Андрэй Левус - Нацыяналізм у сьвеце - Даведнік. Часткі 1-2

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Левус - Нацыяналізм у сьвеце - Даведнік. Часткі 1-2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2001, Издательство: Голас Краю, Жанр: Справочники, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Нацыяналізм у сьвеце. Даведнік” распавядае пра ірляндзкі, французскі, паўднёва-афрыканскі, баскі, эстонскі, аўстрыйскі, харвацкі, палестынскі, курдскі, італьянскі, японскі, амерыканскі нацыяналізм.

Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Агульнаэўрапейскія палітычныя працэсы сярэдзіны-канца ХІХ ст. не абыходзяць і Ірляндыю. Адбываецца "нацыянальнае абуджэньне" ірляндцаў, вынікам чаго стала ўзьнікненьн новых арганізацыяў "Маладая Ірляндыя" (заснавана ў 1842 г.) ды "Ірляндзкае рэвалюцыйнае братства" (заснавана ў 1858 г.). Увесь гэты час незатухаюць паўстаньні. У 1848 годзе ірляндцы б'юць захопнікаў пад кіраўніцтвам Ф. Лаларома ды Дж. Мітчэла. Зноў параза, зноў барацьба. З узьнікненьнем "Ірляндзкага рэвалюцыйнага братства" актывізуюцца феніі. Пры спробе паўстаньня ў 1867 г. феніі схіляюцца да тэрору як формы барацьбы.

Пачатак ХХ ст. характарызуецца для Ірляндыі актывізацыяй барацьбы за самакіраваньне на сваёй уласнай зямлі. У 1905 г. Артурам Грыфітсам засноўваецца партыя Шын Фейн ("Мы Самі"), якая ў супрацьвагу ідэі самакіраваньня вылучае ўжо ідэю поўнай нацыянальнай незалежнасьці. У гэты час працэсы нацыянальнага самавызначэньня ірляндцаў выклікаюць рэзкую занепакоенасьць у жыхароў Ольстэру, дзе ўжо тады большасьць складаюць перасяленцы — ангельцы (пераважна пратэстанты) ды тыя, хто ўжо адназначна ўсьведаміў сябе ангельцам. Сярод іх пачынаюць стыхійна ўтварацца т. зв. "самаабаронныя аддзелы", якія пачынаюць узбройвацца. Ствараецца Юніанісцкая Ліга. Барацьба набывае лакальны характар. І галоўнаю арэнаю яе перадусім становіцца Ольстэр.

Адбываюцца першыя крывавыя сутычкі паміж юніаністамі (назва ад "Юніан Джэк" (назва ангельскага сьцягу)) ды ірляндцамі каталікамі. У супрацьвагу бандам юніаніста Карсана, якія затэрарызавалі каталіцкае насельніцтва Ольстэру, пачынаюць стварацца й першыя паўвайсковыя фармаваньні ірляндцаў. Так у канцы 1913 году па ініцыятыве "Ірляндзкага рэвалюцыйнага братства" ствараецца арганізацыя "Ірляндзкія валанцёры".

У 1919 г. яшчэ зусім маладая партыя Шын Фейн перамагае на выбарах у брытанскі парлямант. Яна атрымала 73 месца са 105 "ірляндзкіх". Перамога гэтай партыі, яшчэ сапраўды маладой, засьведчыла ў першую чаргу не слабасьць ворагаў, а толькі поўную падтрымку выбаршчыкамі лёзунгаў, з якімі партыя ішла на выбары. Найгалоўнейшымі зь іх былі — палітычная самастойнасьць Ірляндыі ды спрыяньне разьвіцьцю нацыянальнай прамысловасьці. Справа ў тым, што пасьля падзелу Ірляндыі вузкасьпецыяльная прамысловасьць Ольстэру (суднабудаўніцтва, швейная прамысловасьць) амаль цалкам былі арыентаваны на ангельскі рынак збыту й поўнасьцю залежалі ад кан'юктуры Ангельшчыны. У эканамічных адносінах Ольстэр зьяўляўся толькі прыдаткам для метраполіі. Вось чаму й сёньня становішча ў Паўночнай Ірляндыі такое, што большасьць ейных прадпрыемстваў належыць ангельскаму капіталу. Пра засільле іншаземнага капіталу сьведчаць афіцыйныя дадзеныя: каля 45% вялікіх фірм і прадпрыемстваў належаць Ангельшчыне, 20% — ЗША, 10% — капіталу краінаў "Агульнага рынку".

Здавалася б, пры такім разкладзе ў ірляндзкай дэлегацыі ў ангельскі Вестмінстэр можна было разьлічваць на вырашэне набалелых пытаньняў парляманцкім шляхам. Але брытанская акупацыйная ўлада ды юніаністы давялі становішча ў Ольстэры да такога крызісу, што вырашэньне пытаньняў не магло адбыцца шляхам перамоваў ці нейкага галасаваньня. Пачалася барацьба не на жыцьцё, а на сьмерць. Вось таму катэгарычна не пагаджаючыся з палітыкай Брытаніі на землях Ольстэру, дэпутаты ад Шын Фейн адмовіліся браць удзел у рабоце брытанскага парляманту. 21 сьнежня 1919 г. яны правялі паседжаньне першага ірляндзкага устаноўчага сходу. Незважаючы на тое, што 36 з 73-х абраных ад Шын Фейн дэпутатаў знаходзіліся ў астрозе ды на актыўнае байкатаваньне з боку юніаністаў, сход усё-такі адбыўся. На ім была прынята Дэкларацыя незалежнасьці Ірляндыі, якая абвяшчала аднаўленьне Ірляндзкае рэспублікі ды стварэньне Ірляндзкага нацыянальнага парляманту (Дойла). Прэзыдэнтам ды кіраўніком ураду Ірляндзкае рэспублікі становіцца Эймон дэ Валера (1882 1973 гг). Ён выхадзец з вайсковай арганізацыі "Ірляндзкія валанцёры", актыўны ўдзельнік і кіраўнік Дублінскага паўстаньня 1916 году, за што быў асуджаны акупацыйнаю ўладаю да расстрэлу, якое потым памянялі на пажыцьцёвае пакараньне. З 1917 г. — лідэр партыі Шын Фейн. У 20-х гадах узначальваў войска рэспубліканцаў ў грамадзянскай вайне супраць прыхільнікаў падзелу Ірляндыі. З 1959 году й да сваёй сьмерці займаў пасаду прэзыдэнта Ірляндыі.

Афіцыйны Лёндан не прымусіў сябе доўга чакаць. У верасьні 1919 г. ангельская ўлада абвясьціла ірляндзкі парлямант ды ўрад па-за законам ды забараніла дзейнасьць усіх партыяў і арганізацыяў праірляндзкай арыентацыі. Так пачалася ангельска-ірляндзкая вайна 1919 -1921 гг. Вось з гэтага моманту пачынаецца гісторыя Ірляндзкай Рэспубліканскай Арміі (IRA).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Анатоль Астапенка - Паслухайце нацыяналіста
Анатоль Астапенка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x