Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гай пацалаваў жонку. Яна ўважліва паглядзела на яго, пацёрлася шчакой аб ягоны плячук, потым твар спахмурнеў.

– Ведаеш, Гай, не вельмі добрыя навіны…

– Зноў нехта бачыў мяне ў ідыёцкім сне? – не даў ёй дагаварыць Гай.

– Так. Тэлефанавала Вера Хрысцінюк… Голас у Бярозкі быў нясмелы, прыдаўлены.

– І што ж?

– Казала, што прыснілася ёй ядзерная катастрофа. Казала, што ўсе мы паспелі забегчы ў сховішча, нават таўстун Каласоўскі, а ты чамусьці не ўскочыў за бранірованыя дзверы. Не змог. І разам з табой там, пад ядзерным выбухам, застаўся ксёндз Баляслаў.

– Ксёндз? – здзівіўся Дубровіч.

– Але. Ксяндза цяжка параніла. Нейкая цяжкая стальная бэлька ўпала на грудзі. Ён сваёй крывёю намаляваў на зямлі крыж, пацалаваў яго і памёр. А ты… Вера Хрысцінюк бачыла, як ты стаў на калені, горка плакаў і прасіў, каб цябе ўпусцілі ў бамбасховішча. Ды ніхто не адчыніў дзверы. А ты ўсё стаяў на каленях і прасіў, прасіў…

– Перастань, – рэзка сказаў Гай Дубровіч. – Ты ж бачыш, што мне непрыемна слухаць.

– Прабач, Адзіны, – пачырванела Бярозка. – Я не хацела… Але ж такі сон… Прашу цябе – будзь асцярожны… Пастарайся гэтымі днямі нікуды не выходзіць з дому, пасядзі над сваімі рукапісамі, пагуляй з Чарлі ў шахматы…

Чарлі быў хатнім робатам Дубровічаў – вялікае металічнае цела, чырвоныя пранізлівыя вочы, хрыплы, як прастуджаны, голас.

– Гуляць з гэтай бляшанкай? – Гай крыва ўсміхнуўся.

– Робата мы маем права замяніць толькі праз чатыры месяцы, – напомніла Бярозка, радуючыся, што размова аддаляецца ад злашчаснага сну.

Ды, відно па ўсім, у галаве ў Гая моцна засела навіна, прынесеная жонкай. Ён пстрыкнуў пальцамі, што рабіў у хвіліны душэўнага ўзрушэння, спытаў:

– Скажы, Адзіная, а які я быў там, за дзвярыма сховішча?

– Як – які? – не зразумела Бярозка.

– Ну, твая дарагая сябровачка Хрысцінюк, вядома ж, не прамінула ўбачыць у сваім ідыёцкім сне, што я стаяў на каленях, ліў слёзы, як бабёр. І, пэўна ж, кулакамі грукаў у бранірованыя дзверы. І густы дым наплываў… І ўся зямля гарэла… І ў мяне была скрыўленая ад жаху фізіяномія… Чарлі ў параўнанні са мной здаўся б пераможцам усепланетнага конкурсу прыгажуноў.

– Не трэба, – ціха папрасіла Бярозка.

– Але ж я павінен быў быць там голы, – не пачуў яе Гай. – Разумееш? На мне б спаліла ўсё адзенне, да апошняй ніткі… Усе валасы… Разумееш? І зямлю б вакол мяне выпаліла ўшчэнт… Голы чалавек на голай зямлі! Здорава! Чым не апакаліпсіс?

– Навошта толькі я табе сказала? – сумна ўздыхнула жонка.

– А ты абавязана была сказаць. Хіба ты забылася пра восьмае правіла Штодзённага Этыкету? «Зрабі ўсё магчымае і, калі можаш, немагчымае, каб пазбавіць свайго бліжняга і кожнага жыхара планеты ад няшчасця, ад трывогі і дэпрэсіі, ад суму». Ты, Адзіная, зрабіла абсалютна правільна, – Гай пацалаваў жонку ў шчаку. – Значыць, да мяне можа прыйсці Вялікі Жах, а ён прыходзіць толькі ўначы. Так-так… І нічога не кажы, ты ж ведаеш… Ён можа прыйсці. А я і думаю – чаму гэта сёння раніцой, калі я толькі прачнуўся і яшчэ ляжаў у ложку, мне проста на твар упаў чорны павук? Ясна – Вялікі Жах папярэджвае.

– Павук? – пабялела жонка. – Якое мярзоцце! А куды ж глядзіць Чарлі? Ён жа, як кожны хатні робат, абавязаны прыбіраць кватэру. Абібок! Зноў, пэўна, у шахматы пачаў гуляць з суседскімі робатамі. Вось не дам яму пахучай змазкі цэлы месяц, хай паскрыгоча нязмазанымі шарнірамі.

– Змазку трэба даць, – спалохаўся Гай, успомніўшы непрыемны рэзкі скрыгат, які ляцеў ва ўсе бакі ад вялізнага робата, калі канчалася, высыхала змазка.

– Я ўсё роўна паскарджуся на яго ва Ўпраўленне Хатніх Робатаў, – цвёрда прамовіла Бярозка. – Няхай нават яго ад нас забяруць. Чатыры месяцы здолеем абысціся і без робата. Але дамовімся, Адзіны, што гэтыя дні мы будзем толькі дома. Добра? Жыві, як калісьці казалі нашы продкі, дамаседна.

Яе вочы глядзелі на Гая з каханнем, з цеплынёй і праніклівасцю. Яе вочы, здавалася, хацелі нырнуць у самую глыбіню ягоных вачэй. Шаснаццаць год прайшло, як яны ўзялі шлюб, як цела ад цела агнём занялося, а Гай Дубровіч і сёння ў час кароткіх ці доўгіх разлук (а ён часта ездзіў і лётаў у навуковыя камандзіроўкі) з трапятаннем, быццам зялёны юнак, чакаў сустрэчы з жонкай. Бярозка таксама кахала яго, і ў іх нарадзіўся сын Клён, Клён Дубровіч.

Тут самы час даць адно тлумачэнне. Вялікая Эра Плюралізму вызваліла людзей духоўна, Чалавек мог рабіць усё, што лічыў патрэбным, чалавечным, што не ўціскала волю суседа або цэлай грамады. Такое, вядома, далося няпроста, бо ў геннай памяці зямлян заставаліся не толькі любоў, спагада, але і нянавісць, зло, прага чужых слёз і крыві. З экстрэмістамі-забойцамі, напрыклад, чалавецтва развіталася жорстка, хоць і згодна іхняму пажаданню – у адноўленым Калізеі ў Рыме некалькі дзён ішлі гладыятарскія баі. Тыя, каму нецікава было жыць на мірнай планеце, нецікава было паміраць сваёй смерцю, выйшлі на арэну. Іхнімі праціўнікамі былі мутанты, гіганцкія ваўкі і сабакі, што пладзіліся непадалёку ад Чарнобыльскага саркафага. Дык вось адной з праяў духоўнага вызвалення была магчымасць кожнага, хто пажадае абраць сабе і сваім нашчадкам новае імя і прозвішча. Не ўсе зрабілі такое, але Гаеў прапрапрадзед, які жыў і працаваў у лесе, назваўся Дубровічам і імя адпаведна прыдумаў «лясное» – Ясень. З таго часу і вядуцца імёны Гай, Пушча, Бярозка, Шыпшына, Клён. Праўда, разам з гэтым кожнае немаўля роду Дубровічаў атрымлівае і хрысціянскае імя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x