Яны былі тымі, хто змог месца заключэньня ператварыць у фартэцыю духу, хто ня склаў рук і не згубіў веры. Пратэстуючы супраць парушэньня правоў чалавека, супраць акупацыі Бацькаўшчыны ангельцамі й этнацыду, яны абвясьцілі бестэрміновую галадоўку, дамовіўшыся, што калі нехта з галадаючых памрэ, яго месца займе палітвязень-аднадумец.
Дэпутат Бобі Сэндс быў першым. Ён аддаў юнае жыцьцё за СВАБОДУ І ГОДНАСЬЦЬ народу. ГЭТА АДБЫЛОСЯ 5 ТРАЎНЯ 1981 ГОДУ.
Цынічныя падлюгі з ангельскай "дэмакратычнай" прэсы абазвалі юнака бяздумным фанатыкам, але сьвет жахнуўся, калі з фартэцыі Мэйз павезьлі труну за труной.
Запомніце гэтыя імёны: БОБІ СЭНДС, ФРЭНСІС Х'ЮЗ, РАЙМОНД МакКРЫШ, ПАТРЫК О'ХАРА, ДЖОЗЭФ МакДОНЭЛ, МАРЦІН ХЭРСАН, КЭВІН ЛІНЧ, КАЙРЭН ДАХЕРЦІ, ТОМАС МакІЛВІ, МАЙКЛ ДЭВІН. Іх узрост: 25, 24, 26, 32, 27, 32, 28 ...
Да беларусаў цяжка даходзіць сэнс такіх рэчаў. Мы звыклі змагацца перамовамі, галасаваньнем, інтрыгамі, плачамі, песьнямі, адзначэньнем сумных дат, канферэнцыямі ды фуршэтамі...
Калі вы застанецеся сам-насам са сваім сумленьнем, узгадайце гэтых хлопцаў з Ольстэру, якія для Бацькаўшчыны аддалі ўсё.
Яны не будуюць аніякіх ілюзіяў адносна сваёй будучыні, яны проста выдатна, у адрозьненьне ад нашых бульбашоў ведаюць і ўсьведамляюць гісторыю СВАЙГО народу ды СВАЁЙ дзяржавы. Гісторыю узаемаадносінаў няскоранай калёніі ды агрэсіўнай метраполіі. А яны былі заўсёды надзвычай "сяброўскімі".
За часы ўзаемаадносін Ольстэру ды метраполіі каталіцкае насельніцтва, аснову якога складалі ірляндцы, практычна ня ведала спакою, яно ня мела нармальнага разьвіцьця. Па афіцыйным падлікам, у кожнай чацьвёртай ірляндзкай сям'і ёсьць загінуўшыя й параненыя, інтэрнаваныя або вязьні. Масавае беспрацоўе, небывалы паўсядзённы ціск з боку пратэстанцкай большасьці, адкрытае беззаконьне з боку Ангельшчыны практычна паставілі ірляндцаў у бязвыхаднае становішча — смерць з-за кута або дэпартацыя з аднаго боку ды збройны супраціў з іншага. Але засталася пэўная колькасьць тых наіўных, хто яшчэ верыў у нейкую справядлівасьць ды "дэмакратыю", або тых, хто ратуючы сябе пайшоў на супрацоўніцтва з каланізатарамі. Самі ж ангельцы працягвалі адзначацца сваёй "міратворчасьцю" і ў заканадаўстве, і ў практычнай частцы сваёй дзейнасьці. Ірляндцы, узятыя ў клешчы паміж юніаністамі ды ангельцамі-захопнікамі, не маглі ні на што разьлічваць, акрамя барацьбы. Вядома, як напрыклад, у 1967 г.практычна было праігнаравана волевыяўленьне ірляндцаў пад-час выбараў. Яны ня ведалі пра гэта, але схема была надзвычай простай — у сьпісы для ўдзелу ў галасаваньні ў ангельскі парлямант, выбарчымі камісіямі (якія вядома з каго складаліся) было занесена 909841 чалавек, у Стормант (паўночнаірляндзкі парлямант) — 933724, у той час, як на выбарах у мясцовыя ворганы ўлады праходзіла па сьпісах усяго 694483 чалавекі. Усё гэта адбывалася ў Ольстэры, і такім чынам голас ірляндцаў адназначна заставаўся ў меншасьці. Далей гуляць у "дэмакратыю" маглі толькі дурні. Далейшыя падзеі, якія разгарнуліся ў Паўночнай Ірляндыі, цалкам падцьвярджаюць гэта.
Калі ў верасьні 1970 г. "аб'яднаны камітэт бясьпекі", у які ўвайшлі прадстаўнікі паўночнаірляндзкай улады ды ангельскіх экспедыцыйных войск, прыняў рашэньне "жорстка падаўляць кожнае выступленьне супраць юніанісцкага рэжыму", тады толькі IRA зноў узялася за зброю. Усіх іншых чакала масавая дэпартацыя 1971 году і карная аперацыя "Дэметрус". У тым жа 1971 г., у траўні, міністар абароны Ангельшчыны лорд Боніэл дакладваў у ангельскім парляманце, што вайскоўцам дазволена адкрываць агонь, "калі яны будуць лічыць гэта неабходным для абароны свайго жыцьця". "Томі" ня прымусілі сябе доўга чакаць. На вуліцах Ольстэру пачалася бясконцая стральба. Улетку 1971 г. у Дэры ангельскімі жаўнерамі быў забіты малады ірляндзец Барні Уот. Ён ня быў байцом IRA, ён проста пераходзіў вуліцу ў забароненым месцы, а яшчэ ён быў каталіком. Гэтага аказалася дастаткова, каб атрымаць кулю. Ужо на наступны дзень у ірляндзкім гета вышыхтоўваліся чэргі да дзьвярэй, на якіх віселі надпісы: "Уступай у IRA!" На забойства Уота IRA адказала забойствам ангельскага жаўнера. У гэтых хлопцаў словы з канкрэтнымі справамі не разыходзіліся ніколі.
Ангельцы ды іх пасобнікі ў сваю чаргу адпавядалі яшчэ большым тэрорам і беззаконьнем. Толькі з верасьня 1969 г. да студзеня 1972 г. праз турмы ў Ольстэры прайшлі каля 1200 чалавек. Людзі, каторыя выйшлі адтуль, былі ўжо зусім іншымі, яны ўжо па-іншаму глядзелі на ўсё, што адбывалася ў іх краіне, яны без ваганьняў ішлі ў IRA. Ангельцы здагадваліся пра гэта, але ня ведалі, як іншым спосабам можна было б апусьціць ірляндцаў на калені. А зрабіць гэта можна было б толькі зьнішчыўшы IRA. Таму бясконца працягваліся пагромы, арышты, забойствы... Але нават халодныя муры вялікіх гарадоў Ольстэру сьведчылі сваімі надпісамі, што барацьба не на жыцьцё, а на сьмерць працягваецца: "Ні на дзюйм!", "Да той пары, пакуль мы ня сталі вольнымі, мы ўсе ў вязьніцы!"
Читать дальше