Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дайнеко Л М

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Леанiд Дайнека

Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Фантастычны раман

Можам шмат небылiц расказаць,

Як чысцейшую праўду,

Ды, калi схочам,

I праўду расказваць мы можам.

Гесiёд, VIII ст. да н.э.

Жывуць Сонца i Кiсларод!

Воклiч грамадзян Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi,

223 год Вялiкай Эры Плюралiзму

ВЯЛIКI ЖАХ ПРЫХОДЗIЦЬ ТОЛЬКI ЎНАЧЫ

I

Зазванiў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькi што прарэзалiся рожкi. Гай Дубровiч узяў трубку.

- Спадар Гай, - прыглушана сказалi на тым канцы, - табе тэлефануе Радзiвiл Сiротка. Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне?

Такой была форма вiтання на 223 годзе Вялiкай Эры Плюралiзму - замест "добры дзень", або "добрай ранiцы" адразу ж цiкавiлiся крывяным цiскам i апошнiм сном суразмоўнiка.

"Хто такi гэты Радзiвiл Сiротка? - напружыў памяць Гай Дубровiч. - З Iндаэўрапейскага тэлебачання? З Лiгi барацьбы супраць мутантаў? А можа, сусед па 7-й верталётнай пляцоўцы?

Можна было нацiснуць зялёную кнопку на слухаўцы i адразу ж убачыць твар таго, хто званiў, але не хацелася гэта рабiць. У жыццi i ў прыродзе амаль не засталося таямнiцаў, няхай жа будзе хоць гэта, мiкраскапiчная.

- Цiск сто дваццаць пяць на восемдзесят чатыры. У апошнiм сне бачыў, як цалаваўся са сваёй колiшняй аднакласнiцай, - прыглушыў голас Гай Дубровiч i азiрнуўся - цi няма побач жонкi: - Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне?

- Сто пяцьдзесят тры на дзевяноста шэсць, - паныла адказала слухаўка. А ў сваiм апошнiм сне я, прабач, спадар Гай, бачыў, прабач зноў, цябе i ў вельмi недарэчнай, вельмi цьмянай сiтуацыi.

"Што ён вярзе? - здзiвiўся Гай Дубровiч. - Я яго зусiм не ведаю, не магу ўспомнiць, што гэта за чалавек, а ён, бачыце, снiць аба мне, тэлефануе мне. Але ж у сны прыходзiць толькi тое, аб чым думаеш, або некалi думаў".

Тут Гай Дубровiч зноў палахлiва азiрнуўся, ды жонкi ў пакоi не было. Хоць на 223 годзе Вялiкай Эры Плюралiзму рэўнасць на Ўсеiндаэўрапейскiм рэферэндуме прызнана i зацверджана станоўчай эмоцыяй, з жонкаю на такую тэму лепш не заводзiць гаворку. Жаночы гнеў часам бывае мацней за Ўсеiндаэўрапейскi рэферэндум, жанчыны, як казаў яшчэ бацька Гая Бор Дубровiч, менш плюралiстычныя.

- Дык цьмяна я цябе бачыў, невыразна, але ў даволi рызыкоўнай, даволi небяспечнай сiтуацыi, - бубнiла мiж тым тэлефонная трубка.

Гай Дубровiч аж цiхенька скрыгатнуў зубамi. Адкуль узяўся гэты гаварун, гэты кат-заплечнiк? Так добра пачынаўся дзень, i вось недарэчны званок... Мацi Гая Пушча Дубровiч некалi казала: "Маўчы, а то язык iголкаю накалю". Узяць бы зараз доўгую вострую iголку, прыпалiць яе на полымi, ды...

- Што ж ты бачыў аба мне? - амаль крыкнуў Гай.

- Бачыў, што на рагу Зялёнай i Сiняй вулiц цябе, спадар Гай, пераехаў электрамабiль. I ты развалiўся, прабач, на тры часткi. У цябе чамусьцi была не чырвоная, а жоўтая кроў. Жоўтая, як кветка лотацi, што расце ў Апошнiм Балоце. Ты яшчэ паспеў войкнуць, i ўсё...

- Чаму ж я развалiўся менавiта на тры часткi? - толькi i прамовiў агаломшаны Гай Дубровiч.

- А гэтак цябе пераехалi. Вось я i пазванiў табе, каб, як iсцiнны грамадзянiн Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi, папярэдзiць: тыдзень не выходзь з дому, не пачынай новых спраў, не пi вiно i снежную ваду з памiрскiх ледавiкоў. Адным словам, асцерагайся. Ты ж ведаеш, што пасля такога Сну (Радзiвiл Сiротка зрабiў нацiск на слове "такога", i тэлефон паўтарыў гэта слова двойчы) можа, калi не асцерагацца, прыйсцi Вялiкi Жах. А Вялiкi Жах прыходзiць уначы.

Выгукнуўшы: "Жывуць Сонца i Кiсларод!" (так, па традыцыi, заканчвалi свае прамовы людзi Вялiкай Эры Плюралiзму), Радзiвiл паклаў трубку. А Гай Дубровiч застыў у глыбокiм одуме. Зрабiлася так тужлiва, так няўтульна на душы, хоць у мяшок завяжыся. Ён узняўся з крэсла, падышоў да хатняй электроннай энцыклапедыi, якая мясцiлася на ярка-чырвонай насценнай панелi. Адшукаў кнопку з надпiсам "эмоцыi", нацiснуў. Адразу на панелi ўспыхнуў невялiкi срабрысты экран, ланцужком пабеглi словы "радасць", "гнеў", "здзiўленне", "гордасць", "крыўда"... На слове "жах" ланцужок спынiўся. Гай Дубровiч цiскануў кнопку два разы, i экран перарэзаў чорны надпiс "вялiкi жах". Потым ён размыўся, экран зрабiўся зялёным - энцыклапедыя пачала тлумачыць слова "жах". У адно iмгненне перад прыцiхлым Гаем Дубровiчам пранеслiся аскаленыя чарапы, агiдныя, шэрыя ад часу шкiлеты, гiганцкiя шматлапыя павукi з вогненна-чырвонымi вачыма, падзямеллi-катавальнi, дзе на плячах i галовах вязняў густа варушылiся, мярзотна пiшчалi тлустыя пацукi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x