Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Обращаясь к данным опыта — мы теперь уже имеем основания для подтверждения этого прогноза. Усилилось ли издательское дело со времен социализма? Не издает ли весь аппарат «Государственного издательства" меньше книг, чем издавало их ранее одно частное издательство, например Сытина? А какова научная ценность издаваемых книг? Научных книг почти не издается. И то, что издано, имеет случайный характер, говорящий не о научной высоте издаваемых книг, а о хороших отношениях автора с «апробаторами» истины и власть имущими. Большинство изданных до сих пор научных работ принадлежит «чиновникам от науки»…

«А судьи кто?» Если Кювье ошибся в оценке «Философии зоологии» Ламарка, то неужели заведующий «Государственным издательством» и его коллеги такие гении, что безошибочно сумеют решить: что научно, что ненаучно, что заслуживает общественного внимания, что нет, что должно. Мне несколько неловко за тех «смельчаков», которые берут на себя такую претензию. В двадцатом веке она выглядит довольно странно…»

У лісце П. Сарокіна адлюстравана асаблівасць дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі — яе гуманітарная адукаванасць. Яна зусім не мела сваёй перадумовай адукацыю на гістарычным ці філалагічным факульцеце ўніверсітэта. Быў бы рады, калі б хто з чытачоў без падказкі энцыклапедыі ведаў, хто такія Кюў'е і Лямарк, аўтар «Катэхізіса» Філарэт…

Зноў вернемся да сюжэта высылкі навукоўцаў з Савецкай краіны ў 1922 годзе. З ёю ўзнік надта небяспечны прэцэдэнт дзяржаўнай забароны на навуковае і філасофскае іншадумства. Галіна сацыяльных ведаў была вельмі хутка адасобленая ад ведаў «адцягненых і дастасоўных» і стала манапольным аб'ектам вывучэння ў асобнай арганізацыйнай структуры, якую назвалі «Сацыялістычнай» (з 1924 г. «Камуністычнай») акадэміяй. На яе ўскладалася распрацоўка грамадскіх навук «з сацыялістычнага пункту погляду». Ужо на пачатку 1919 года прадстаўнікі гэтай групы патрабавалі ад прафесуры Маскоўскага ўніверсітэта зліцця гэтых дзвюх установаў. Прафесар Ю. В. Гацье [6] Аўтар працы «Замосковный край в XVII веке» (М., 1906), у якой асвятляў пытанні гвалтоўнага перасялення беларусаў пад час вайны 1654–1667 гг. на паўночны ўсход ад Масквы. запісаў у сваім дзённіку 20 лютага (5 сакавіка) 1919 года: «таков смысл всей реформы: озлобленные неудачники, ничтожества, преисполненные самообольщения, желают распоряжаться судьбами Московского университета».

На рубяжы 20-30-х гадоў з «вялікім пераломам» пачалася вакханалія «гатавання» «контррэвалюцыянераў» з мэтаю рэалізацыі сталінскіх людажэрных палітычных планаў. Палітычныя суды таго часу — старанна падрыхтаваныя спектаклі.

Што гэтаму паспрыяла? У трагічных падзеях гісторыі сутыкаліся тэндэнцыі надта неаднародных сацыяльных групаў з розным роўнем адукацыі, маралі, свядомасці і з розным уяўленнем пра грамадзянскі абавязак. Ішоў бесперапынны працэс кружэння ўсё новых і новых пластоў грамадства. У ім нядаўнія пераможцы, якія святкавалі ў палітыцы, эканоміцы, культуры, навуцы, неўзабаве й самі станавіліся гнанымі, часта церпячы жорсткія рэпрэсіі. Усеагульная маральная дэфармацыя грамадскай свядомасці, абумоўленая грамадзянскай вайной, голадам, зруйнаваннем, наклала адбітак на шматлікія падзеі дзесяцігоддзяў, якія прыйшлі пазней, і на тых, хто ў іх удзельнічаў.

Дайшла чарга рэпрэсій і да навукоўцаў.

Пачалі з навукоўцаў-практыкаў. У гістарычнай навуцы імі былі краязнаўцы. Было разгромленае Беларускае краязнаўчае таварыства. Краязнаўцы на месцах утваралі асновы каранёвай культуры, чалавека, яго грамадзянскасці, маральнасці. Краязнаўцы перашкаджалі хлусіць, насаджваць міфы замест навуковых ведаў. Іхная праца была непазбежнай на фоне рэальных абставін пераходу ад 20-х да 30-х гадоў. Краязнаўцы даражылі маральнымі каштоўнасцямі. Яны спрабавалі захаваць правераныя часам асновы культуры, правінцыйныя сувязі, не даць магчымасці перапампаваць усё тое, што вызначалася, у сталіцу. Краязнаўства — гэта не толькі навука, але і інтэлектуальны, грамадскі рух. Краязнаўцы ўзгадоўвалі цікавасць да асобнага, непадобнага тады, калі насаджалася ўніфікацыя думкі і побыту. Вось чаму ім не было месца ў сталінскай мадэлі таталітарызму, і іх знішчылі [17].

У Сталіна была свая канцэпцыя кіравання ідэалогіяй. Яе сэнс вызначалі наступныя ўстаноўкі. Першай быў супраціў культуры ягонай краіны (зразумела — расейскай) культуры заходняй (якую абвясцілі буржуазнай наскрозь). Для чаго гэта рабілася? Каб ва ўмовах, што ўзніклі пасля супольнай з альянтамі перамогі над гітлерызмам, паставіць заслон на шляху духоўнага і культурнага збліжэння з народамі гэтых краін як надта небяспечнага для таталітарнага ладу мыслення.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x