У 1936 г. зьяўляюцца новыя арганізацыі, самай вядомай з якіх стала "Parti Socialiste National" ("Нацыянальная Сацыялістычная партыя") Жана Дарыо, пасьля перайменаваная ў "Parti Populaire de peuple" ("Партыя народу"), а потым у " Parti Populaire Francaise" ("Французскую Народную партыю").
У сьвеце існуе некалькі старажытных нацый, якія здаўна былі ўзорам і прыкладам у культуры, вытворчасьці і традыцыі. Да такіх належыць і французская. Французская мода, французская мова, гісторыя, культура ...
Але сёньня французская нацыя перажывае ня лепшыя часы. Прычына тая ж самая — касмапалітызацыя ды наплыў нахабных імігрантаў. Як сьцьвярджае Анры Кастон, чалавек, які добра вывучыў метады ды формы ўплыву наднацыянальнага капіталу, Францыя ў хуткім часе можа ператварыцца ў яго калонію: "Адной з прычын, якая сёньня выклікае трывогу ў цьвярозамыслячага француза, ёсьць каланізацыя яго Бацькаўшчыны іншаземцамі. Прычым размова ідзе ня толькі пра масавы наплыў імігрантаў, каторыя павялічваюць сваю колькасьць хутчэй чым мы, і, адпаведна праз дваццаць ці трыццаць гадоў будуць складаць большасьць насельніцтва, а таксама і пра каланізацыю праз інвестыцыі, у выніку чаго французы паступова пазбаўляюцца сваіх прадпрыемстваў." Ня трэба быць вельмі празарлівым, каб зрабіць выснову, што шалёныя хвалі міграцыі з краін трэцяга сьвету абсалютна адпавядаюць стратэгічнай мэце зьнішчэньня эканамічнага, палітычнага, нацыянальнага і культурніцкага суверэнітэту Францыі і французаў. Шмат прыкметаў яскрава сьведчыць пра тое, што два названыя віды каланізацыі ёсьць узаемазьвязанымі і ўзаемадапаўняючымі элемэнтамі адзінага пляну.
У сакавіку 1986 г. у Францыі адбыліся чарговыя парляманцкія выбары. Перамогу на іх, як і прадказвалі палітычныя аглядальнікі ды аналітыкі, здабылі правыя партыі. Але найбольшы посьпех выпаў на долю арганізацыі пад назвай "НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФРОНТ" (НФ) на чале з Жанам — Мары Ле Пэнам. Групоўка ўтварылася ў 1972 г. і на першых парах не адыгрывала вялікай ролі ў палітычным жыцьці Францыі, але пасьля прыходу да ўлады ў 1981 г. левых сіл і адпаведна нястрымнага росту сацыяльна-эканамічнага ды палітычнага крызісу ўплыў НФ рэзка ўзрос. За перыяд з 1974 да 1984 г. рэнтабельнасьць прамысловай вытворчасьці ў краіне скарацілася ўдвая, а выкарыстаньне вытворчых магчымасьцяў упала да 70%. Рэзка ўзрасло беспрацоўе — у 1978 г. беспрацоўных у Францыі было 1 млн. чал., а ў 1984г. — ужо 2,5 млн. чал. Прызнакі эканамічнага крызісу асабліва акрэсьліліся ў галоўных галінах вытворчасьці, такіх як металургія, тэкстыльная і аўтамабільная прамысловасьць. Згодна з праведзеным у 1983 г. апытаньнем у 85% французаў будучыня выклікала страх.
У пачатку 80-х гадоў узмацнілася нецярпімасьць насельніцтва да работнікаў-імігрантаў. Большасьць французаў небеспадстаўна лічыць, што прыліў іншаземцаў у значнай меры спрыяе ўзрастаньню злачыннасьці ды беспрацоўе. У 1983 г. каля 70% апытаных выказаліся за наданьне грашовых прэмій імігрантам, якія хочуць выехаць з Францыі.
У гэтых умовах на выбарах у Эўрапарлямант у 1984 г. Ле Пэна падтрымалі 11% выбаршчыкаў, што дазволіла правесьці 10 дэпутатаў, а гэта ўжо нешта. На кантанальных выбарах 1985 г. НФ сабраў да 10% галасоў, а ў асобных выбарчых акругах — каля 20%. Ад выбараў да выбараў НФ набірае ўсё больш і больш галасоў французаў у сваю падтрымку. Таленавіты прамоца і арганізатар Жан-Мары Ле Пэн высока падняў сьцяг нацыяналізму. "Францыя, свабода, парадак" — вось каштоўнасьці, да якіх апелюе Ле Пэн.
Кастрычнік 1985 году. Парыж. У велізарным выставачным павільёне аэрадрому Ле Буржэ сабралася каля 150 000 французаў. Над сходам лунае нацыянальны сьцяг з надпісам "Францыя зноў тут !" Нацыянальны Фронт праводзіць народнае сьвята, прысьвечанае "прабуджэньню Францыі". Праводзіцца меса. У першым шэрагу, у атачэньні кіраўнікоў Фронту і дужых ахоўнікаў стаіць Ле Пэн. Гучаць лёзунгі: "Рукі прэч ад майго народу!", "Францыя — прабудзіся!", "Францыя — наша!" Яго выступы па тэлебачаньню глядзелі каля 17 мільёнаў чалавек. "Нацыянальны Фронт, — сьцьвярджае ён, — ёсьць сацыяльным, народным і нацыянальным рухам". "Наш Фронт ня ёсьць ні правым, ні левым. Наш Фронт ёсьць французскім!" Вакол Нацыянальнага Фронту аб'ядноўваюцца такія арганізацыі як "Нацыянальная рэстаўрацыя", "Хрыстовая салідарнасьць", "Традыцыяналісты", "Фаланга каталіцкай контррэфармацыі". Усе яны лічаць Ле Пэна сучаснай рэінкарнацыяй Жаны д'Арк.
Лёзунг Нацыянальнага Фронту "Праца. Сям'я. Бацькаўшчына" знаходзіць актыўную падтрымку шырокіх мас. Папулярызацыі ідэй НФ спрыяюць друкаваныя выданьні, перадусім афіцыёз Нацыянальнага Фронту — газэту "Лісты ад Жана-Мары Ле Пэна" ("Ja Jettre de Jan — Marie Le Pеn") і друкаваныя выданьні мясцовых арганізацый НФ. Падтрымліваюць ідэі ды дзейнасьць НФ штодзённая газэта "Прысутнасьць" ("Present"), наклад якой 15 000 асобнікаў ды тыднёвікі "National Herbo" і "Minute La Franse", якія выходзяць накладам па 25 000 асобнікаў. Для прыцягненьня ў свае шэрагі моладзі пры НФ створана арганізацыя Нацыянальны Фронт моладзі". Пад апекаю НФ знаходзяцца маладзёвыя клюбы, напрыклад, футбольны клюб "Пары Сэн-Жэрмэн" ды "Рух супраціву" — у асноўным музыкі рок-падпольля, якія вядуць прапаганду па парыжскім ліцэям, заклікаючы зьвярнуцца да эзатэрычных кёльтскіх культаў, выступаючы супраць пацыфізму і наркаманіі. Лідэр "Руху супраціву" — Эжэн Маар. Адчувальны ўплыў на погляды чальцоў НФ мае ідэалёгія "Новых правых", якая рэпрэзэнтуецца "Клюбам насьценных гадзіньнікаў" Івана Бло, ГРЭСЭ, часапісам "Figaro Magazine".
Читать дальше