Але, што гэта за армія, якая не хацела б выйграць вайну. І гераічная IRA, нязломная IRA працягвае барацьбу. Складваецца ўражаньне, што правакацыі ды ціск ворагаў увогуле не закранаюць Арганізацыю. Чоткая арганізацыйная пабудова, жалезная дысцыпліна, адданасьць сваёй справе і, вядома ж, штодзённая дапамога насельніцтва ірляндзкіх каталіцкіх кварталаў — вось галоўныя складовыя посьпеху IRA.
Цікавымі ў гэтым кантэксьце ёсьць два моманты з гісторыі дзейнасьці IRA. Таму што, ня гледзечы на ўсе свае намаганьні ды дапамогу шматлікіх бандаў пратэстантаў, ангельская акупацыйная армія практычна на працягу ўсяго часу барацьбы з IRA так і не змагла нанесьці ёй рашучага, сьмяротнага ўдару. Хоць колькасная перавага, узброенасьць ды спрыяньне з боку ўладных структур як у самім Ольстэры, так і ў Ангельшчыне былі проста ўражваючымі. Разумеючы марнасьць усіх намаганьняў, ангельцы часьцяком выкарыстоўвалі стары выпрабаваны метад — імплантацыю ў арганізацыю сваіх агентаў. Што ж, час паказаў, што і такая дзейнасьць гэтых "хруняў" не дапамагла акупантам. У арганізацыйным пляне IRA аказалася на вышыні.
IRA заўсёды дзейнічала па прынцыпу: "уваход талер, выхад — два", праводзячы грунтоўны дабор, вышкал і практычную праверку сваіх кадраў. Грунтоўнае вывучэньне і практычнае прымяненьне найлепшых прац па канспіралогіі ды пастаяннае знаходжаньне ў ольстэрскім экстрэмуме, дзе кожны няўдалы крок, нявернае дзеяньне каштуюць табе і тваім паюрацімам жыцьця, зрабілі з чальцоў Арганізацыі практычна няўлоўных змагароў.
Існавала некалькі схем псыхалягічнай, маральнай ды практычнай праверкі людзей. Тыя, хто прайшоў праз такое "тэставаньне", прайшоў праз пэўны этап барацьбы, станавіўся ў Арганізацыі сваім. Гэтыя людзі ўжо не маглі існаваць па-за межамі Арганізацыі. Іх жыцьцё — гэта пастаянная барацьба! І ні кроку ўбок. Але ня ўсе былі здатныя стаць на такі шлях. У Арганізацыі была створана такая абстаноўка ды адносіны паміж людзьмі, што практычна дзейнасьць правакатараў і здраднікаў ня мела шансаў на посьпех. Іх пастаянна выяўлялі і амаль заўсёды зьнішчалі. Баевікі IRA мецілі гэтых "хруняў" выстралам у патыліцу. Гэта было свайго роду пасьмертнае кляймо, каб ні ў каго не ўзьнікала сумневу, што гэта не выпадковая ахвяра гэтай "вайны ў горадзе", або проста сьляпая куля. Іншым цікавым фактам ёсьць вядомасьць пра тое, як у 1980 г. IRA перахапіла дакумент з грыфам "зусім сакрэтна", падрыхтаваны для міністэрства абароны Ангельшчыны вайсковай выведкай у Паўночнай Ірляндыі, дзе, акрамя ўсяго іншага, гаварылася: "... IRA практычна немагчыма нанесьці вайсковую паразу". Брытанцы на сваёй уласнай скуры, кожны дзень пераконваліся, што маюць справу ня з нейкімі "калгаснікамі" з віламі ў руках, а з арганізаванымі і вышкаленымі ідэйнымі байцамі. Брытанскі генарал Гловер сам прызнаў той факт, што ім вельмі складана, бо маюць справу з "дасьведчанымі, далекагляднымі ды рашучымі людзьмі".
На той зямлі, дзе ідзе вайна, пра іх ня толькі ўсе ведаюць, пра іх складаюць песьні, лягенды, вершы. І сёньня ў Белфасце ды ў іншых гарадах сьпяваюць песьні пра герояў з IRA. Пра тое, як з плавучай турмы "Мэйдстоўн" зьбеглі сем байцоў IRA, пра тое, як баевік ІRA Фрэнсіс МакГітан спакойна выйшаў з канцтабару, пераапрануўшыся ў сутану сьвятара, пра тое, як Айвар Бэл выехаў за браму турмы ў кузаве самахода, заваленага сьмецьцем. У тым жа канцтабары зямля нагадвае сыр, настолькі яна прарэзана ў розных накірунках тунэлямі, якія прарылі вязьні. Рыхтуючыся да пабегу, яны ўхітраліся праводзіць туды нават сьвятло і цяпло.Акцыі ІRA заўсёды адрозьніваліся непаўторнасьцю ды станавіліся вядомымі далёка за межамі Паўночнай Ірляндыі. Так, цікаваю ёсьць гісторыя пра тое, як знойдзена ў вестыбюле падарванага ў чарговы раз гатэлю "Эўропа" улётка-заява IRA, якая мела назву "Гатэль "Эўропа" падарваны ў 28 раз". Гэты, самы "круты" у Белфасце гатэль (12 паверхаў, 250 нумароў), будаўніцтва якога абышлося ў 3 млн. фунтаў стэрлінгаў ахоўваўся з асаблівай увагай. "Таму, выбухі ў гатэлі, — заяўляе IRA, — гэта нашая перамога над жаданьнем акупацыйнай арміі ўсталяваць грунтоўную сыстэму аховы цэнтра Белфаста. Ён (цэнтр) быў і застаецца нашым".
У іншым выпадку, калі ў ангельскай турме Вэйкфілд памёр, абвясьціўшы галадоўку, баевік IRA Фрэнк Стэг, то па загаду акупацыйнай улады яго пахавалі ў графстве Мэйо на звычайных могілках. Сям'я Стэга ды яго сябры байкатавалі пахаваньне. Могілкі кругласутачна ахоўвалі ангельскія жаўнеры; на магілу былі навалены вялікія цэментныя пліты, каб цела Стэга не змаглі выкрасьці. І ўсё ж труна з целам была выкрадзена ды перанесена на могілкі,дзе пахаваны толькі байцы IRA. Арганізацыя не пакідае сваіх нават калі яны ўжо мёртвыя. Існуе некалькі могілак, на каторых можна хаваць толькі чальцоў IRA. Сымбалічнымі ёсьць надпісы на магільных плітах пахаваных тут людзей: "Пакуль у Ірляндыі ёсьць гэтыя магілы, у паняволенай Ірляндыі ніколі ня будзе міру." Гэтыя словы з прамовы заснавальніка IRA патрыка Пірса: "Яны думаюць, што ўмяртвілі Ірляндыю... Але яны дурні! Яны забілі нашых феніяў, і пакуль у Ірляндыі ёсьць... (прамова на пахаваньні О'Донавана Росі ў 1915 г.) Праз год і сам Патрык Пірс быў расстраляны. Ня гледзечы на пару года, гэтыя могілкі заўсёды прыбраныя, на іх шмат кветак. калі прыходзяць людзі, амаль ніколі не чуваць плачу. Каля кожнай магілы, дзе пахаваны баевік IRA, усталяваны шпіль. У гадавіну сьмерці байца на шпілю каля яго магілы падымаюць трох каляровы рэспубліканскі сьцяг. "Я загінуў за свабоду Ірляндыі" высечана на плітах кожнай магілы. І далей нумар батальёну, а таксам дата, не, ня сьмерці, а "загібелі пры выкананьні аперацыі".
Читать дальше