю і механічным спакоем, і недалёка ад ісціны прайшоў той мудрэц, які сказаў, што ніколі не паразумеецца жывое са штучным, ген з найдасканалейшай мікрасхемай. Пасля вядомага паўстання ў Германіі робатам, у адрозненне ад людзей, забаранілі ствараць якія-небудзь партыі або групоўкі, тых, хто не згадзіўся, кінулі пад прэс і ў пераплаўку. Але хадзілі ўпартыя чуткі, што тут, у Доме Пераўтварэнняў, які аж кішэў робатамі, у глыбокім падполлі дзейнічае іхняя тэрарыстычная арганізацыя «Металічная Рука». Нападаў на людзей, праўда, пакуль што не было, і размовы аб нейкім падполлі можна было б назваць недарэчным міфам, каб не паведамленне тэлежурналістаў (у тым ліку і Навума Масейкіна), што ў раёне Тоўстага Лесу зафіксавана на кінаплёнку сустрэча двух робатаў з мутантамі. Што прывяло робатаў у Тоўсты Лес, калі там дазволена бываць толькі навукоўцам і членам Лігі барацьбы супраць мутантаў?

У ярка асветленым, прасторным і, што асабліва ўражвала, нетаропкім ліфце Гай Дубровіч апусціўся на пятнаццаты паверх. Тут быў Духоўны цэнтр Дома Пераўтварэнняў, тут з кожным, хто захацеў пераўтварыцца, цэлых пяць хвілін гутарыў сам доктар Метэор, заснавальнік Дома, праўда, гутарыў з экрана. Ён быў адзіным чалавекам паміж соцень робатаў.

Гая ўвялі ў маленькі круглы пакой, пасадзілі ў крэсла-вяртушку. Адразу ж успыхнуў экран і лысая галава доктара Метэора, добра вядомая ўсім зямлянам, з'явілася на экране, суха ўсміхнулася.

– Прырода толькі часцінка таго, што можна ўявіць, – загаварыў доктар Метэор. Гэтую першую фразу Гай Дубровіч вывучыў назубок яшчэ ў малодшых класах ліцэя. Яна, гэтая фраза, назаўсёды адціснулася, нібы клішэ, у памяці зямлян розных пакаленняў. З ёй можна было не згаджацца, спрачацца, але тут, у Доме Пераўтварэнняў, дзе вярхоўным жрацом і ледзь не богам быў доктар Метэор, ёй пачыналася кожная яго тэлеразмова.

– Чалавек – лісцік на дрэве Прыроды, – казаў між тым доктар. – Тры сыны чалавецтва «зняважылі» чалавецтва: Капернік, сказаўшы, што не Зямля цэнтр Сусвету, Дарвін, паставіўшы на першае месца не Бога, а відавы адбор, і Фрэйд, які асмеліўся даказаць, што чалавечае «я» не абсалютны гаспадар чалавечага цела. Паболей бы такіх зняваг! Навекі ж запомнім, што мы, людзі, родзічы траве і дрэву, саве і ластаўцы, ваўку і зайцу, барсуку зямному і кіту марскому. Ты, мой брат па жывой зялёнай планеце, хочаш сёння пераўтварыцца, хочаш на нейкія імгненні адчуць сябе птушкай або зверам, рыбінай або насякомым. Ты хочаш пераступіць, пераскочыць тую рысу, што аддзяляе цябе, жывога чалавека, ад іх, таксама жывых. Аб такім марылі многія пакаленні, звычайныя людзі і мудрацы. Такому навучаў Буда. Запомні яго словы: «Я буду біць у барабан бяссмерця ў імгле гэтага свету». Чуеш, як гучыць, як запаўняе цішыню барабан бяссмерця? Запомні, што найвялікшае, найгалоўнейшае багацце Прыроды – жыццё. І не толькі чалавечае. Кім ты хочаш стаць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x