Леанід Дайнека - След ваўкалака

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - След ваўкалака» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

След ваўкалака: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «След ваўкалака»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. 

След ваўкалака — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «След ваўкалака», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Леанід Дайнека

СЛЕД ВАЎКАЛАКА

Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дайнека, След ваўкалака, — Мінск: Юнацтва, 2001.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Раздзел першы

Частка I

Даўно патух зары агонь.
Хто там імчыцца: зубр ці конь?
На ўсіх жывых наводзіць жах
След ваўкалака ў чаратах.

У порубе сядзелі трое. Старэйшы, бацька, быў прыкаваны ланцугом да цёмнай дубовай сцяны. Ланцуг быў кароткі, усяго тры-чатыры локці, і, калі бацька ўздымаў рукі, каб памаліцца або ўзяць карчажку з вадою, цяжка, пагрозна грымеў. На шыю бацьку быў уздзеты цесны жалезны абруч, да якога мацаваўся ланцуг, і сынам, асабліва малодшаму, Расціславу, здавалася ў змроку поруба, што не ланцуг, а жахлівая чорная гадзюка абвіла бацьку і душыць яго, смокча цёплую кроў з шыі. Сыноў не закавалі ў жалезы, і Расціслаў разам са старэйшым сваім братам Барысам час ад часу па склычанай халоднай саломе падпаўзаў да бацькі, гладзіў ягоны ланцуг. Расціслаў, як маладзейшы і мякчэйшы сэрцам, хукаў на тыя месцы, дзе ланцуг асабліва пякуча ўядаўся ў жывое цела, і пытаўся:

— Дужа баліць табе, бацька?

— Я мужчына, і ў мяне цвёрдая выя. Яна не баіцца жалеза, — адказваў князь Усяслаў.

Усе трое змаўкалі і прагна прыслухоўваліся да няясных слабых гукаў жыцця, што, адцзеленае тоўстымі дубовымі бярвеннямі поруба, кіпела на шумлівых вуліцах і плошчах стольнага Кіева.

— Сёння ў Кіеве сонца, — задуменна казаў Расціслаў. Усе трое нібы бачылі заліты сонцам вялізны горад, загарэлых рыбакоў на Дняпры, загарэлых рукадзельных людзей на Падоле, загарэлых сінявокіх і чарнавокіх дзяўчат, што ўваходзяць у мяккую бруістую ваду па самыя калені.

Поруб назаўжды адабраў у іх сонца, неба. Сонца магло хіба толькі прысніцца, але міналі дні, цяклі, як марудны халодны жвір з-пад рыдлёўкі, і сонца снілася ўсё радзей.

— На тваім шчыце, бацька, была выява сонца. Помніш? — сказаў аднойчы Барыс. — Яно было чырвонае, круглае, гарачае. Я, як малы быў, баяўся да твайго шчыта і пальцам дакрануцца. Думаў, апякуся. Помніш?

— Свой шчыт я ўтапіў у Дняпры, каля Ршы, — ціха прамовіў Усяслаў і нешта слаба ўскрыкнула, войкнула ў ім, але гэты ўскрык, гэту імгненную слабасць душы пачуў і адчуў толькі ён. Маладыя княжычы паныла ляжалі на саломе, быццам былі самымі звычайнымі смердамі і нарадзіліся дзе-небудзь пад снапом на жытнёвым полі. Гэта палохала Усяслава. Калі чалавек дужа доўга жыве паміж саломы, калі з дня на дзень ён бачыць толькі мяккую слабую салому, у чалавеку непрыкметна згасае вой, рыцар і чалавек з ахвотаю бярэ ў руку серп, а не меч.

Поруб, які ўжо месяц трымаў іх у сваіх чэпкіх бязлітасных пальцах. Поруб павінен быў стаць іхняй пажыццёвай магілай.

Гэта была дубовая клетка, дванаццаць локцяў ад сцяны да сцяны, апушчаная на дзве свае трэці ў зямлю. Вокнаў у порубе не было, толькі там, дзе поруб вытыркаўся з зямлі, быў выпілаваны кавалачак дубовага бервяна. Праз гэтую ІІІчыліну раніцой і ўвечары вой-ахоўнік падаваў ім у поруб на канцы кап'я бронзавы саганок з хлебам і рэпай, ваду ў глінянай карчажцы.

Яны моўчкі елі, моўчкі пілі. Усяслаў, стараючыся, каб сыны не заўважылі, браў сабе меншы кавалак.

Сынам трэба расці, мужнець, налівацца сілаю. Яны маладыя, у іх аж звіняць мускулы, а ён... У порубе, дзе не было на што абаперціся воку, Усяслаў даўно звыкся з думкаю, што ўжо ніколі не ўбачыць Полацка. Яраславічы, Ізяслаў Расціслаў і Усевалад, не выпусцяць палоннага полацкага князя з клеткі. Расціслаў, любімы сын, спытаўся:

— На Дняпры Яраславічы цалавалі крыж, кляліся, што адпусцяць нас і цябе з мірам?

— Кляліся, сын.

— Чаму ж Бог не абвугліў ім вусны?! — усклікнуў Расціслаў.

— Маўчы, сын, — Усяслаў паклаў вялікую далонь на бледны сынаў лоб. — Маўчы... Успамінай нашу палату. Успамінай маці.

— Добра, што гэтью псы не схапілі маці, — дрыготкім слабым голасам сказаў Расціслаў. Блуклівая ўсмешка, як ветрык, прабегла па твары.

Але часцей яны маўчалі. Цішыня ў порубе была густая, неадольная. Пра такую цішыню ў Полацку кажуць: «Камар кашляне, і то чуваць».

Цяклі дні. Слабелі сыны. I не плоццю слабелі, а душой. Усё радзей загаворваў з бацькам Расціслаў, а Барыс наогул як знямеў — глядзеў у паўзмрок поруба, і толькі вадка блішчалі вочы. Нядобры бляск быў у вачах. Усяслаў спрабаваў раскатурхаць старэйшага сына, неяк ажывіць яго, развесяліць. Але цяжка было дабрацца да сынавай душы, падобна, як глухой зімою цяжка, амаль немагчыма дакапацца да жывой зямлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «След ваўкалака»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «След ваўкалака» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «След ваўкалака»

Обсуждение, отзывы о книге «След ваўкалака» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x