IRA — арганізацыя паўвайсковая. "Брыгады", "батальёны", "роты", а пасьля рэарганізацыі ў 1977 г. падзелена яшчэ і на "зьвязы". У кожным горадзе Ірляндыі звычайны таксіст можа быць лейтэнантам IRA, а бармэн ці паэт — маёрам. Выдаюць дзьве газэты: "Валанцёр" ды "Рэпаблікэн Ньюс" і шмат баявых лісткоў, характэрнай тэмаю для якіх ёсьць заявы: "... Партызанская вайна павінна насіць характар вайны на спусташэньне, а яе суб'ектамі павінны стаць ня толькі ўзброеныя сілы ворага, але й яго прыватная ўласнасьць, камунікацыі, прадстаўнікі судовай улады ды назіральнікі ў турмах, прапагандысты..."
Арганізацыя зьяўляецца сталай, паколькі пераважную большасьць складаюць людзі адных перакананьняў, адной веры, ды па нацыянальнай прыкмеце пераважаюць ірляндцы. Арганізацыя дапамагала станаўленьню рабочага руху ў Ірляндыі ды падтрымлівала праваабарончыя арганізацыі. Розныя "дасьледчыкі" дзейнасьці IRA сьцьвярджаюць пра тое, што IRA, якая стаіць на прынцыпах адстойваньня сацыяльных правоў ірляндцаў, ёсьць "сацыялістычнай" па сваёй сутнасьці. Зразумела, што такіх нязломных змагароў за свае ідэі хацелі б мець у сваім табары ўсе, нават камуністы. Але, як заўсёды, яны атрымалі рашучы адпор з боку IRA. Лідэры IRA і Шын Фэйн адназначна выказаліся па гэтаму поваду. Джэры Адамс (лідэр Шын Фэйн, ня так даўно абраны дэпутатам ангельскага парляманту): "Ніякага ўплыву марксізму ў партыі няма. Я ня ведаю нікога ў арганізацыі, хто быў бы марксістам..." Яшчэ больш катэгарычным быў Джо Кахіл (адзін з лідараў IRA): "Мэта нашай арганізацыі — рэспубліка без сацыялістычных ды камуністычных ідэй".
Рэальную дапамогу ў барацьбе сваіх кроўных братоў за свабоду Бацькаўшчыны аказвае замежная дыяспара. У ЗША жыве каля 40 мільёнаў грамадзян ірляндзкага паходжаньня. У Нью-Ёрку, Бостане, Філадэльфіі, Чыкага пасьля царкоўных служб пускаюць па колу скрыню, куды ўсе жадаючыя ахвяруюць грошы для забесьпячэньня дзейнасьці IRA. Вядомы выпадак, калі для дастаўкі зброі з Амэрыкі ў Ольстэр ірляндзкая дыяспара купіла адзін з даражэйшых авіяляйнераў "Куін Элізабет-2". Хто сумняваецца, што такі народ пераможа.
Сёньня ўжо і самі брытанцы баяцца ірляндзкіх патрыётаў. Калі ў ангельскім парляманце пачаліся дэбаты — ці ўводзіць сьмяротную кару для чальцоў IRA, якіх абвінавачваюць у тэрактах супраць Вялікай Брытаніі, то першымі, хто выступіў катэгарычна супраць была выведка "сіл бясьпекі" у Ольстэры. Вядома ж, рабілі яны гэта не з пачуцьця альтруізму ды гуманнасьці.
"На ўсё прыходзіць час расплаты". Памяць ня дасьць патухнуць ірляндзкаму агню сьвятой барацьбы да перамогі. У акупаванай Паўночнай Ірляндыі няма рэчы, больш каштоўнай чым "Томпсан" ды плякат, які яшчэ з 20 -х гадоў вісіць у кожным дублінскім будынку. Плякат мае назву: "Чаму яны загінулі?" І ідзе пералік прозьвішчаў нацыянальных герояў Ірляндыі, якія загінулі за яе свабоду. Пачынаецца сьпіс з дня сьмерці Брайна Боры — 1014 год, потым Шон О'Ніл — 1567, Уолф Тон — 1789. Усяго пералічана 17 прозьвішчаў, а пад імі подпіс: "Яны загінулі за вызваленьне старэйшага палітычнага вязьня ў сьвеце — Ірляндыі!" І сёньня гэты сьпіс ня мае канца...
Алесь Хаменка
Нацыянальны фронт: "Праца. Сям'я. Бацькаўшчына!"
Мы выступаем за Эўропу нацый, а не за касмапалітычную эканамічную супольнасьць"
Жан-Мары Ле Пэн
Замест прадмовы
Крыніцу прабуджэньня нацыянальнай сьвядомасьці і духу французскай нацыі можна знайсьці ўжо ў канцы мінулага стагоддзя. Ужо ў 1898 г. Шарль Марас заклаў асновы першага праварадыкальнага французскага руху "L'Action Francaise" ("Французскае дзеяньне"), у якім можна знайсьці асновы ідэалёгіі "карпаратыўнай дзяржавы". Марас плянаваў аднаўленьне спадчыннай манархіі на карпаратыўным грунце. Ня маючы ўласнай парляманцкай фракцыі, "L'Action Francaise" ня стала ўплывовай палітычнай сілай, але ўплывала на маладых інтэлектуалаў ды вайскоўцаў.
Побач з "Французскім дзеяньнем" былі вядомы "Каралеўскія хлопцы" і Кагуляры. Апошнія афіцыйна называліся "Таемны Камітэт Рэвалюцыйных Дзеяньняў" і карысталіся пэўнай падтрымкай у колах буржуазіі ды сярод вайскоўцаў. Кагуляры мелі таемныя склады зброі ды боепрыпасаў і нярэдка выкарыстоўвалі іх у сваёй дзейнасьці.
Ветэраны першай сусьветнай вайны таксама не маглі заставацца ў баку ад палітычнага жыцьця Бацькаўшчыны, не маглі зьмірыцца з палітыкай т.зв. "Народнага Фронту" Блюма і яго супляменьнікаў. Яны аб'ядноўваліся ў баявыя суполкі, найбольш вядомымі з якіх былі "Les Croix de Feu" ("Вогненныя крыжы") палкоўніка дэ ля Рока, " Les Croix Combat" ("Баявыя крыжы"), "Нацыянальныя дабраахвотнікі" ды "Сыны вогненных крыжоў". Усе яны абвяшчалі радыкальныя лёзунгі перабудовы дзяржавы на традыцыяналісцкіх прынцыпах і патрабавалі сацыяльных зьмен ды навядзеньня парадку.
Читать дальше