Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чытаючы старыя манускрыпты, не са здзіўленнем, а з ціхім шкадаваннем адзначаў Гай Дубровіч усемагутную веру сваіх далёкіх папярэднікаў у несакрушальную бязмежную сілу тэхнікі і навукі. Людзі калісьці марылі аб птушыных крылах і змайстравалі самалёт, а потым ракету і зоркалёт. Людзі навучыліся глядзець праз метал і камень, пасяліліся на акіянскім дне, перамаглі рак, пачалі ажыўляць мёртвых (праўда, толькі дзяцей), нарабілі камп'ютэраў, акружылі сябе полчышчамі паслухмяных звышпрацавітых робатаў, накіравалі космадэсантнікаў на Марс і Венеру. Але ўсяго гэтага ім было мала. Людзям здавалася, што яшчэ адзін крок, адно кароткае, як узмах веек, імгненне – і рухнуць сцены апошніх, такіх зманлівых таямніц, рассыплюцца на каменьчыкі гранітныя горныя хрыбты, знікнуць інерцыя, вага, можна будзе лёгка і крылата пайсці па вадзе, па самым лютым агні; можна растапырыць пальцы рукі, з усяго маху ўдарыць імі ў камень – і пальцы не зломяцца, а ўвойдуць у яго, нібы ў масла. І вернікі, і закаранелыя атэісты адчулі сябе (спачатку толькі ўва сне і ў наркатычных мроях) калі не багамі, дык двайнікамі багоў, і ўжо не адзін прымерваўся, шукаў пункт апоры, каб перавярнуць Зямлю. Але буйны метэарыт, што нечакана для Касмічнай варты прыляцеў, упаў з хмарыстага неба і разбіў, нібы курынае яйка, ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі, напалохаў усіх, дакладней кажучы, амаль усіх. Адразу 26 красавіка кожнага года (незагойны дзень Чарнобыльскага выбуху) было аб'яўлена Днём Вогнішча і Лучыны. Па ўсёй планеце, у гарадах і вёсках, на вуліцах і ў кватэрах, замест электрычнасці запалалі лучына і вогнішчы. Чалавецтва, як бы спатыкнуўшыся, прыпынілася.

Лозунгу «Назад – у пячоры!», вядома, не было, але Партыя Новых Лудзітаў каменнымі сякерамі на дробныя кавалачкі разбіла каля Дома Народаў звышдакладны станок-робат. Адбылося некалькі жорсткіх сутычак з робатамі, прычым з абодвух бакоў выкарыстоўваліся агнямёты. Затым у Германіі ўспыхнула Першае паўстанне робатаў. Яго кіраўнік робат Х-29342 назваў сябе Спартаком і загадаў усіх інжынераў і тэхнікаў, што апынуліся ў руках паўстанцаў, распяць на металічных крыжах. Ледзьве ўдалося пранікнуць у лагер мяцежнікаў і абясточыць усіх. Тады ж Вялікі Рэферэндум прыняў амаль адзінагалосную пастанову, якую дасціпныя журналісты ахрысцілі Сінім Тормазам. Гэты Сіні (ад колеру дыму лучын і вогнішчаў) Тормаз уводзіў на ўсёй планеце Трохгодкі Навуковых Адкрыццяў. Згодна пастановы, грамадскі час дзяліўся на трохгодкі, на працягу якіх навуковыя інстытуты, вучоныя, даследчыкі, рацыяналізатары (былі і такія), вядома ж, працавалі, але не мелі права абнародаваць свае адкрыцці, абавязаны былі трымаць іх пад сакрэтам. Толькі ў апошнім снежні трохгодкі ім дазвалялася праз часопісы і газеты, праз радыё і тэлебачанне азнаёміць насельніцтва планеты з трыма самымі значнымі, на іх погляд, адкрыццямі. «Мазгавікоў» (так у прастамоўі называлі вучоных) гэта вельмі крыўдзіла і прыгнечвала. На пачатку першай трохгодкі семнаццаць вучоных (сярод якіх было пяць жанчын) у знак пратэсту пакончылі жыццё самагубствам. З вялікімі ўрачыстасцямі іх пахавала ўся планета, але трохгодак не адмянілі. Сіні Тормаз падтрымалі 83 працэнты дарослых зямлян: усе фермеры і біёлагі, амаль усе паэты і шахцёры, большасць аўтамабілістаў, верталётчыкаў, хімікаў… Толькі Саюз космадэсантнікаў, Ліга барацьбы супраць мутантаў і Аб'яднанне беласкурых прастытутак не згадзіліся з вынікамі Вялікага Рэферэндуму ды вымушаны былі падпарадкавацца Ўсепланетнай Дысцыпліне.

– На дзвярах хатняй бібліятэкі, у якой у глыбокім одуме і разгубленасці гартаў «Усеагульную Гісторыю Чалавецтва» Гай Дубровіч, раптам успыхнуў ярка-жоўты кружок – нехта прасіў дазволу ўвайсці.

– Уваходзьце, – сказаў Дубровіч.

І адразу на дзвярах загарэўся кружок зялёнага колеру.

У бібліятэку рашуча ўвайшла ягоная жонка Бярозка Дубровіч, прыгожая, смуглявая. Учора, як помніцца, яна была ў адзенні ангельскай лэдзі віктарыянскай эпохі, сёння ж перад Дубровічам стаяла антычная афінянка – у белай падоўжанай туніцы, з бліскучым, ці не срэбным, вяночкам на чорных валасах.

– Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне, Адзіны? – прывітала яна мужа, пяшчотна пацалаваўшы яго ў скроню.

Вялікая Эра Плюралізму (або ВЭП, як любілі гаварыць сябры Гая Дубровіча – маладыя энергічныя фізікі) зрабіла адносіны паміж мужчынам і жанчынай больш гнуткімі, болып рухомымі і нестандартнымі. Той, хто хацеў, меў адну жонку і адпаведна аднаго мужа. Такіх сем'яў (прынамсі, у Індаэўрапейскай Канфедэрацыі) была большасць. Але меліся і так званыя пашыраныя сем'і, дзе разам, у шчасці і ў поўнай згодзе, жылі тры мужчыны і тры жанчыны. Мужы і жонкі ў пашыраных сем'ях звярталіся адно да аднаго са словамі: «Каханая», «Каханы». Гай Дубровіч і Бярозка Дубровіч былі адналюбамі, вось чаму Бярозка сказала, пяшчотна і мілагучна: «Адзіны».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x