Густав Майринк - Чалавек на бутлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Густав Майринк - Чалавек на бутлі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек на бутлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек на бутлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек на бутлі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек на бутлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Густаў Майрынк

Чалавек на бутлі

Маска, з якою танцаваў Меланхтон, – гэта быў кажан, дагары нагамі, галавою ўніз.

Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён з нечагась звісае, – глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было зрабіць на Меланхтона адмысловае ўражанне, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама пад рост.

Гэта была ці не самая арыгінальная маска на бале персідскага прынца, бадай, нават самая брыдкая, прынамсі, гэты кажан.

Нават Яго Светласці Махамеду Дарашэ-Когу, гаспадару свята, яна кінулася ў вочы.

– Красуня маска, я ведаю цябе, – кіўнуў ён ёй, падкінуўшы тым самым вялікага ажыўлення ў групу масак вакол сябе.

– Пабажуся, гэтая бубачка – маркіза Х., інтымная сяброўка княгіні, – сказаў галандcкі радца, выштукаваны ў стылі Рэмбранта – інакш і быць не магло б, як сама кажа, яна ведае кожны закутак у замку, – а крышку раней, калі многім кавалерам дапаў у галаву “халодны” намысел загадаць старому камердынеру прынесці валёнкі і паходні, каб там, звонку, у парку, можна было пакідацца сняжкамі, і там гэты кажан заўзята дурэў сярод іншых, ён, “можа пабажыцца”, заўважыў, як на яе запясці бліснула добра знаёмая гіяцынтавая бранзалетка.

– Ах, як цікава, – умяшаўся ў гаворку блакітны матылёк, – ці не мог бы Меланхтон тым часам асцярожненька навесці невялічкі зандажык, – а ці не сам граф дэ Фааст, як тое здаецца апошнім часам, ці не сам ён і ёсць пеўнік у графініным кошыку.

– Асцерагаю цябе, маска, не так гучна ўголас, – сур’ёзна перапыніў яго галандскі радца, – добра яшчэ, што канцоўку вальса аркестр завяршыў фартысіма – некалькі хвілінаў таму прынц стаяў тут, зусім жа паблізу…

– Так, так, самае лепшае – ні слова пра такія рэчы, – шэптам умяшаўся ў гаворку егіпецкі анубіс, – жарсць гэтага азіята не ведае межаў, і тут у замку напэўна ж назапашана жару больш, чым усе мы думаем. – Граф дэ Фааст даўно ўжо бавіцца з агнём, і калі б Дарашэ-Ког ведаў…”

Грубая, кашлатая постаць, падобная на вераўчаны маток, пракладала сабе – у дзікай уцечцы ад элінскага ваяра ў мігатлівым блішчастым баявым убранні – дарогу праз групу масак, якія няўцямна глядзелі ўслед абодвум, што на лёгкіх гумовых падэшвах спрытна шмыгалі па люстрана-гладкай каменнай падлозе.

– А табе не было б страшна, калі б цябе рассеклі, мінгер Канітферстан, калі б ты быў гордзіевым вузлом і ведаў, што за табою ўгоньваецца Аляксандр Вялікі? – пакпіў, абярнуўшыся, кажан і лёгенька паляпаў веерам па сур’ёзным носе галандца.

– Ай-яй-яй, красуня маркіза-кажан, жывы дух заўсёды сябе выдае, – усміхнуўся даўгавязы юнкер Ганс, “мефістофель” з хвастом і конскім капытом, – шкада, ах, як шкада, што цябе, дагарыножка, можна ўбачыць вось так, уніз галавою, толькі ў вобразе кажана.

Нехта крута зарагатаў.

Усе абярнуліся і ўбачылі тоўстага прыстарка ў шырокіх штанах і з аслінай галавою.

– Ах, гэта засмяяўся адстаўны гер віцэ-прэзідэнт гандлёвага суду, – суха зазначыў “мефістофель”.

Глухі ўдар у звон – і пасярод велізарнай залы паўстае кат у чырвоным талары вестфальскай Феміды; абапіраючыся на бліскучую сякеру, ён узмахвае медным звонам.

З нішаў і ложаў сплываліся маскі: арлекіны, ladies with the rose, людаеды, ібісы і каты ў ботах, віновыя валеты, кітаянкі, нямецкія паэты з шыльдачкамі “Толькі чвэрць гадзінкі”, дон-кіхоты, Валенштайнавы рыцары, каламбіны, баядэры і даміно ўсіх колераў і фасонаў.

Чырвоны кат раздае ў натоўпе слановай касці таблічкі з залатым надпісам.

– Ах, праграма прадстаўлення!

– Чалавек у бутлі.

Камедыя марыянетак у духу Обры Бёрдслі прынца Махамеда Дарашэ-Кога.

Асобы:

Чалавек у бутліМігель граф дэ Фааст

Чалавек на бутліпрынц Махамед Дарашэ-Ког

Дама на насілках-марах

Вампіры, марыянеткі, гарбуны, малпы, музыкі

Месца дзеяння: разяўленая пашча тыгра.

– Што? Сам прынц у лялечным спектаклі?

– Мабыць, сцэна з Тысячы і адной ночы?

– А хто ж будзе за даму ў паланкіне?– чуюцца цікаўныя галасы.

– Небывалыя неспадзяванкі ў нас сёння яшчэ наперадзе, о так, – шчабеча міленькая incroyable у гарнастаі і туліцца да свайго абата, – ведаеш, той П’еро, з якім я танцавала тарантэлу, гэта быў граф дэ Фааст, які зайграе чалавека ў бутлі, і ён шмат чаго даверліва адкрыў мне: марыянеткі будуць злавесна страшныя, але толькі для тых, хто гэта разумее, ведаеш, а слана сабе выпісаў па тэлеграфе з Гамбурга асабіста сам прынц, – ай, але ж ты не слухаеш мяне! – І малышка злосна адпускае руку свайго кавалера і ўцякае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек на бутлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек на бутлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Густав Майринк
libcat.ru: книга без обложки
Густав Майринк
Густав Майринк - Зеленый лик
Густав Майринк
Густав Майринк - Произведение в алом
Густав Майринк
Густав Майринк - Bal macabre
Густав Майринк
Густав Майринк - Фиолетовая смерть
Густав Майринк
libcat.ru: книга без обложки
Густав Майринк
Густав Майринк - Майстер Леонгард
Густав Майринк
Густав Майринк - Белый Доминиканец
Густав Майринк
libcat.ru: книга без обложки
Густав Майринк
libcat.ru: книга без обложки
Густав Майринк
libcat.ru: книга без обложки
Густав Майринк
Отзывы о книге «Чалавек на бутлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек на бутлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x