Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«А што, калі застацца пчалой?» Думка была такой нечаканай, так востра і ярка ўспыхнула ў свядомасці, аж пахаладзела ў душы. «Абсурд, – адразу ўціхамірыў ён сам сябе. – Я – чалавек. Рабіцца на ўсё жыццё насякомым? Абсурд». Ён яшчэ старанней, яшчэ хутчэй затанцаваў.

«Але ж розныя формы жыцця аднолькава каштоўныя, адэкватныя. Невядомая маладая жанчына (і аб гэтым шмат хто ведае) назаўсёды засталася белай азёрнай чайкай. Зараз лётае над высокай хваляй… Ці сядзіць, гойдаецца на ёй… І тоненька-тоненька звініць вада…» Ён адчуў халодны выбух бязлітаснага страху ў самай глыбіні сваёй істоты. «Я вар'яцею! Пэўна ж, я вар'яцею. Я пераўтвараўся ў ваўка, у бабра, у шчупака, і заўсёды ўсё было нармальна, заўсёды роўна праз дваццаць чатыры гадзіны я з радасцю станавіўся чалавекам, Гаем Дубровічам, супрацоўнікам Славянскай секцыі Індаэўрапейскага аддзела Сусветнага інстытута гісторыі планеты Зямля. У мяне, урэшце, ёсць Бярозка, маладая прыгожая жонка, сын Клён. Хіба я не люблю іх? Ды я люблю жонку і сына мацней за ўсё на свеце. Мяне душыць дэпрэсія, калі даводзіцца ехаць у камандзіроўку болей, чым на трое сутак. А тое, што я зноў прыляцеў у Дом Пераўтварэнняў… Ёсць людзі, якія рабілі гэта дзесяткі разоў. Сам апостал Павел сказаў: «Усё выпрабоўвайце. Добрага трымайцеся».

І раптам яго, як мушкецёрская шпага, пранізала здагадка: «Пэўна ж, гэта хітрыкі Вялікага Жаху! Ледзь не ўпаў на галаву балкон, а зараз Жах, прыкінуўшыся лагодным і рахманым, нашэптвае, каб я назаўсёды застаўся пчалой».

Адразу паспакайнела на сэрцы. Калі даведваешся, што наперадзе падпільноўвае круты паварот, няцяжка прытармазіць аўтамабіль. Гай Дубровіч канчаткова супакоіўся, пачуўшы ў навушніках гермашлема бадзёрую каманду аднаго з асістэнтаў доктара Метэора: «Пчала нумар сорак чатыры! Спадар Гай Дубровіч! Праз пяць хвілін выходзім на плюсавое пераўтварэнне! Пчала нумар сорак чатыры!»

«Выходзіць на плюсавое пераўтварэнне» азначала адно – зноў станавіцца чалавекам. Гэта вельмі ўсцешыла Дубровіча. З цёплай радасцю ён падумаў, што ажно сорак чатыры чалавекі (пэўна ж, болып!), пераўтварыўшыся ў пчол, лёталі сёння над кветкамі.

III

На верталётнай стаянцы, якая знаходзілася на даху Дома Пераўтварэнняў, Гай Дубровіч, вельмі здзівіўшыся, убачыў свайго пятнаццацігадовага сына Клёна. Адразу нават падумаў, што памыліўся. Ці нямала такіх падлеткаў, даўгалыгіх, з нагала пастрыжанымі галовамі? Яркімі фарбамі малююць яны там, дзе ў іхніх прапрадзедаў матляліся чубы і грывы, кветкі, зоркі, астранамічныя знакі. Гэты таксама размаляваны. Дубровіч, слізгануўшы па яму позіркам, падаўся да свайго верталёта. Ззаду пачулася: —Тата, вазьмі мяне з сабой.

– Што ты тут робіш, Клён? – рэзка азірнуўся, выдыхнуў з раздражненнем Гай.

– Чакаю цябе, каб разам ляцець на Чорны Хутар.

Сын падышоў да бацькі, пацёрся яму галавой аб грудзі. Сантыметры на тры, калі не болей, быў ён ужо вышэй за Гая. Дзіўна было глядзець на гэтае стравусянё, тонкае, худое, вузкаплечае, ключыцы выпіраюцца, нібы кіёчкі. Дзіўна было не ў люстэрку і не ў спакойнай рачной вадзе бачыць свой твар, толькі зусім юны, неагрубелы і нейкі, хоць была на ім самаўпэўненая бравада, бездапаможны. Гай адчуў, што вельмі любіць свайго адзінага сына, любіць да паколвання ў грудзях, і, калі б узнікла суровая неабходнасць, не вагаючыся, аддаў бы за яго жыццё. Але ён строга спытаў:

– Як ты тут апынуўся? Чаму ты не дома?

– Мяне на сваім верталёце прывёз Навум Масейкін, – адказаў Клён.

– Масейкін? – Гай Дубровіч іранічна ўсміхнуўся. – Гэты ўсявед можа… Схапіць дзіця, пасадзіць у верталёт, прывалакчы дзіця ў Дом Пераўтварэнняў. Слухай, Клён, я абяцаў узяць цябе з сабой на Астэроід. Памятаеш?

Сын кіўнуў галавой.

– Дык я не вазьму цябе. Зразумеў? Хіба ты не ведаў і твой Масейкін хіба не ведаў, што да шаснаццаці год ніхто не мае права і нагой ступіць на парог Дома Пераўтварэнняў? У першым пункце вердыкта доктара Метэора сказана аб гэтым.

Сын пакутліва пачырванеў.

– Вядома, я чытаў вердыкт доктара Метэора, – сказаў ён. – Але ж я высокі, тата, і мне ўсе ўжо даюць з выгляду шаснаццаць гадоў. Не думай, я ўсё разумею… Мне яшчэ зарана пераўтварацца. У мяне яшчэ не акрэпла воля.

Ён пазіраў проста ў вочы бацьку, пазіраў з адчайнай рашучасцю, і была ў сынавым паглядзе нечаканая ўпартасць («Як ён узмужнеў!» – міжволі падумаў Гай), прасветленасць і мудрасць, быццам пражыў ён уга колькі гадоў, быццам ён на той бок Сонца лётаў. Але ў размовах з дзецьмі, як заўсёды лічыў Гай Дубровіч, неабходна праяўляць разумную цвёрдасць і нават суровасць, вядома, таксама разумную.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x