Створаны аддзелы IRA пасьля падпарадкаваньня міністэрству абароны Ірляндыі арганізацыі "Ірляндзкія валанцёры" ды іншых паўвайсковых і самаабаронных структур. Ужо 01. 09. 1919 г. аддзелы IRA пачынаюць напады на казармы ангельскіх войск ды паліцэйскія ўстановы. З боку ангельцаў ды юніаністаў пачынаецца беспрэцэдэнтнае паляваньне на ірляндцаў-каталікоў. Так, толькі 21 лістапада 1920 г. на стадыёне ў Дубліне ангельцамі было расстраляна 73 мірных жыхара. У самы разгар баявых дзеяньняў, у сакавіку 1920 года, Вестмінстэр прыняў Акт пра кіраваньне Ірляндыяй. Гэтым законам быў зацьверджаны парлямант для шасьці графстваў Ольстэру (Антрым, Арма, Дэры, Даўн, Фермана ды Цірон). Фактычна, гэтым ангельцы хацелі трохі нармалізаваць сытуацыю ды "купіць" ірляндцаў. Але нязломная IRA працягвала баявыя дзеяньні, іх не цікавілі нейкія частковыя рашэньні. Яны хацелі перамогі!
Да восені 1920 г. IRA выбіла каралеўскія войскі практычна з усіх населеных пунктаў Ірляндыі. А ўжо ўлетку аддзелы IRA вырасьлі колькасна да 100 тысяч чалавек. Працягваецца крайняя палярызацыя грамадзтва. "Вока за вока, кроў за кроў". Юнаністы схіляюцца да крывавых пагромаў і жорсткіх ганеньняў на ірляндцаў-каталікоў у Ольстэры. У лістападзе 1920 г. атрымаў афіцыйнае вызнаньне Лёндану як сіла "забесьпячэньня парадку" т. зв. "корпус ольстэрскіх дабраахвотнікаў", які ўрад Лойда Джорджа расцэньваў як сваю "пятую калёну" у Ольстэры. Гэтая арганізацыя добра фінансавалася, была матарызаванаю ды ўзброенаю. Звычайна, складалася х юніаністаў ды іх прыхільнікаў.
23 сьнежня 1920 г. пасьля гучнай цэрымоніі падпісаньня акту пра кіраваньне Ірляндыяй, ангельскім каралём Георгам V падзел Ірляндыі быў узаконены. Урад шасьці графстваў ачоліўперакананы юніаніст Дж. Крэйг. Так, толькі абвясьціўшы незалежнасьць, Ірляндыя, знаходзячыся ў вогнішчы вайны, практычна яе згубіла. Лёндан жа працягваў палітыку генацыду адносна ірляндцаў. Як і раней, Ангельшчына вырашыла канчаткова прыбраць Паўночную Ірляндыю да сваіх рук.
Да бунтуючага Ольстэру накіроўваліся перасяленцы, пераважна ангельцы ды шатляндцы. Будынкі для іх пад-час пагромаў вызвалялі юніаністы, а грошы на адпраўку першага эшалону сабралі лёнданскія буржуа.
У такім становішчы вясной 1921 г. на выбарах у парлямант Паўночнай Ірляндыі перавагу ўжо атрымалі юніаністы (40 мандатаў з 52 — х). Але вайна працягваецца й ідзе з пераменным посьпехам. Разбурэньні ды колькасныя ахвяры прымушаюць частку кіраўніцтва Шын Фэйн (Косгрэйв, Колінз) пайсьці на кампраміс з ангельцамі. 6 сьнежня Грыфітц ды Колінз з аднаго боку ды Лойд Джордж, Чэмберлен ды Чэрчыль з іншага падпісалі ў Лёндане дагавор паміж Ангельшчынай і Ірляндыяй. 7 студзеня 1922 г. юніанісцкая большасьць ў парляманце Ірляндыі ўхваліла дамову. Супраць яе выступіла толькі IRA ды непрымірымая частка Шын Фэйн. Само падпісаньне гэтага дагавору і стала прычынай расколу ў Шын Фэйн на тых, хто ўскладваў надзею на перагаворны працэс, і на тых, хто спадзяваўся толькі на сілу, падмацаваную зброяй. Праз два месяцы пасьля гэтых падзей аддзелы IRA пачалі актыўныя вайсковыя дзеяньні. Гэтым яны пачынаюць грамадзянскую вайну, гэтым яны ставяць сябе па-за законам. Цяпер супраць іх усе — і "свае", і юніаністы, і ангельцы. Тады Катал Эўлдзінг (адзін з кіраўнікоў IRA) скажа: " мы змагаліся за незалежнасьць Ірляндыі, ня маючы для гэтага нейкага пляну, мы плянуем толькі саму барацьбу, мы ніколі не маглі спадзявацца на посьпех, таму што мы ніколі не плянавалі дасягненьня посьпеху".
У пекле гэтай вайны нават былыя сябры апынуліся па розныя бакі барыкады. Так, дэ Валера выступае за працяг барацьбы й ачольвае войскі рэспубліканцаў, у той жа час яго былы пабрацім па барацьбе яшчэ па дублінскаму паўстаньню 1916 г. Колінз 22.08.1922 г. гіне ад куль IRA. Яны не даравалі яму падпісаньня дагавору 6 сьнежня 1921 г.
Скарыстаўшыся часовым перамір'ем з некаторымі лідарамі рэспубліканцаў, новы рэспубліканскі ўрад Дж. Крэйга праводзіць выбары ў Дойл, ухваляе Канстытуцыю, робіць выгляд міралюбства ... і ў той жа час аддае загад пра наступленьне на падразьдзяленьні IRA.
Сілы былі няроўныя. З 28 чэрвеня да 5 ліпеня 1922 году абараняўся Дублін. Геройскі загінуў К. Бруге — вайсковы міністар рэспубліканцаў. Расстраляны лідары IRA О'Конар ды Мэлоўз. Дэ Валера (які, дарэчы, служыў у IRA звычайным маёрам) як прэзыдэнт ды кірашнік ураду незалежнай Ірляндыі аддае загад пра пераход IRA у падпольле, працягваючы вайну шляхам тэрору.
У сваю чаргу юніаністы, адчуваючы смак перамогі, пераходзяць да жахлівых пагромаў. Так, у перыяд з 21 чэрвеня 1921 г.да 18 чэрвеня 1922 году яны забілі 428 ірляндцаў-каталікоў, 1766 чалавек — цяжка паранілі, каля 9 тыс. чал. — згубілі работу, каля 24 тыс. чал. — згубілі сваё жыльлё ў выніку пагромаў. Цікава, як парлямант Паўночнай Ірляндыі рэагаваў на падзеі, што адбываліся. У сакавіку 1922 г. юніанісцкая большасьць ў парляманце прымае "Акт пра грамадзянскія паўнамоцтвы", дзе ўлада і паліцыя атрымала дазвол праводзіць без санкцыі арышты асобаў ды трымаць іх пад арыштам неабмежаваны тэрмін без прад'яўленьня абвінавачаньня. Паліцыі дазвалялася уваходзіць у жыльлёвыя памяшканьні ў любы час ды праводзіць ператрусы без папярэджаньня, збдзяйсьняючы пры гэтым цялесныя пакараньні. Улада ж у выпадку "беспарадкаў" мела права ўводзіць камэнданцкую гадзіну ды забараняць правядзеньне розных сходаў, нават кірмашоў. Гэты "акт" меў сьпіс "незаконных" арганізацыяў, у якім адной з першых была IRA. У 1932 годзе ён быў заменены "Законам пра надзвычайныя паўнамоцтвы". А ў сьнежні 1956 г. як дадатак да гэтага "закону" урад увёў сыстэму інтэрнаваньня — пазбаўленьне свабоды без суда і сьледзтва.
Читать дальше