Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
У адно імгненне перад прыціхлым Гаем Дубровічам пранесліся аскаленыя чарапы, агідныя, шэрыя ад часу шкілеты, гіганцкія шматлапыя павукі з вогненна-чырвонымі вачыма, падзямеллі-катавальні, дзе на плячах і галовах вязняў густа варушыліся, мярзотна пішчалі тлустыя пацукі. Гай аж уздрыгнуў, а на экране ўжо быў эшафот, зрублены са смольных сасновых дошак, стаяла плаха з уваткнутай у яе сякераю. Жоўтатвары змардаваны чалавек у чорным балахоне горбіўся каля яе на каленях, а кат чытаў яму каралеўскі ўказ. Словы, як пякучыя іголкі, лезлі ў вушы: «Паколькі вы, сэр Рэлі, прызнаны вінаватым у кашчуннай здрадзе нашаму каралю Якаву Першаму, вас даставяць назад у турму, дзе вы будзеце знаходзіцца да дня пакарання. Адтуль вас павязуць у павозцы па вуліцы да месца страты, дзе павесяць, але яшчэ жывога дастануць з пятлі, аголяць цела, вырвуць сэрца, кішкі, палавыя органы і спаляць іх на агні на вашых вачах. Затым вашу галаву аддзеляць ад цела, якое расчленяць на чатыры часткі, каб прынесці задавальненне каралю. Ды даруе Бог вашу душу. Лондан. У год ад увасаблення Хрыстовага 1603-ці».

Гай Дубровіч, як амаль усе людзі Вялікай Эры Плюралізму, быў добрасардэчны, чуллівы, і таму ён хуценька выключыў энцыклапедыю і зноў пачаў ламаць галаву: думаць – хто ж званіў яму. Мяркуючы па прозвішчу – Радзівіл Сіротка – нехта з тых, хто помніць, ведае і любіць беларускую гісторыю. Такіх людзей цяпер нямала, не тое што раней. Ведаць свой радавод да дзесятага калена павінен кожны грамадзянін Індаэўрапейскай Канфедэрацыі. Тое ж самае і ў Арабскай Канфедэрацыі, і ў Кітайскай. Можна пазваніць у Бюро «Усё аб усіх», і праз лічаныя хвіліны будзеш ведаць, колькі ў гэтага Радзівіла Сіроткі радзімак на скуры. Але правілы Штодзённага Этыкету не дазваляюць рабіць такое. Ніхто не мае права парушаць Таямніцу Чалавечай Душы. Толькі следчыя ў час аварый і катастроф могуць (і то на нейкае імгненне) зазірнуць у святая святых. А катастроф і аварый на Зямлі хапае. Яшчэ непадуладны людзям землятрусы вышэй сямі балаў, маланкі, метэарыты. Са смерчамі ж навучыліся змагацца – гарматным стрэлам адсякаецца ад мацярынскага воблака хобат смерчу, і дзікая сіла стыхіі праліваецца хвосткім, але нястрашным дажджом.

Трыццаціпяцігадовы Гай Дубровіч, сухарлявы шатэн з шэрымі вачамі, быў супрацоўнікам Славянскай секцыі Індаэўрапейскага аддзелу Сусветнага інстытута гісторыі планеты Зямля. Дарэчы, пяцьдзесят гадоў таму назад успыхнула вельмі вострая спрэчка паміж «акіяністамі» і «зямлянамі». «Акіяністы» (іх падтрымалі Саюз ахвяр мора, Ліга імя капітана Нема, Асацыяцыя аквалангістаў і вадалазаў) запатрабавалі, каб планета называлася Акіянам, а не Зямлёю, бо аж 71 працэнт яе пакрыты вадой. Справа скончылася Вялікім Рэферэндумам. З нязначнай перавагай перамаглі «зямляне». Іхні лідэр Джон Сілмэн сказаў: «Калі вада даходзіць да барады, усе пачынаюць плаваць, але толькі зямная цвердзь навечна захоўвае чалавечыя сляды, вада ж не пакідае на сабе слядоў. Дык уславім Зямлю!»

Дубровіч заўсёды быў сярод «зямлян», бо перакананы, што ні мора, няхай самае прыгожае і багатае, ні Далёкі Космас, наскрозь прастрэлены трасамі зоркалётаў, не заменяць чалавеку Зямлю. Ёсць на дне Балтыкі падводны горад Светавід, названы ў гонар вярхоўнага бога паморскіх славян. Дык вось жыхары ягоныя кожную нядзелю разам з дзецьмі выходзяць на паверхню і, укленчыўшы, цалуюць траву і ўзбярэжны пясок. І выносяць з-пад вады ўрны з попелам-прахам сваіх памерлых дзядоў.

Як прафесійны гісторык Гай Дубровіч з прагнасцю чытаў кнігі сваіх калег, напісаныя яшчэ да Вялікай Эры Плюралізму. Усе яны – і манархісты, і рэспубліканцы, і лібералы верылі, што чалавецтва знаходзіцца толькі на самым пачатку вялікай, можа, нават бясконцай дарогі, што шчасце – наперадзе, як ранішняя зорка на ружовым небасхіле. Асабліва верылі ў гэта камуністы, без аніякіх сумненняў, самаахвярна, з фанатызмам. Яны не азіраліся назад, усё не было часу, а не павярнуўшы галавы, не ўбачыш, бо ў чалавека няма вачэй на патыліцы. Так і беглі праз дзесяцігоддзі, не тое што назад, пад ногі не паспявалі глянуць, не маглі ўразумець, па чым бягуць – па кветках? па касцях? Формула існавання была такая: «Рух – усё, мэта – нішто». Ды горкае расчараванне чакала ўсіх гэтых бегуноў. Тыцнуліся носам і губамі ў сцяну, крывёй заліліся.

Вялікая Эра Плюралізму ўлічыла памылкі папярэднікаў. Нездарма на франтоне Дома Народаў, які пабудаваны ў цэнтры Планеты на афрыканскім экватары, велізарнымі літарамі напісана: «Заўтра пачынаецца ўчора». Людзі быццам ачомаліся ад эйфарычнага сну. І з яркай выразнасцю ўсе раптам убачылі (прычым убачылі менавіта ўсе, а не толькі навукоўцы), што старадаўнім народам гісторыя здавалася не прагрэсам, а рэгрэсам. Чатыры вякі ўпаміналіся ў міфах тых народаў: залаты, срэбны, медны, жалезны. Дык вось залаты век быў не наперадзе, а ззаду. Быццам перавярнулася егіпецкая сівая піраміда і цяжкой падэшвай уторкнулася ў неба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x