Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мора кветак ззяла пад ім, і ён ведаў, што кожная з гэтых прыгажунь страсна чакала яго. Такія сарамліва-цнатлівыя, такія загадкавыя, абсыпаныя расой, быццам дарагімі брыльянтамі, такія, здавалася, непадступныя, яны млелі ад радасці пры з'яўленні пчалы, даверліва ўпускаючы ў свае мармуровыя або залатыя церамкі, у сваю патаемнасць. Яму патрэбны былі іхнія салодкія пылок і нектар, ім – ягоныя хабаток, лапкі, усё цела, вёрткае, моцнае, здольнае прашчаміцца ў драбнейшую шчылінку, а потым перанесці пылок на песцік іншай кветкі, што расце, шуміць зусім побач або на другім канцы бязмежнага лугу. Кветкі кахаліся адна з адной пры дапамозе пчалы.

Ён вельмі востра, да гарачага звону ў крыві, разумеў жыццё, няспынную вечную змену хваль-пакаленняў кветак, пчол, стракоз, людзей… Усё хацела жыць, расці, налівацца цішынёй і громам, агнём і холадам, рухацца ўдаль і ўшыркі, у глыбіню сябе і за воблакі… Усё прагнула цвіцення і абнаўлення, пацалункаў і слёз. Нават нямая смерць была жыццём, бо рабілася падмуркам, апірышчам нейчаму маладому захліпістаму карэнню. Доктар Метэор быў, вядома, найвялікшым са смертных, падараваўшы чалавецтву сваю Тэорыю і Практыку Пераўтварэнняў. Толькі пабыўшы ў чужой скуры, лусцы, шэрсці, ракавіне, толькі пабегаўшы, палётаўшы, папоўзаўшы, адчуўшы страх і знямогу, можаш наблізіцца (хоць часткова) да разумення агульнасці ўсяго жывога. Няважна, зразумелае яно ці незразумелае, прыгожае ці непрыгожае, ціхмянае ці агрэсіўнае. Яно – жывое, а значыць, неабходнае таму свету, у які, нібы зрэнка ў вока, заключана тваё жыццё.

Ён лётаў над кветкамі, садзіўся на іх, збіраў пылок і нектар, адносіў здабычу ў вулей, зноў кіраваўся на луг… На пукатай зялёнай горцы стаялі дачы – стракатыя прыгожыя хаткі, падобныя на рознакаляровыя кубікі, якія, нагуляўшыся, раскідала свавольнае дзіця. Ён заляцеў туды, апусціўся ў ракавіну з белымі слізкімі сценкамі. Загарэларукая жанчына якраз мыла, прынёсшы з градкі, ярка-чырвоную радыску. Хвастаў срэбны струмянёк вады, сеяліся пырскі, на смуглым жаночым пальцы бліскаў, як сонечны зайчык, пярсцёнак. Было адчуванне лагоды, спакою і шчасця. Ён піў ваду разам з іншымі пчоламі і баяўся, што жанчына вось-вось схопіць мокрую анучу, нязлосна ўдарыць ёю, крыкне: «Акыш на вас!», маючы на ўвазе не курэй, а пчол. Але яна весела мыла радыску і спявала нейкую песеньку.

Раней ён быў упэўнены ў неадэкватнасці ўсяго жывога. Яму здавалася, што птушкі, звяры, пчолы, калі б толькі яны валодалі здольнасцю асэнсоўваць сваё становішча, параўноўваць сябе з чалавекам, адразу б усёй гурмой, будзь на тое іхняя воля, захацелі б ачалавечыцца, зрабіцца, адным словам, людзьмі. Ён нават, як быў маладзейшы, пра жанчын у іхніх стасунках з мужчынамі такое думаў, хоць заўсёды лічыўся барацьбітом за палавую роўнасць. Але дзякуючы доктару Метэору ён паспеў ужо пабыць рыбай, ваўком, бабром, вось зараз быў пчалой і зразумеў адну мудрую ісціну. Аказваецца, жыццё ва ўсіх сваіх выявах і формах абсалютна раўнапраўнае. Для прыроды, якая самастварылася, якая стварала і стварае мільярды камбінацый атамаў, аднолькава каштоўныя і мозг філосафа Платона і крылцы лугавой страказы. Магчыма, гэта выглядае і гучыць парадаксальна і ўсе зямныя філосафы пагрозна замахаюць кулакамі, але гэта так. Неяк любімы Гаеў паэт Антон Кастрыцкі напісаў радкі, якія амаль усім падаліся геніяльнымі:

«Скажыце мне – хто ўспомніць пра Зямлю, Калі Зямля загіне?»

Вернікі адразу ж сказалі: «Успомніць Бог». Дасціпны Навум Масейкін абвясціў з экранаў тэлевізараў, што планету Зямля ўспомняць яе сыны і дочкі, астранаўты, якія паляцелі ў касмічную бездань. Сёння Гай Дубровіч з некаторай карэкціроўкай падзяляе думку вернікаў: «Успомніць Прырода». І ўсё таму, што цэлыя доўгія суткі ён жыў жыццём пчалы…

Ён знайшоў вялікае поле, засеянае грэчкай. Бела-ружовы духмяны востраў хаваўся між зялёнага старога лесу. Гэта было нечаканым і вельмі дарагім падарункам, бо пчолы з іхняга вулля яшчэ не праклалі сюды трасу. Пякло сонца. Шумеў нямоцны вецер. Ад захаплення, ад радасці ў яго міжволі вырваўся з грудзей чалавечы крык. Але пачулася толькі разарванае ветрам пчалінае дзумканне.

Порстка прыляцеўшы ў вулей, прынёсшы туды цёплы пах мядовай грэчкі, ён пачаў танцаваць пчаліны танец, бо толькі так мог перадаць усім сваім суродзічам бадзёрую вестку. Ён поўзаў між пчол, а яны ўважліва сачылі за кожным яго рухам. Калі б поле знаходзілася блізка, то танец быў бы просты, без лішняй мудрагелістасці. Але да жаданай пахкай грэчкі ляжаў вялікі кавалак дарогі, і ён, папярэджваючы аб гэтым, хвацка круціў «васьмёрку», віляў брушкам – чым далей да нектара і пылку, тым часцей і болей звівалася брушка. Пчолы цудоўна разумелі яго. Медна-шэрымі пункцірамі вырываліся яны з вулля і ўжо ведалі, ў якім накірунку ляцець і пад якім вуглом узнімацца ў неба. А ён усё танцаваў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x