Андрэй Левус - Нацыяналізм у сьвеце - Даведнік. Часткі 1-2

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Левус - Нацыяналізм у сьвеце - Даведнік. Часткі 1-2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2001, Издательство: Голас Краю, Жанр: Справочники, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Нацыяналізм у сьвеце. Даведнік” распавядае пра ірляндзкі, французскі, паўднёва-афрыканскі, баскі, эстонскі, аўстрыйскі, харвацкі, палестынскі, курдскі, італьянскі, японскі, амерыканскі нацыяналізм.

Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але й пасьля такога ціску IRA працягвае дзейнічаць. На пагромы юніаністаў IRA адказвае забойствам прэм'ер-міністра О'Хігінса 10 ліпеня 1922 г. А ўжо пры актыўнай дапамозе IRA у студзені 1932 г. на выбарах перамагае партыя Фіана Файл (у перакладзе "жаўнеры долі"), заснавальнікам якой быў усё той жа дэ Валера. У гэты ж час магчымаю стала рэабілітацыя IRA. Яна адразу ж пачынае актыўныя баявыя дзеяньні супраць Ангельшчыны, праводзячы мытна-памежную вайну на працягу 1932 — 1938 гг. Адчуваючы ўзмацненьне ўплыву IRA, Лёндан арганізуе брудныя правакацыі. Так, улетку 1932 г. ды восеньню 1934 г. імі арганізуюцца ды фінансуюцца т. зв. Выступленьні "сініх кашуляў" ад партыі Фінэ Гэйл. Набіраючы сілы, IRA жорстка прыдушвае гэтыя антыдзяржаўныя выступы. Атрады "сініх кашуль" расфармаваны, дзейнасьць кампартыі забаронена.

У перыяд 2-ой сусьветнай вайны, хоць урад Ірляндыі афіцыйна заняў нейтралітэт, матывуючы яго тым, што ня можа мець аніякага саюзу з Ангельшчынай, усё-такі паддаўся на прамы ціск Лёндану й забараніў дзейнасьць IRA. Кіраўніцтва IRA трапляе ў канцлягеры. Але пасьля заканчэньня вайны, ужо ў пачатку 50-х гадоў IRA зноў заявіла пра сябе, пачаўшы баявыя дзеяньні на мяжы з Ольстэрам. У тыя гады было праведзена каля 600 баявых акцый. Напрыканцы 50-х гадоў кіраўніцтва IRA бярэ ўдзел у стварэньні Асацыяцыі грамадзянскіх правоў у Паўночнай Ірляндыі. Парушэньне гэтых правоў у Ольстэры набрала такі размах, што нават заўсёды "неўважлівая" эўрапейская "супольнасьць" зьвярнула на іх увагу, пачаўшы сьледзтва ў камісіі Эўрапейскага Суду. Гэта ўжо пазьней (18 студзеня 1978 г.) Эўрапейскі суд прызнае, што Вялікая Брытанія цалкам вінаватая ў парушэньні арт.3 Эўрапейскай канвенцыі пра правы чалавека і нясе адказнасьць за жорсткае і прыніжаючае годнасьць чалавека абыходжаньне з затрыманымі і вязьнямі ў Паўночнай Ірляндыі. Тэрор акупацыйных войск і юнаністаў супраць мірнага насельніцтва насіў адкрыта нематываваны характар. Людзей хапалі і забівалі толькі за тое, што яны католікі, што яны ірляндцы. Перапалоханы паўночнаірляндзкі ўрад, каб неяк зьмякчыць сытуацыю, набіраецца мужнасьці і абвяшчае па-за законам арганізацыю, на руках якой найбольш крыві нявінаватых людзей — "корпус ольстэрскіх дабраахвотнікаў". У той жа час абаронца ірляндзкага насельніцтва IRA знаходзіцца ў падпольлі ды дзейнічае па-за законам яшчэ з часоў грамадзянскай вайны 1922-1923 гг.

Знаходзячыся ў такіх умовах, пад пастаянным ціскам, адчуваючы небясьпеку для свайго жыцьця на кожным кроку, звычайна ж не ўсе змаглі вытрымаць напружаньне і тэмп барацьбы і ў Шын Фэйн, і ў самой IRA. У 1970 г. IRA распадаецца на два лягеры — т.зв. "афіцыйная" IRA, каторая прыпыніла збройную барацьбу і перайшла да прапагандовай работы ў масах, ды "часовая" IRA, кторая засталася вернаю сваім ідэям ды тактыцы вядзеньня збройнай барацьбы супраць прыгнятальнікаў. Трэба адзначыць, што ў сярэдзіне 70-х гадоў "афіцыйная" IRA увогуле прыпыніла сваю дзейнасьць, так у поўнай меры і ня выканаўшы сваёй місіі, але гэтаму спрыялі яшчэ і дзеяньні былых сяброў па зброі з "часовай" IRA, каторыя не змаглі прабачыць здрады ідэалам барацьбы за свабоду Бацькаўшчыны і не ўпускала магчымасьці ўдарыць "афіцыйнікаў". Барацьба працягваецца. І гэтая вайна працягваецца, не затухаючы ні на адзін дзень. Вайна на татальнае зьнішчэньне з боку адных, вайна, як адзіны спосаб абароны з боку іншых. Ангельцы і тады, і зараз апраўдваюцца, што яны вымушаны трымаць вялікія вайсковыя ды паліцэйскія сілы толькі для "захаваньня спакою ды міру на вуліцах гарадоў Паўночнай Ірляндыі". Што яны такія міралюбныя ў адносінах да ірляндцаў-каталікоў і даўно б іх мелі за паслухмяных "малодшых братоў", калі б ня гэтая IRA. А яны такія законапаслухмяныя, што не зрабілі б ніводнага стрэлу ў Ольстэры, калі б не пастаянная стральба ды правакацыі з боку IRA. Такім чынам праводзілася й праводзіцца подлая кампанія на стварэньне ў сьвядомасьці грамадзкасьці сьвету скрыўленага вобразу "ірляндзкіх тэрарыстаў-галаварэзаў, кроважэрныя маньякаў". І гэтаму вераць. І ўжо сёньне кожнае ўзгадваньне пра IRA суправаджаецца ў прэсе абавязковым — "тэрарызм". Хоць, як раней, гэтак і зараз гэтым хлопцам па вялікаму рахунку ўсё-роўна, як нехта іх называе, яны працягваюць абараняць свае сем'і, сваё права на свабоду, сваю Бацькаўшчыну. Адзінае, што яны робяць, — гэта адэкватна адказваюць на тэрор ды беззаконьне.

Сёньня гэтае імя стала сымболем у Ірляндыі. Сымболем веры, ахвярнасьці, нязломнасьці і гераізму. Роберт Сэндс загінуў пад-час галоднага страйку палітвязьняў ольстэрскай турмы Мэйз — гераічнай эпапеі, якая працягвалася доўгія 216 дзён і начэй. Турэмнае пекла пад назваю "ЭЙЧ-БЛОК" (H-BLOCK) стала апошнім бастыёнам на полі бою для дзесяці няскораных ірляндцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Анатоль Астапенка - Паслухайце нацыяналіста
Анатоль Астапенка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x