• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Казкі Янтарнай краіны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Казкі Янтарнай краіны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-340-00860-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: essay / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Казкі Янтарнай краіны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі Янтарнай краіны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Казкі Янтарнай краіны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкі Янтарнай краіны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі Янтарнай краіны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I чалавек прыйшоў на самае дно, дзе холад і лёд; і там зваліў з плячэй сваю ношу.

На дне пекла тырчаў востры ледзяны слуп, і чалавек пасадзіў на яго Вайну, і слуп працяў яе навылёт; а потым чалавек прыкуў Вайну да сцяны жалезнымі ланцугамі. Яна ў адчаі грызла іх, пускаючы крывавую пену.

Чалавек ударыў яе нагою ў твар і сказаў усім душам нябожчыкаў:

— Вы вольныя, хадзем.

Але яны маўчалі. I толькі адзін голас, той, што быў на плячы, ціха азваўся:

— Не, мой любы, мы астанемся.

— Чаму?

— Ты бачыш, яна жывучая, як гад. Яна грызе. Калі ніхто не накіне на яе новых ланцугоў — яна вырвецца. Хто ж будзе пільнаваць Вайну, як не мы, бяссонныя, як не мы, забітыя ёю? У магілах мы праклінаем яе. На дне пекла мы праклінаем яе… I таму мы астанемся тут дзеля тых, што на зямлі.

— Тады і я астануся тут.

— Нашто? Ідзі на зямлю. Зноў зрабі яе прыдатнай, і ўзрадуюцца нашы душы.

— Але я не магу без цябе.

— Супакойся, яно нядоўгае, зямное жыццё. I тады ты прыйдзеш да мяне, і разам з табою мне будзе добра… Нават на дне… Ідзі. Любоўю нашай прашу.

Ён пайшоў. Галасы асталіся. I толькі адзін ляцеў з ім да самага выхаду, а потым яшчэ раз дакрануўся подыхам да яго вачэй.

— Даруй мне, што пакідаю цябе аднаго.

…Зноў было святло. Чалавек ішоў той самаю дарогай, на полі ўвіхаліся людзі, ачышчаючы свае загоны ад бур'яну.

Чалавек ішоў насустрач усходу, і слёзы высыхалі на ягоных шчоках.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Гэтага яшчэ не было, але гэта будзе. Будзе!

I ўсё вернецца, усё забітае, усё забытае, усё растаптанае. Усё вернецца, дружа. Стане відушчы сляпы Індрыкіс, выйдзе з пячоры і абдыме каханую Лат, ажыве забітая маланкай царэўна, парве свае ланцугі рыбак, і яны выйдуць з мора такія ж маладыя і прыгожыя, як некалі.

А на адноўленай званіцы Пятра заспявае срэбны пеўнік:

— Кокерыке! Уставай, Лат! Уставай, беларус! Сонца ідзе! Сонца ідзе!

Я прыдумаў гэтую казку на хутары Мелдры, апошнім маім прыстанку на латышскай зямлі. На маленькім хутары, які самім існаваннем сваім даводзіць, што можа зрабіць праца. Усё было. Былі акопы на балотах, краўся да гнёздаў ліс, былі крыўды і была несправядлівасць. I ўсё прайшло. Асталіся суровыя і добрыя людзі, астаўся дом, у якім нараджаюць дзяцей. Асталіся палі, што зелянеюць бульбай і кучаравяцца гарохам, добрыя стайні і адрыны і паважныя, як лорды, коні на зялёных лугах. Асталіся лопухі рэвеню пад яблынямі.

Была вечарынка. Спявалі песні. I мне хацелася ўзяць кожную песню і кінуць яе ў бязмежны свет, каб ён таксама быў добры да ўсіх, каб ніколі не ўпала на зямлю ніводная сляза крыўды.

Мелдры, трысцінкі мае! Трысцінкі горкай і добрай Янтарнай зямлі!

…Потым, калі я ўжо лёг, прыгожая жанчына, зусім як вядзецца на Беларусі, прынесла мне кубак бярозавага квасу. Я выпіў яго, адчуваючы, што сіле маёй цяпер няма граніцы.

Мне хацелася пацалаваць жанчыну, як гэта робяць у такіх выпадках на Беларусі, але я не ведаў, ці можна гэта, ці такі тут звычай, ці не асудзяць мяне.

Белая латышская ноч стаяла за акном. У прывідным святле млелі кучаравыя яблыні, а за імі фасфарычна прасвечвала возера, спакойнае, як малако.

Я ляжаў і думаў, што мне амаль немагчыма жыць, не любячы гэтай зямлі і сваёй радзімы, і што ў сэрцы маім яны цяпер неадрыўна звязаны повяззю, моцнай, як смерць, і вечнай, як жыццё.

Белая ноч над Янтарнай зямлёй! Ты вылечыла мяне. А можа, гэта зрабіла Янтарная зямля? Усё адно.

Я цяпер ведаю: трэба сурова сеяць свой хлеб, змагацца з градам і навальніцамі, спяваць і не звяртаць увагі на крушэнні, здрады і боль.

Ave Victis! Слава пераможаным. Бо яны не спяць, як не спіць парастак у зямлі.

Дзякуй табе, Янтарная зямля. За ўсё, што ты зрабіла, дзякуй табе.

Вечна блакітныя будуць за тваю дабрыню твае азёры, вечна магутныя будуць людзі на тваіх палях. Вечная будзе іх мудрая мова. I вечна-вечна будзе смяяцца і плакаць кокле пад тваімі старымі вязамі.

Примечания

1

Латышскі музычны інструмент. Род гусляў або цымбал.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі Янтарнай краіны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі Янтарнай краіны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Казкі Янтарнай краіны»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі Янтарнай краіны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.