Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Не, Адзіная, – сказаў Гай жонцы, – хавацца я не буду. Кожны мужчына павінен аднойчы сустрэцца з Вялікім Жахам. Калі яны мяне там, – ён тыцнуў пальцам угору, – прыкмецілі, заўважылі, вылучылі з мільярдаў зямлян, значыць, надышла мая чарга. І тут ужо нічога не паробіш. Зарыйся хоць на марское дно – знойдуць… Галоўнае, ты не хвалюйся. Усё, як і заўсёды, будзе добра.

– Што ж ты думаеш рабіць? – спытала Бярозка ціхім голасам, і твар у яе задрыжаў.

– Паеду на верталётную пляцоўку. Адтуль палячу ў Дом Пераўтварэнняў.

– І кім ты хочаш стаць, Адзіны?

– Зраблюся пчалой. Я так даўно не быў на сапраўдным лузе, не бачыў кветак.

– Зайздрошчу табе, – уздыхнула Бярозка. – Убачыш луг, матылькоў, стракоз, расу на траве… Я б таксама паляцела, але на гэты год, на жаль, ужо не маю права на пераўтварэнні – шэсць разоў пераўтваралася. Ніколі не адгадаеш, кім я была апошні раз. Ну паспрабуй адгадаць.

– Вавёркай, – пацалаваў яе Гай.

– А вось і не. Зязюляй, – усміхнулася Бярозка. – Так добра было кукаваць, седзячы на галінцы. Галінку вецер калыша, хмары бягуць над лесам, а я – «ку-ку» ды «ку-ку»…

– Не падкінула яечка ў чужое гняздо? – хітра прыжмурыўся Гай.

– Я ў цябе добрая зязюля, выхаваная, – прылашчылася да яго жонка і адразу ж спахмурнела. – Глядзі, не забывай, Адзіны, што Вялікі Жах прыходзіць уначы.

– Не бойся, я ўсё помню, – пацалаваў жонку Гай. – З сабой я бяру Ўзмацняльнік Волі. Вярнуся праз тры дні. Так што не сумуй без мяне. І скажы Клёну, каб налёг на старагрэцкую мову. А то не вазьму з сабой у падарожжа на Астэроід.

II

Гай з невялікім сакваяжам у руцэ выйшаў з дома. Дзень быў цёплы, трохі цемнаваты ад хмар. Але хмары па небе плылі нястрашныя, бязгромныя. Каля помніка Пераможцу Рака доктару Джэксану-Размысловічу натоўпіўся народ. Людзі, як звычайна, клалі да помніка букецікі кветак, дзіцячыя цацкі, рознакаляровую гальку – славуты доктар у свой час, калі ўдавалася вырвацца ў адпачынак, любіў ездзіць па марскіх узбярэжжах і збіраць прыгожыя каменьчыкі. Помнік быў яркага жоўта-залатога колеру, але, вядома, не з золата яго зрабілі, а з лёгкага, вельмі трывалага сплаву. У кожным Цэнтры Тэрыторыі (Індаэўрапейская Канфедэрацыя, як і ўсе іншыя, была падзелена на Тэрыторыі) на самым людным месцы абавязкова стаялі два помнікі – помнік доктару Джэксану-Размысловічу і помнік Плюралізму. Гай Дубровіч з хваляваннем глядзеў на іх. Асабліва прыгожы быў помнік Плюралізму. Проста з зямлі, нібы дубовы ствол, вырастала чорная гранітная калона, на якой вялікімі белымі літарамі было напісана: «Дзе ёсць страх, там няма праўды». Калона, чым болей уверх, завастралася і на самым сваім версе распускалася срабрыстай кветкай-пляцоўкай з сямю пялёсткамі. На пялёстках стаялі выявы Хрыста, Магамета, Іеговы, Буды, Дзевы-Атэісткі і Сівога Паганца. Сёмы пялёстак быў незаняты, вольны, у думках кожны землянін, калі, вядома, жадаў, мог узнесціся туды. Яшчэ болей прастарнейшая кветка-пляцоўка мелася трохі знізу верхняй кветкі. На ёй шчыльна месціліся бюсты знаных людзей. Платон, Гарыбальдзі, Напалеон, Ленін, Лютэр, Канфуцый, Жанна д'Арк, Махно, Рузвельт, Лех Валенса, Бісмарк, Бальзак, Троцкі… Каго тут толькі не было! Кожны грамадзянін меў права, папярэдне патэлефанаваўшы ў Дом Народаў, выставіць на срабрыстую кветку невялічкі бюст таго чалавека, якога ён лічыў сваім ідэалам. Цэлыя тры дні (немалы тэрмін, бо жадаючых набіралася мноства!) стаяў бюст на кветцы. Праўда, меўся спіс людзей, чые імёны былі занесены на Чорныя Скрыжалі Чалавецтва і якіх забаранялася ўслаўляць. Гай Дубровіч падумаў, што, вярнуўшыся з Дома Пераўтварэнняў, абавязкова ўславіць Францыска Скарыну.

Да 7-й верталётнай пляцоўкі было ад сілы хвілін дваццаць дарогі. Звычайна Гай хадзіў туды пешшу, хоць амаль па ўсіх вуліцах шпарка беглі тратуары-транспарцёры. Ён ішоў па рознакаляровым асфальце, на якім былі, як жывыя, намаляваны кветкі, зялёныя сцябліны, сінія стракозы, і сумаваў, што даўнавата не быў на сапраўдным лузе, дзе мяккая зямля ўгінаецца пад чалавекам і раса залівае ногі. Навокал весела стаялі двух-трохпавярховыя будыначкі, з абавязковым садам каля ўвахода, з салярыямі і тэлескопамі на дахах. «Праз паўгадзіны я зраблюся пчалой», – думаў Гай, Раптам проста перад ім, літаральна ў кроку ад яго, абваліўся, гучна пляснуўся на асфальт балкон са старэнькага чырванасценнага дамка. Некалькі такіх дамкоў захавалі як архітэктурныя помнікі даплюралістычнага часу. Ветрам, асколкамі тынкоўкі рэзка ўдарыла па грудзях і шчоках. Гай, нібы заяц, сігануў назад. Усё ў ім затраслося – Вялікі Жах папярэджвае! Вялікі Жах нячутна ідзе, цікуе побач! Хоць многія, хто з ім ні сустракаўся, не вераць у яго існаванне, ён прысутнічае на планеце, пранікаючы ў самыя патаемныя куточкі жыцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x